Сэпаратызм у Расеі
Сэпараты́зм у Расе́і — грамадзка-палітычныя працэсы і зьявы, зьвязаныя зь імкненьнямі вызначаных этнічных, субэтнічных альбо грамадзкіх супольнасьцяў да самавызначэньня па-за рамкамі Расейскае Фэдэрацыі і набыцьця дзяржаўнае незалежнасьці.[1][2]
Перадгісторыя і прычыны
рэдагавацьЗ 11 сакавіка 1990 (абвяшчэньне Летувіскай ССР) па 31 жніўня 1991 (абвяшчэньне незалежнасьці Кыргыскай ССР) у СССР пачынаецца рэзкая актывізацыя дэзынтэґрацыйных працэсаў і парад сувэрэнітэтаў. Разам зь імі на хвалі актывізацыі незалежніцкіх рухаў большасьць аўтаномных рэспублік у складзе РСФСР абвяшчаюць аб зьмяненьні свайго дзяржаўнага статусу і пераўтварэньні ў Савецкія Сацыялістычныя Рэспублікі (ССР) у складзе РСФСР альбо непасрэдна ў складзе СССР. У выніку на пачатку 90-ых гг. ХХ ст. у Расеі зьявіліся 2 дзяржаўных утварэньні, якія заявілі аб сваім жаданьні набыць поўны дзяржаўны сувэрэнітэт і незалежнасьць.
Сэпаратызм у Чачэна-Інгускай Аўтаномнай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы
рэдагавацьГісторыя
рэдагаваць1990
рэдагаваць- 27 лістапада — прыняцьце Вярхоўнай Радай ЧІАССР Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Чачэна-Інгушэтыі[3].
1991
рэдагаваць- 8 чэрвеня — Агульнанацыянальны канґрэс чачэнскага народа абвяшчае аб дзяржаўнай незалежнасьці Чачэнскае Рэспублікі Нахчы-Чо[4] (пазьней перайменаваная ў Чачэнскую Рэспубліку Ічкерыя).
- 6 верасьня — узброеныя баевікі АКЧН разганяюць Вярхоўную Раду ЧІАССР, якая сабралася ў тыя часы для кансультацыяў разам з прадстаўнікамі мясцовых радаў, старшынямі прадпрыемтсваў і духавенствам. Джахар Дудаеў (будучы прэзыдэнт ЧРІ) і Ярагі Мамадаеў разам зь іншымі кіраўнікамі АКЧН прымаюць рашэньне аб штурме Вярхоўнае Рады ЧІАССР, які пачаўся а 16-ай гадзіне. Празь 15-20 хвілінаў некаторыя дэпутаты з прорасейскімі поглядамі і якія выступалі за цэласнасьць РСФСР. Пасьля гэтага дудаеўскія баевікі ўварваліся ў будынак і пачалі выкарыстоўваць супраць дэпутатаў Рады грубую фізычную сілу. Мэр Грознага Юры Куцэнка быў выкінуты з вакна і загінуў.
- 15 верасьня — у Грозны прыязджае тагачасны выканаўца абавязкаў старшыні Вярхоўнае Рады РСФСР Руслан Хасбулатаў. Адбываецца афіцыйны роспуск Вярхоўнае Рады ЧІАССР і скасаваньне яе дзейнасьці. Пачынаецца фармаваньне Вярхоўнае Рады Чачэна-Інгускае Рэспублікі.
- 1 кастрычніка — распад Чачэна-Інгускае Рэспублікі на дзьве часткі: Рэспубліку Інгушэтыю, якая выказала жаданьне застацца ў складзе Расеі, і Чачэнію, якая пажадала заставацца незалежнай.
- 5 кастрычніка — гвалтоўны захоп баевікамі Нацыянальнае ґварыді Выканкама АКЧН будынкаў Дома прафсаюзаў і Рэспубліканскага КДБ.
- 27 кастрычніка — адбываюцца першыя выбары прэзыдэнта ў Чачэніі. На іх атрымлівае перамогу Джахар Дудаеў.
