Сямятыцкі павет, Сямяціцкі павет (па-польску: Powiat siemiatycki) — павет у Падляскім ваяводзтве Польшчы.

Сямятыцкі павет
Powiat siemiatycki

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Польшча
Статус павет
Уваходзіць у Падляскае ваяводзтва
Адміністрацыйны цэнтар Сямятычы
Стараста Ян Залеўскі
Насельніцтва (2012) 47 611
Шчыльнасьць 32,62 чал./км²
Плошча 1459,58 км²
Месцазнаходжаньне Сямятыцкага павету
Сямятыцкі павет на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+1
Летні час UTC+2
Скарачэньне CET
Тэлефонны код (+48) 85
Паштовыя індэксы 17-300
Код аўтам. нумароў BSI
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Адміністрацыйны цэнтар — горад Сямятычы.

На захадзе Сямятыцкі павет мяжуе з Сакалоўскім паветам Мазавецкага ваяводзтва, на поўдні — Сядлецкім ды Ласіцкім паветамі Мазавецкага ваяводзтва ды Бельскім паветам Люблінскага, на поўначы — Высокамазавецкім, Бельскім ды Гайнаўскім паветамі Падляскага ваяводзтва, а на ўсходзе — з Камянецкім раёнам Берасьцейскай вобласьці (Беларусь).

Каля 30% жыхароў Сямятыцкага павету — праваслаўныя[1]. Паводле перапісу насельніцтва 2002 г. ўсходнюю частку павету (гміны Нурэц-Станцыя ды Мілейчыцы) засяляюць ў значнай колькасьці беларусы[2].

  1. ^ Goss, Krzysztof (2004) Policzyłem prawosławnych (пол.) 'Czasopis' Праверана 9 лютага 2015 г. г.
  2. ^ Wyniki Narodowego Spisu Powszechnego Ludności i Mieszkań 2002 w zakresie deklarowanej narodowości oraz języka używanego w domu (пол.). Główny Urząd Statystyczny (2004). Праверана 9 лютага 2015 г. г.