Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Семяновіч.

Анто́н Алякса́ндравіч Семяно́віч (псэўд. Дзядзька з барадой; 23 ліпеня (5 жніўня) 1917, в. Шабунеўшчына, Койданаўская воласьць, Менскі павет, Менская губэрня — 25 жніўня 2000) — беларускі літаратуразнавец, чалец Саюзу пісьменьнікаў Беларусі з 1954 г. Доктар філялягічных навук (1971), прафэсар (1971).

Антон Семяновіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 23 ліпеня 1917(1917-07-23)
Памёр 25 жніўня 2000(2000-08-25) (83 гады)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці навуковец

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і, якая як серадняцкая была раскулачаная і высланая ў Котлас Архангельскай вобласьці РСФСР, затым ў Вялікі Усьцюг. Антону, як непаўналетняму дазволілі вярнуцца ў Беларусь. Пасяліўся ў сваякоў ў в. Крупіца Менскага раёну. Пасьля заканчэньня сямігодкі і ФЗН працаваў сьлюсарам на заводзе імя Варашылава ў Менску (1934—1938). У 1938 г. паступіў ў Менскі пэдінстытут на літаратурны факультэт, дзе правучыўся да 1941 г. Напачатку вайны працаваў на гаспадарцы ў в. Шабунеўшчына, з кастрычніка 1943 г. сувязны партызанскага атрада імя Фурманава брыгады Ракасоўскага на Койданаўшчыне. Пасьля вайны працаваў на чыгунцы (1944). Закончыў Менскі пэдагагічны інстытут (1945). Працаваў настаўнікам сярэдняй школы ў Івацэвічах Берасьцейскай вобласьці (1945—1946), вучыўся ў асьпірантуры Інстытуту мовы, літаратуры і мастацтва АН Беларусі (1946—1949), працаваў малодшым, затым старшым навуковым супрацоўнікам Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы АН Беларусі (1949—1963). З 1963 г. у Менскім пэдагагічным інстытуце: дацэнт катэдры расейскай і замежнай літаратуры, з 1971 г. загадчык катэдры беларускай літаратуры, з 1992 г. прафэсар-кансультант гэтай катэдры. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, мэдалямі, Ганаровымі граматамі Вярхоўнага савету БССР. Друкаваўся з 1949 г. Дасьледаваў беларускую прозу і драматургію.

  • Проза Якуба Коласа. (Дооктябрьский период). Автореферат диссертации кандидата филологических наук. Минск. 1950.
  • Проза Якуба Коласа. (Дакастрычніцкі перыяд). Мінск 1953.
  • Кандрат Крапіва. Мінск. 1956.
  • Змітрок Бядуля. Мінск. 1960.
  • Беларуская драматургія. (Дакастрычніцкі перыяд). Мінск. 1961.
  • Кандрат Крапіва. Мінск. 1966.
  • Беларуская савецкая драматургія. 1917—1932. Мінск. 1968.
  • Ад вытокаў да сталасьці. Беларуская драматургія 1917—1945 гг. Мінск. 1978.
  • Гісторыя беларускай савецкай драматургіі 1917—1955. Мінск. 1990.

Літаратура

рэдагаваць
  • Савік Л. С. Семяновіч Антон. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 5. Мінск. 1995. С. 295.
  • Смольская В. У. Семяновіч Антон. Бібліяграфія. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 5. Мінск. 1995. С. 295—297.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.