- 2 лістапада — першае паседжаньне Парлямэнта Чачэніі.
- 8 лістапада — указ Прэзыдэнта РСФСР Барыса Ельцына аб увядзеньні надзвычайнага становішча на тэрыторыі Чачэніі і Інгушэтыі.
1992
рэдагаваць- 12 сакавіка — прыняцьце Канстытуцыі Чачэніі.
- 31 сакавіка. — няўдалая спроба дзяржаўнага перавароту з боку антыдудаеўскае апазыцыі. Адмова Кабінэта міністраў Чачэніі падпісваць Фэдэратыўную дамову з Расеяй.
- Чэрвень — вывад падпадзяленьняў Расейскае арміі з Чачэніі.
- Лістапад — абвастрэньне зносінаў паміж самаабвешчаным урадам Чачэніі і Вярхоўнай Радай РСФСР (са сьнежня — Вярхоўная Рада Расейскае Фэдэрацыі) у сувязі з асэтына-інгускім канфліктам.
1993
рэдагаваць- Урад Чачэніі абвяшчае аб перайменаваньні дзяржавы з Чачэнскае Рэспублікі Нахчы-Чо ў Чачэнскую Рэспубліку Ічкерыя (чач. Nóxçiyn Respúblik Içkéri, Нохчийн Республик Ичкери).
- Красавік-чэрвень — масавыя мітынґі антыдудаеўскае апазыцыі ў цэнтры Грознага з патрабаваньнямі адстаўкі прэзыдэнта Д. Дудаева, роспуску ўраду і правядзеньня новых парлямэнцкіх выбараў.
- 17 красавіка — Прэзыдэнт Джахар Дудаеў прымае рашэньне аб роспуску Пярлямэнта, Канстытуцыйнага суда і Грозьненскага мескага сходу. У рэспубліцы ўводзіцца камэнданцкая гадзіна і прамое прэзыдэнцкае кіраваньне.
- Травень — увядзеньне Дудаевым надзвычайнага становішча на тэрыторыі ЧРІ.
- 2 траўня — Парлямэнт ЧРІ прымае рашэньне аб спыненьні прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў Дудаева.
- 4 чэрвеня — захоп баевікамі Шаміля Басаева будынка Грозьненскана мескага сходу, у якім праходзілі паседжаньні апазыцыйнага Дудаеву Канстытуцыйнага суда і Парлямэнта.
- Чэрвень — аднаўленьне дзейнасьці Парлямэнта ЧРІ, але без заканадаўчае дзейнасьці.
- Верасень — пачатак фармаваньня ўзброеных атрадаў антыдудаеўскае апазыцыі.
- 16-17 сьнежня — стварэньне Часовае Рады ЧРІ, які ўзначаліў Умар Аўтурханаў і які аб’яднаў атрады апазыцыі.
1994
рэдагаваць- 26 лістапада — няўдалая спроба штурму Грознага сіламі Часовае Рады ЧРІ, сярод якіх выяўляюцца жаўнеры расейскае арміі, у тым ліку звычайныя жаўнеры-тэрмінавікі і расейская бронетэхніка.
- 11 сьнежня — Першая чачэнская вайна
1996
рэдагаваць- 21 красавіка — гібель прэзыдэнта ЧРІ Джахара Дудаева. Выканаўцам абавязкаў становіцца Зэлімхан Яндарбіеў.
- 8 чэрвеня — забойства старшыні адміністрацыі Ўрус-Мартанаўскага раёну Юсупа Эльмурзаева. Забойства зьвязвалася з заклікамі З. Яндарбіева да забойстваў «здраднікаў, што супрацоўнічаюць з марыянэтачным рэжымам Заўгаева і акупацыйнымі ўладамі[5]».
- 6 жніўня — пачатак штурму Грознага фармаваньнямі сэпаратыстаў (г. зв. Апэрацыя «Джихад»). Адначасова з гэтымі падзеямі блякуюцца мястэчкі Гудэрмэс і Аргун.
