Сьпіс памерлых у 2000 годзе
Студзень
рэдагаваць- 12 студзеня: Яўген Глебаў (70) — беларускі і савецкі кампазытар, дырыгент, пэдагог.
Люты
рэдагаваць- 20 лютага: Анатоль Сабчак (62) — расейскі палітычны дзеяч часоў «перабудовы», першы мэр Санкт-Пецярбурга.
Сакавік
рэдагаваць- 5 сакавіка: Мікола Ермаловіч (78) — беларускі гісторык, публіцыст, пісьменьнік і паэт.
Красавік
рэдагаваць- 2 красавіка: Павал Дубашынскі (69) — беларускі актор, Народны артыст Беларусі (1989) [1].
Травень
рэдагаваць- 7 траўня: Міхаіл Машэнскі (53) — беларускі прадпрымальнік, заснавальнік СП «Санта Імпэкс Брэст».
Чэрвень
рэдагаваць- 16 чэрвеня: Іван Трухан (84) — беларускі навуковец у галіне эканомікі і эканамічнай геаграфіі, рэктар Беларускага дзяржаўнага інстытуту народнай гаспадаркі (1962—1965).
Ліпень
рэдагаваць- 17 ліпеня: Эдзі Агняцьвет (86) — беларуская дзіцячая паэтка, перакладчыца.
Жнівень
рэдагаваць- 25 жніўня: Антон Семяновіч (82) — беларускі літаратуразнавец.
Верасень
рэдагаваць- 14 верасьня: Ежы Гедройц (93) — публіцыст, палітык, заснавальнік і рэдактар парыскага грамадзка-палітычнага часопісу «Kultura» на польскай мове.
- 20 верасьня: Герман Цітоў (93) — савецкі касманаўт, другі чалавек у космасе, Герой Савецкага Саюзу (1961), дублёр Юрыя Гагарына.
Кастрычнік
рэдагаваць- 26 кастрычніка: Віктар Грыбкоўскі (68) — беларускі фізык. Чалец-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1977).
Лістапад
рэдагаваць- 6 лістапада: Стэфанія Станюта (95) — выбітная беларуская акторка, легенда сцэны, артыстка Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы. Народная артыстка Беларусі (1957), народная артыстка СССР (1988), ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982).
Сьнежань
рэдагаваць- 20 сьнежня: Расьціслаў Завістовіч (72) — беларускі грамадзкі дзяяч, актывіст беларускай дыяспары ў ЗША[2].
- 30 сьнежня: Янка Золак (88) — беларускі паэт-эмігрант, празаік, выдавец.