Паўночнакарэльская дзяржава
Паўночнакарэ́льская дзяржа́ва (Ухці́нская рэспу́бліка, Беламо́рская Карэ́лія, Арха́нгельская Карэ́лія) — непрызнаная дзяржава, якая арыентавалася на Фінляндыю. Існавала ў 1919—1920 гадох на тэрыторыі пяці воласьцяў Архангельскай губэрні, цяпер тэрыторыі суб’екту Расейскай Фэдэрацыі — Рэспублікі Карэлія. Сталіцай Паўночнакарэльскай дзяржавы зьяўлялася сяло Ўхта (цяпер пасёлак Калевала).
Паўночнакарэльская дзяржава | |||||
| |||||
| |||||
Афіцыйная мова | фінская, карэльская, расейская | ||||
Сталіца | Ухта | ||||
Форма кіраваньня | Рэспубліка |
Перадумовы
рэдагавацьПерадумовы да ўзьнікненьня незалежнай карэльскай дзяржавы паўсталі яшчэ ў 1906 годзе, калі ў Тамэрфорсе, на тэрыторыі Вялікага княства Фінляндзкага, 3—4 жніўня быў створаны Зьвяз беламорскіх карэлаў. У 1911 годзе дзейнасьць Зьвязу была забароненае, аднак пазьней ён адрадзіўся ў відзе Карэльскага асьветніцкага таварыства, які прыняў непасрэдны ўдзел у стварэньні Паўночнакарэльскай дзяржавы.
Пасьля прыходу да ўлады бальшавікоў большасьць сялянаў Карэліі падпала пад вызначэньне кулака, да якіх ужываліся жорсткія меры рэквізыцыі збожжа й скаціны з боку харчатрадаў. Гэта, а таксама знаходжаньне карэльскага насельніцтва ў зоне вядзеньня баявых дзеяньняў падчас Грамадзянскіх войнаў у Расеі й Фінляндыі й замежнай ваеннай інтэрвэнцыі на поўначы Расеі схіліла насельніцтва да ўсіх наступных падзеяў.
Фінская інтэрвэнцыя
рэдагавацьВайсковай апорай Паўночнакарэльскай дзяржавы паслужылі фінскія вайсковыя атрады, якія пракраліся падчас фінскай Грамадзянскай вайны на тэрыторыю Архангельскай Карэліі зь Фінляндыі. У канцы сакавіка 1918 году атрады» фінскага ахоўнага корпусу пад камандаваньнем палкоўніка Мальма занялі сёлы Ухта й Вакнавалак. У сёлах і атачальных воласьцях было арганізаванае мясцовае самакіраваньне пад кіраўніцтвам патрыятычна настроеных прыхільнікаў незалежнасьці Карэліі ад РФСР, арыентаваных на ўваходжаньне ў склад Фінляндыі, — Ухцінскі камітэт (па-карэльску: Uhtuan Toimikunta — Ухтуан Тоймікунта), які ўзначальваў некі Туйску[1]. Вядомае таксама імя яшчэ аднаго чальца Тоймікунты — Пааво Ахава[1].
Першая савецка-фінская вайна
рэдагаваць21 чэрвеня 1918 году быў зацьверджаны сьцяг Карэльскай дзяржавы (Беламорскай Карэліі, першапачаткова ў складзе Ўхцінскай воласьці Кемскаша павету Архангельскай губэрні), дзе на сінім фоне месьціліся сем срэбных зорак у форме сузор’я Вялікай Мядзьведзіхі, у гонар чаго сьцяг атрымаў назву Otava (Вялікай Мядзьведзіхі).
Канчаткова Паўночнакарэльская дзяржава аформілася 21 ліпеня 1919 году разам са стварэньнем Часавага ўрада Беламорскай Карэліі (Часавы ўрад Архангельскай Карэліі, Ухцінскі ўрад) на чале з С. А. Ціханавым. Цэнтрам тэрытарыяльнага ўтварэньня стала сяло Ўхта. Першапачаткова быў узяты курс на ўступ Архангельскай Карэліі ў склад Фінляндыі, і 14 лістапада 1919 году быў зроблены адпаведны запыт ураду Фінляндыі. Аднак у далейшым быў прыняты курс на стварэньне незалежнай дзяржавы, якая б знаходзілася ў зьвязе зь Фінляндыяй.
21 сакавіка 1920 году ўрад склікаў зьезд прадстаўнікоў 11 паўночных воласьцяў[2], якія знаходзіліся пад кіраваньне Архангельскага Карэльскага Часавага ўраду. У рабоце зьезду прынялі ўдзел 116 дэлегатаў[2].
У першы ж дзень працы зьезду было разгледжанае пытаньне пра дзяржаўныя сымбалі. Паводле абмеркаваньня ўхвалілі наступнае: Герб — мядзьведзь перад таўкачом зь сякерай у лапе, сьцяг з двух колераў чырвоны ўнізе, а жоўты ўгары, на палях сузор’е вялікай мядзьведзіхі. Канчатковае рашэньне па абедзьвюх прапановах было адкладзенае да наступнага паседжаньня[3].