- 31 жніўня — падпісваюцца Хасавюртаўскія пагадненьні «Аб неадкладных дзеяньнях па спыненьні баявых дзеяньняў у Грозным і на тэрыторыі Чачэнскае Рэспублікі». Фактычна з боку Расейскае Фэдэрацыі адбываецца спыненьне баявых дзеяньняў і вывад войскаў з тэрыторыі Чачэніі.
- Верасень-Лістапад — указам Яндарбіева адбываецца замена сьвецкіх судоў на шарыяцкія.
- 31 сьнежня — канчатковы вывад расейскіх войскаў з тэрыторыі Чачэніі[6].
1997
рэдагаваць- 26 студзеня — Аслан Масхадаў абраны прэзыдэнтам ЧРІ, атрымаўшы прыкладна 59% галасоў выбаршчыкаў. Выбары супярэчылі заканадаўству Расейскае Фэдэрацыі[7].
12 траўня — Прэзыдэнт Расеі Барыс Ельцын разам з Асланам Масхадавым падпісваюць «Дамову аб міры і прынцыпах узаемаадносінаў паміж Расейскай Фэдэрацыяй і Чачэнскай Рэспублікай Ічкерыя» і пагадненьне аб асноўных эканамічных зносінах паміж Расеяй і Чачэніяй. Паводле тэкста гэтага дакумэнта, бакі дамовіліся «назаўсёды адмовіцца ад ужываньня і пагрозы ўжываньня сілы пры вырашэньні любых спрэчных пытаньняў» і «будаваць свае адносіны ў адпаведнасьці з агульнапрызнанымі прынцыпамі і нормамі міжнароднага права». Некаторыя юрысты (напрыклад, амэрыканскі прафэсар юрыспрудэнцыі Бойл) лічыць гэтую дамову фактычным прызнаьньнем Расеяй незалежнасьці Чачэніі, бо ў дадзенай дамове ўжываўся тэрмін «Чачэнская Рэспубліка Ічкерыя» і сам тэкст дамовы быў складзены як тэкст міждзяржаўнае дамовы з улікам усіх нормаў міжнароднага права. Аднак гэты пункт гледжаньня абвяргаецца іншымі юрыстамі з тое нагоды, што падобныя дамовы з падобнымі фармулёўкамі і спасылкамі на міжнароднае права заключаюцца і паміж суб’ектамі-рэспублікамі РФ, да таго ж, дадзеная дамова не прайшла ратыфікацыю ў парлямэнце, чаго патрабуюць усе міжнародныя дамовы.
1998
рэдагаваць- Міжваенны крызіс у Чачэніі.
1999
рэдагаваць- 3 лютага — Аслан Масхадаў выдаў указ аб увядзеньні шарыяцкага кіраваньня «ў поўным аб’ёме». Ён жа паручыў муфтыяту і парлямэнту ЧРІ ў бліжэйшы час распрацаваць праект шарыяцкае Канстытуцыі.
- 7 лютага — апазыцыя пачала фармаваньне паралельнае ўраду Чачэніі Шуры (рады) з кіраўніком Шамілем Басаевым.
- 9 лютага — першае паседжаньне Дзяржаўнае рады (афіцыйнае Шуры).
- 30 верасьня — пачатак Другое чачэнскае вайны
- Напад чачэнскіх сэпаратыстаў на Дагестан.
2000
рэдагаваць- Паміж Зэлімханам Яндарбіевым і Вакілем Ахмад Мутавакілем падпісана дамова аб узаемапрызнаньні паміж ЧРІ і Ісламскім Эміратам Аўганістан. Адкрываецца амбасада ў Кабуле і кансулят у Кандагары[8].
