Сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Браслаўскага раёну

У Браслаўскім раёне знаходзяцца 50 аб’ектаў, якія ўключаныя ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, зь іх: 24 — помнікі археалёгіі, 19 — помнікі архітэктуры, 7 — помнікі гісторыі.

Браслаўскі раён на мапе Беларусі

Помнікі археалёгіі

рэдагаваць
Шыфр
Назва
Датаваньне
Населены пункт
Месцазнаходжаньне
Катэгорыя
Каардынаты
 
Фота
 
213В000174 Гарадзішча IX—XV стагодзьдзі г. Браслаў у цэнтры гораду, на перашыйку паміж азёрамі Дрывяты і Навята, на Замкавай гары (14 м) 3
 
Гарадзішча
213В000175 Курганны могільнік VIII—X стагодзьдзі в. Ахрэмаўцы 0,5 км на поўдзень ад вёскі, у лесе, справа ад шашы Браслаў — Шаркоўшчына 3
213В000177 Курганны могільнік VIII—XI стагодзьдзі в. Богіна насупраць вёскі, на паўночна-ўсходнім беразе воз. Богінскае, справа ад дарогі Вусьце — Плетарова 3
213В000183 Курганны могільнік VII—XI стагоддзі в. Вусьце 1 км на поўдзень ад вёскі, у лесе, злева ад дарогі на в. Казяны 3
213В000184 Курганны могільнік VIII—XI стагоддзі в. Далёкія 1 км на паўночны захад ад вёскі, у пералеску і на полі, каля дарогі ў в. Даўгаборы 3
213В000190 Замчышча XI—XVIII стагодзьдзі в. Дрысьвяты на востраве воз. Дрысьвяты, на высокім (да 8 м) пагорку 3
213В000191 Гарадзішча в. Жвірблі на заходняй ускраіне вёскі, на высокім пагорку 3
213В000192 Гарадзішча VII стагодзьдзе да н. э. — IV стагодзьдзе н. э. в. Зазоны мясцовая назва «Замак». На высокім круглым пагорку, на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі, зьлева ад дарогі Браслаў — Дзьвінск 3
213В000193 Гарадзішча VI стагодзьдзе да н. э. — III стагодзьдзе н. э. в. Замошша на заходняй ускраіне вёскі, паміж азёрамі Шылава і Замоскае 3
213В000194 Курганны могільнік IV стагодзьдзе да н. э. — III стагодзьдзе н. э. в. Замошша 1 км на паўднёвы захад ад вёскі, у лесе 3
213В000197 Замчышча XVI—XVII стагодзьдзі в. Іказьнь на востраве воз. Іказьнь, на штучным пагорку, які ўзьнімаецца над пляцоўкай вострава на 5 м 3
213В000200 Курганны могільнік в. Коўшынкі 0,5 км на поўнач ад вёскі, каля дарогі 3
213В000201 Гарадзішча V стагодзьдзе да н. э. — III стагодзьдзе н. э. в. Лукшы 0,8 км на захад ад вёскі. Пляцоўка памерам 36×17 м узвышаецца на 5—6 м над навакольлем 3
213В000202 Гарадзішча в. Майшулі 0,3 км на ўсход ад вёскі, ва ўрочышчы Рацкі Бор. Пляцоўка памерам 50х27 м умацаваная трыма валамі і ровам 3
213В000203 Курганны могільнік VI—XI стагодзьдзі в. Майшулі 0,5 км на поўдзень ад гарадзішча 3
213В000204 Гарадзішча XI—XII стагодзьдзі в. Маскавічы 0,3 км на поўдзень ад вёскі, на беразе воз. Дзерба 3
 
Гарадзішча
213В000208 Курганны могільнік VIII—XI стагодзьдзі в. Опса 3 км на поўдзень ад вёскі, зьлева ад дарогі ў г. п. Відзы, у лесе 3
213В000210 Гарадзішча в. Пустошка на заходнім беразе р. Струста, каля дарогі Плюсы — Браслаў 3
213В000211 Гарадзішча VII стагоддзе да н. э. — XIII стагодзьдзе н. э. в. Рацюнкі на паўднёвай ускраіне вёскі, на ўзвышшы 10 м 3
213В000213 Гарадзішча-1, гарадзішча-2 VII стагоддзе да н. э. — IV стагодзьдзе н. э. в. Слабодка 0,8 км на паўднёвы захад ад вёскі, на высокім узгорку паўвострава Рог, паміж азёрамі Нешчарда і Поцех, 0,5 км на паўночны захад ад гарадзішча-1 3
213В000214 Гарадзішча VII стагодзьдзе да н. э. — IV стагодзьдзе н. э. в. Укля 1 км на поўнач ад вёскі, на беразе воз. Укля, ва ўрочышчы Тарылава 3
213В000215 Курганны могільнік XI—XII стагодзьдзі в. Укля 2 км на паўночны ўсход ад вёскі, ва ўрочышчы Валатоўкі, на ўскраіне лесу 3
213В000216 Гарадзішча VII стагодзьдзе да н. э. — IV стагодзьдзе н. э. в. Шавуры 0,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, на высокім пагорку 3
Барысаў камень ХІІ стагодзьдзе г. п. Друя 2
 