29 сакавіка 1920 году былі канчаткова зацьверджаныя герб і сьцяг незалежнай Карэліі. Аўтарам эскізаў быў фінскі мастак Аксэлі Гален-Калела (1865—1931). Герб уяўляў сабою двухкаляровы чырвона-зялёны вараскі шчыт, увянчаны традыцыйным галаўным уборам лесасекаў. На шчыце быў намаляваны мядзьведзь чорнага колеру з сучкарэзам весуры ў лапе. Мядзьведзь таптаў нагамі чорны ланцуг, а над ім былі белыя іскры паўночнага зьзяньня[4]. Нацыянальны сьцяг уяўляў чорны скандынаўскі крыж з чырвонай аблямоўкай, разьмешчаны на зялёным палатне. Таксама былі распрацаваныя лоцманскі сьцяг (luotsilippu), паштовы сьцяг (postilippu) і мытны сьцяг (tullilippu)[3].
Зьезд вырашыў аддзяліцца ад Савецкай Расеі й, кіруючыся абвешчаным савецкай уладай прынцыпам «права нацый на самавызначэньне», абвясьціў незалежнасьць Карэліі. У дэклярацыі зьезду было скзана: «Карэлія сама павінная кіраваць сваімі справамі й аддзяліцца ад Расеі»[5].
Зьезд таксама падзякаваў Фінляндыю за абяцаньні «дапамогі й падтрымкі», якія даў прысутнічалы на зьезьдзе фінскі прадстаўнік[1]. Урад быў пераназваны ў Карэльскі часовы ўрад (Часовы ўрад Карэліі).
У канцы красавіка 1920 году на станцыю Белавостраў прыбыла дэлегацыя Карэльскага часавага ўраду й уручыла патрабаваньне аб аддзяленьні Карэліі ад Савецкай Расеі камісару савецкіх памежных войскаў[1].
На падставе рашэньняў зьезду, у траўні 1920 году Паўночнакарэльская дзяржава была прызнаная Фінляндыяй, якая нават вылучыла ёй пазыка ў памеры 8 млн фінскіх марак. Аднак ужо 18 траўня 1920 году часткі чырвонай арміі бяз бою ўвайшлі ў Ухту. Урад Паўночнакарэльскай дзяржавы бег у сяло Вакнавалак, у 30 км ад савецка-фінскай мяжы, адкуль перабраўся ў Фінляндыю.
Карэлія была пакінутая ў складзе РСФСР, дзе на яе тэрыторыі 8 чэрвеня 1920 году было ўтворанае аўтаномнае абласное аб’яднаньне Карэльская працоўная камуна, якое існавала па 25 ліпеня 1923 году, калі была ўтвораная Карэльская АССР[6].
Падчас перамоваў паміж РСФСР і Фінляндыяй фінскім бокам былі высунутыя тэрытарыяльныя прэтэнзіі на Карэлію, аднак з прычыны посьпехаў чырвонай арміі ўрад Фінляндыі быў змушаны ад іх адмовіцца. У выніку 14 кастрычніка 1920 году паміж РСФСР і Фінляндыяй была складзеная Тартуская мірная дамова.
Другая савецка-фінская вайна
рэдагавацьАднак, як апынулася, урад Фінляндыі й прыхільнікі незалежнай Карэліі не зьбіраліся цалкам адмаўляцца ад сваіх прэтэнзіяў. 10 сьнежня 1920 году ў Выбаргу быў створаны Карэльскі аб’яднаны ўрад, у склад якога, акрамя Часавага ўраду Карэліі, увайшоў Алонецкі ўрад і іншыя нацыянальныя ўтварэньні.
У кастрычніку 1921 году на тэрыторыі Карэльскай працоўнай камуны у Тунгудзкай воласьці быў створаны падпольны Часовы Карэльскі камітэт. У лістападзе—сьнежні 1921 году фінскія атрады ізноў занялі частку раёнаў Карэліі. Пачалася другая Савецка-Фінская вайна. У Карэліі было ўведзенае ваеннае становішча, галоўнакамандуючым Карэльскім фронтам быў прызначаны камандарм А. І. Сядзякін. Да пачатку студзеня 1922 году ўдарамі з Петразаводзку часткі РСЧА разьбілі галоўную групоўку фінаў, і напачатку лютага 1922 году цэнтар Карэльскага камітэту сяло Ўхта было ізноў занятае часткамі Чырвонай Арміі. У выніку посьпехаў савецкіх войскаў Фінляндыя была змушана спыніць баявыя дзеяньні. Паўночнакарэльская дзяржава (Ухцінская рэспубліка) канчаткова спыніла сваё існаваньне[7][8].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы й заўвагі
рэдагаваць- ^ а б в г © Е. Ю. Дубровская «Судьбы приграничья в „Рассказах о Гражданской войне в Карелии“ (по материалам Архива КарНЦ РАН)», Петрозаводск
- ^ а б Хесин С. С. Разгром белофинской авантюры в Карелии в 1921—1922 гг. — М.: Воениздат МВС СССР, 1949.
- ^ а б Карелия (флаги). Хронос (8 сакавіка 2005). Архіўная копія ад 2012-02-19 г.
- ^ Карелия (гербы). Хронос (12 лістапада 2004).
- ^ «Красная летопись». 1933 г., № 2 (53), стр. 168
- ^ Большая советская энциклопедия(недаступная спасылка)
- ^ Гербы Карелии. heninen.net. Архіўная копія ад 2012-02-19 г.
- ^ Флаги Карелии. heninen.net. Архіўная копія ад 2012-02-19 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Часовы ўрад Беламорскай Карэліі (рас.). на партале Хронос. Архіўная копія ад 2012-02-19 г.