Каўкаскі сэпаратызм
рэдагавацьКаўкаскі Эмірат (чач. Имарат Кавказ, Imarat Kavkaz) — квазідзяржаўная канцэпцыя стварэньня ісламісцкае дзяржавы з шарыяцкай формай кіраваньня, якая была абвешчана 7 кастрычніка 2007 году тагачасным прэзыдэнтам ЧРІ Доку Ўмаравым[9]. Згодна з тэкстам паведамленьня, Доку Ўмараў пры абвяшчэньні джыхаду супраць «няверных» і абвяшчэньні «Каўкаскага Эмірата» адначасова зьняў зь сябе абавязкі кіраўніка ЧРІ, абвясьціўшы сябе «амірам (галоўнакамандуючым) маджахедаў Каўказу» і «правадыром Джыхаду», а таксама «адзінай законнай уладай на ўсіх тэрыторыях, дзе ёсьць маджахеды». Канцэпцыя стварэньня дзяржавы разумее пад сабой улучэньне ня толькі тэрыторыяў, на якіх пражываюць каўкаскія народы (Адыгея, Дагестан, Кабардзіна-Балкарыя, Карачаева-Чаркесія, Інгушэтыя, Паўночная Асэтыя, Чачэнія), але і частак Краснадарскага, Стаўрапольскага краёў і нават Татарстана ды Башкартастана[10].
У адрозьненьне ад шматлікіх сэпаратысцкіх праектаў Эўропы ды Азіі, апаляґеты Каўкаскага Эмірату ня ставяць сваёй першаснай мэтай нацыянальна-вызваленчую барацьбу, а лічаць першаснымі мэтамі ў сэпаратысцкай барацьбе фактар сусьветнага джыхаду супраць усіх «няверных» (то бок, немусульманаў), ня беручы ўва ўлік іх нацыянальную прыналежнасьць[11].
Сам жа лідэр каўкаскіх ісламістаў Доку Ўмараў адзначае, што кіраўніцтва ісламісцкага супраціву не вызначае дакладных межаў Каўкаскага эмірату[12]:
Ня думаю, што ёсьць неабходнасьць праводзіць межы Каўкаскага Эмірата. Па-першае, таму што Каўказ акупаваны нявернымі і вераадступнікамі і зьяўляецца «Дар аль-харб», тэрыторыяй вайны, і наша бліжэйшая задача складаецца ў тым, каб зрабіць Каўказ «Дар-эс-Салам» [13], зацьвердзіўшы шарыят на яго зямлі і выгнаўшы няверных. Па-другое, пасьля выгнаньня няверных мы павінныя вярнуць сабе ўсе гістарычныя зямлі мусульманаў, і гэтыя межы знаходзяцца па-за межамі межаў Каўказа. Прадбачу пярэчаньні ўсіх адукаваных і неадукаваных крывадушнікаў, якія будуць заяўляць, што мы ствараем абстрактную, віртуальную дзяржаву. Я хацеў бы сказаць, што, Іншалах, Каўкаскі эмірат — гэта ўтварэньне, якое рэальней за ўсе штучныя каляніяльныя зоны, якія існуюць сёньня…
Наступным сваім рашэньнем[14] Доку Ўмараў абвясьціў па-за законам усе сучасныя назвы каўкаскіх рэспублік як «каляніяльныя». Тэрыторыі, на якія прэтэндуюць каўкаскія ісламісты, падзяляюцца ў іхняй структуры на вілаяты:
- Вілаят Дагестан (чач. Вилаят Дагестан) — разумее пад сабой тэрыторыю рэспублікі Дагестан
- Вілаят Нахчычо (чач. Вилаят Нохчичоь — разумее пад сабой тэрыторыю Чачэнскае Рэспублікі)
- Вілаят Галгайчо (чач. Вилаят ГӀалгӀайчё) — разумее пад сабой тэрыторыю рэспублікі Інгушэтыя
- Вілаят Ірыстон (чач. Вилаят Иристон) — разумее пад сабой тэрыторыю рэспублікі Паўночная Асэтыя — Аланія, цяпер ліквідаваны і ўлучаны ў склад вілаята Галгайчо
- Злучаныя вілаяты Кабарды, Балкарыі і Карачаі (чачэнская назва невядомая) — разумее пад сабой тэрыторыю рэспублік Кабардзіна-Балкарыя і Карачаева-Чаркесія
- Вілаят Чаркесія (чач. Вилаят Черкессия) — разумее пад сабой паўдзёную частку Краснадарскага краю і тэрыторыю рэспублікі Адыгея
- Вілаят Нагая (чач. Вилаят Ногая) — разумее пад сабой тэрыторыю Стаўрапольскага краю і паўночную частку Краснадарскага
- Вілаят Ідэль-Урал (чач. Вилаят Идель-Урал) — разумее пад сабой тэрыторыю рэспублік Татарстан і Башкартастан.