Барысаў камень

Помнікі архітэктуры

рэдагаваць
Шыфр
Назва
Датаваньне
Населены пункт
Месцазнаходжаньне
Катэгорыя
Каардынаты
 
Фота
 
213Г000171 Калодзежны шацёр XIX стагодзьдзе г. Браслаў 3
 
Калодзежны шацёр
213Г000172 Будынак былой бальніцы 1906 г. Браслаў 3
213Г000876 Касьцёл Сьв. Юзафа 1836 в. Барадзінічы 3
 
Касьцёл Сьв. Юзафа
213Г000877 Пакроўская царква з элемэнтамі дэкаратыўнага афармленьня канец XIX стагодзьдзя в. Богіна 3
 
Пакроўская царква з элемэнтамі дэкаратыўнага афармленьня
213Г000180 Траецкі касьцёл 1914 г. п. Відзы у цэнтры пасёлку 3
 
Траецкі касьцёл
213Г000181 Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы 1910 г. п. Відзы 3
212Г000182 Былая сядзіба: сядзібны дом, гаспадарчыя пабудовы, парк канец XVIII стагодзьдзя в. Відзы Лаўчынскія 2
 
Былая сядзіба: сядзібны дом, гаспадарчыя пабудовы, парк
212Г000185 Ансамбль былога кляштара бэрнардынаў: Траецкі касьцёл. Фрагмэнт дэкаратыўнай кампазыцыі ў галоўным алтары, жылы корпус, агароджа з брамай 1643—1646 гады г. п. Друя 2
 
Ансамбль былога кляштара бэрнардынаў: Траецкі касьцёл. Фрагмэнт дэкаратыўнай кампазыцыі ў галоўным алтары, жылы корпус, агароджа з брамай
213Г000186 Парк XVIII стагодзьдзе г. п. Друя 3
213Г000188 Петрапаўлаўскі касьцёл 1929 в. Дрысьвяты 3
 
Петрапаўлаўскі касьцёл
213Г000189 Петрапаўлаўская царква 1908 в. Дрысьвяты 3
 
Петрапаўлаўская царква
213Г000196 Мікалаеўская царква 1905 в. Іказьнь 3
 
Мікалаеўская царква
213Г000199 Царква пачатак XX стагодзьдзя в. Кірыліна 3
213Г000205 Пакроўская царква пачатак XX стагодзьдзя в. Мінкавічы 3
212Г000206 Комплекс былой сядзібы: сядзібны дом, жылы флігель, гаспадарчыя пабудовы, парк 1904 в. Опса 2 км ад вёскі 2
 
Комплекс былой сядзібы: сядзібны дом, жылы флігель, гаспадарчыя пабудовы, парк
213Г000207 Касьцёл пачатак XX стагодзьдзя в. Опса 3
 
Касьцёл
213Г000209 Касьцёл пачатак XX стагодзьдзя в. Плюсы 3
 
Касьцёл
212Г000212 Касьцёл Сэрца Ісуса, уваходныя дзверы 1903 в. Слабодка 2
 
Касьцёл Сэрца Ісуса, уваходныя дзверы
Сьвята-Ўсьпенская царква 1897 год г. Браслаў вул. Ленінская, 70 3
 
Сьвята-Ўсьпенская царква

Помнікі гісторыі

рэдагаваць
Шыфр
Назва
Датаваньне
Населены пункт
Месцазнаходжаньне
Катэгорыя
Каардынаты
 
Фота
 
213Д000173 Брацкая магіла 1944 г. Браслаў вул. Савецкая 3
 
Брацкая магіла
213Д000176 Брацкая магіла 1944 в. Ахрэмаўцы 3
213Д000178 Брацкая магіла 1944 г. п. Відзы на могілках 3
213Д000179 Брацкая магіла 1944 г. п. Відзы у цэнтры пасёлку 3
 
Брацкая магіла
213Д000187 Брацкая магіла 1941—1944 гады г. п. Друя у цэнтры пасёлку, у сквэры 3
213Д000195 Брацкая магіла 1944 в. Зарэчча 3
213Д000198 Брацкая магіла 1941—1944 гады в. Казяны у сквэры 3

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Гісторыка-культурныя каштоўнасьці ў Браслаўскім раёнесховішча мультымэдыйных матэрыялаў