Сэпаратызм у Татарскай Аўтаномнай Сацыялістычнай Рэспубліцы і Рэспубліцы Татарстан
рэдагаваць,
1990
рэдагаваць- 30 жніўня — Вярхоўная Рада Татарскае АССР прыняла Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце Рэспублікі Татарстан. У дэклярацыі, у адрозьненьне ад некаторых саюзных і амаль усіх іншых аўтаномных расейскіх (акрамя Чачэна-Інгушэтыі) рэспублік, не было паказана знаходжаньне рэспублікі ані ў складзе РСФСР, ані СССР і было абвешчана, што як сувэрэнная дзяржава і суб’ект міжнароднага права яна заключае дамовы й хаўрусы з Расеяй ды іншымі дзяржавамі. У ходзе масавага параду сувэрэнітэтаў у СССР таксама і ў пазьнейшыя часы Рэспубліка Татарстан з такімі ж фармулёўкамі прымаў акты й пастановы аб незалежнасьці і ўваходзе ў СНД, правёў рэфэрэндум і прыняў Канстытуцыю.
1991
рэдагаваць- 18 кастрычніка — прынята Пастанова Вярхоўнае Рады аб акце аб дзяржаўнай незалежнасьці Татарстана.
- Восень — пры падрыхтоўцы да падпісаньня 9 сьнежня 1991 году Дамовы аб стварэньні ССГ (Саюз Сувэрэнных Дзяржаваў) як канфэдэратыўнага саюза, Татарстан зноў заявіў аб жаданьні самастойнага ўступу ў ССГ.
- 26 сьнежня — у сувязі зь Белавескімі пагадненьнямі аб немажлівасьці ўтварэньня ССГ і стварэньнем СНД, была прынята Дэклярацыя аб уваходжаньні Татарстана ў СНД на правах заснавальніка.
1992
рэдагаваць- 21 сакавіка — у Татарстане прайшоў рэфэрэндум аб статусе Рэспублікі Татарстан. На пытаньне: «Ці згодныя Вы, што Рэспубліка Татарстан — сувэрэнная дзяржава, суб’ект міжнароднага права, які будуе свае адносіны з Расейскай Фэдэрацыяй і іншымі рэспублікамі, дзяржавамі на грунце раўнапраўных дамоваў?» Прагаласавала станоўча больш за палову грамадзянаў рэспублікі, якія прынялі ўдзел у галасаваньні[15].
Аднак, да рэфэрэндуму Пастановай Канстытуцыйнага суда Расейскае Фэдэрацыі ад 13 сакавіка 1992 году № 3-П шэраг палажэньняў аб дзяржаўным сувэрэнітэце Татарскай ССР ад 30 жніўня 1990 году былі не прызнаны не адпавядальнымі Канстытуцыі РСФС-Расейскае Фэдэрацыі з нагоды абмежаваньня палажэньнямі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Рэспублікі Татарстан дзеяньня законаў Расейскае Фэдэрацыі на тэрыторыі Рэспублікі Татарстан, таксама была прызнана не адпавядальнай Канстытуцыі Расейскае Фэдэрацыі пастанова Вярхоўнае Рады Рэспублікі Татарстан ад 21 лютага 1992 году «Аб правядзеньні рэфэрэндуму Рэспублікі Татарстан па пытаньні аб дзяржаўным статусе Рэспублікі Татарстан» у частцы фармулёўкі пытаньня, якая прадугледжвала, што Рэспубліка Татарстан зьяўляецца суб’ектам міжнароднага права і будуе свае адносіны з Расейскай Фэдэрацыяй і іншымі рэспублікамі і дзяржавамі на грунце раўнапраўных дамоваў[16].
- 31 сакавіка — Татарстан адмаўляецца падпісаць Фэдэральную дамову. У красавіку 1992 году паміж органамі ўлады Расейскае Фэдэрацыі і Татарстана прайшлі першыя перамовы аб далучэньні Рэспублікі Татарстан да Фэдэральнае дамовы. Яны праходзяць на працягу 1992—1993 гадоў, але безвынікова.
- 22 траўня — прынята Пастанова Вярхоўнае Рады аб статусе Татарстана як сувэрэннае дзяржавы.
- 30 лістапада — уводзіцца новая Канстытуцыя Рэспублікі Татарстан паводле якой Татарстан абвяшчаецца сувэрэннай дзяржавай.
1993
рэдагаваць- Сьнежань — у Татарстане абвешчаны байкот усерасейскага галасаваньня 12 сьнежня 1993 г. па праекце новае Канстытуцыі Расеі. Аднак частка жыхароў рэспублікі бярэ ўдзел у галасаваньні. Большасьць зь іх (74,84%) прагаласавала за прыняцьце Канстытуцыі Расейскае Фэдэрацыі, якая вызначае Татарстан як суб’ект Расейскае Фэдэрацыі[17].
1994
рэдагаваць- 15 лютага — заключана Дамова аб узаемным дэлеґаваньні паўнамоцтваў з Расейскай Фэдэрацыяй Татарстан абвяшчаўся аб’яднаным з Расеяй асацыяванай дзяржавай з канфэдэратыўным статусам.
Сытуацыя ў нашыя часы
рэдагавацьТатарскі сэпаратызм 90-х і 2000-х гадоў засноўваўся, у тым ліку, на абвінавачваньні расейцаў у аблозе Казані і падмацоўваўся лёзунґамі «Я памятаю 1552» і «Галакост татарскага народа — 1552!»[18], татарскія нацыяналісты штогод адзначаюць неафіцыйны «Дзень памяці абаронцаў Казані»[19], лічачы Казанскае ханства мірным, а Маскоўскае княства агрэсіўным ўтварэньнем.
- 19 красавіка 2002 году — Дзяржрада Рэспублікі Татарстан прыняла новую рэдакцыю Канстытуцыі рэспублікі, прыведзеную ў адпаведнасьць з Канстытуцыяй РФ.
Сэпаратызм у Карэльскай Аўтаномнай Сацыялістычнай Рэспубліцы і Рэспубліцы Карэлія
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ https://books.google.com/books?id=NwvoM-ZFoAgC&pg=PA572&lpg=PA572&dq=Rutulstan&source=bl&ots=8dQeJbU5tm&sig=ACfU3U2slUrl_cpMAYA3WypZTpTIbms1sQ&hl=en&sa=X&ved=2ahUKEwjNlIz_g8DnAhVDSxUIHesiBCIQ6AEwAXoECAsQAQ#v=onepage&q=Rutulstan&f=false
- ^ https://althistory.fandom.com/wiki/Administrative_Divisions_of_Eurasia_(In_Frederick%27s_Fields)
- ^ Чачэнская хроніка за ўсе стагодзьдзі (рас.)
- ^ Паседжаньне АКЧН, на якім была абвешчана незалежнасьць Чачэніі
- ^ https://web.archive.org/web/20080312003649/http://kavkaz.strana.ru/catalogue/history/93199.html (рас.)
- ^ Суятноў Аляксандар, Каўкаская пастка. Факты і камэнтары (рас.)
- ^ https://web.archive.org/web/20080213210311/http://kavkaz.strana.ru/catalogue/history/93200.html
- ^ Зэлімхан Яндарбіеў: «Ісламскі фундамэнталізм бясьпечны, „Время Новостей“» (рас.)
- ^ Шаміль спытаў мяне: «Калі ты станеш Амірам, ты абвесьціш Імарат?» (рас.)
- ^ Рэлігійна-палітычныя шуканьні радыкальнае часткі татарскага нацыянальнага руху і зьнешні фактар (рас.)
- ^ [1] (анг.)
- ^ https://web.archive.org/web/20090524194330/http://caucasus.wordpress.com/2007/12/02/the-statement-by-amir-dokka-umarov-about-the-declaration-of-the-caucasus-emirate-07102007/
- ^ Правільна — Дар аль-іслам. «Caucasus Times» з гэтае нагоды пісала: «абуральнае невуцтва аўтараў некаторых паўночнакаўкаскіх ісламісцкіх сайтаў ўжо падвергнуліся сама жорсткім абсьмейваньню з боку іх апанэнтаў. Лібэральны чачэнскі дзяржаўны дзеяч Муса Тэмішаў ня так даўно зьняў завесу таямніцы са таго, як зараджаўся палітычны іслам у сучаснай Чачэніі… Узброіўшыся Каранам у перакладзе І. Ю. Крачкоўскага … і расейскімі зборнікамі Хадысэ (апавяданьняў аб учынках і выслоўях Мухамада), 3 галоўных ідэолага чачэнскага ісламу пад кіраўніцтвам Мусы пачалі самастойна вывучаць каноны мусульманскае рэліґіі. Можна было б ўсумніцца ў словах спадара Тэмішава, калі б не сьмяхотныя лінґвістычныя й сэнсавыя памылкі навапаказаных слупоў ісламскае рэвалюцыі на Каўказе, за любую зь якіх („Дар-у-с-Салам“ замест „Дар-у-ль-іслам“, спроба павітаць невядомых сьвету „вучоных“ тытулятурай Мухамада, зьнішчальная блытаніна ў арабскіх назвах і г. д.) нават сельскага мулу ў Іране або Турцыі накіравалі б на перакваліфікацыю». Глядзіце Сяргей Давыдаў, Урокі Алжыра. Частка 1. Ґенэзіс канфлікту. Caucasus Times, 20 сакавіка 2008 г (рас.)
- ^ Умараў раскалоў ляґер сэпаратыстаў Чачэніі абвяшчэньнем Каўкаскага Эмірата (рас.)
- ^ Пратакол Цэнтральнае камісіі рэфэрэндуму Рэспублікі Татарстан (рас.)
- ^ Пастанова Канстытуцыйнага Суда РСФСР ад 13 сакавіка 1992 года № П-РЗ-I "Па справе аб праверцы канстытуцыйнасьці Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Рэспублікі Татарстан ад 30 жніўня 1990 года, Закона Рэспублікі Татарстан ад 18 красавіка 1991 года "Аб зьменах і даданьнях Канстытуцыі (Асноўнага Закона) Рэспублікі Татарстан «, Закона Рэспублікі Татарстан ад 29 лістапада 1991 года „Аб рэфэрэндуме Рэспублікі Татарстан“, Пастановы Вярхоўнае Рады Рэспублікі Татарстан ад 21 лютага 1992 года „Аб правядзеньні рэфэрэндуму Рэспублікі Татарстан па пытаньні аб дзяржаўным статусе Рэспублікі Татарстан“» (рас.)
- ^ «Вынікі ўсенароднага галасаваньня па праекце Канстытуцыі Расейскае Фэдэрацыі 12 сьнежня 1993 года ў Рэспубліцы Татарстан», Цэнтарвыбаркам РФ (рас.)
- ^ Татары абвінавацілі Расейскую Імпэрыю ў генацыдзе (рас.)
- ^ Татарскія нацыяналісты адзначылі чарговы, 20 па ліку Дзень памяці абаронцаў Казані, якія загінулі пры ўзяцьці места войскамі Івана Грознага. У сталіцы Татарстана адбыліся жалобны мітынґ і шэсьце пад лёзунґам «Максатыбыз — байсезлек!» («Мэта — незалежнасьць!»), а таксама навуковы сэмінар «Заваёва Казані: урокі гісторыі» (рас.)