Касьцёл Божага Провіду (Слабодка)

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Божага Провіду
Касьцёл Божага Провіду
Касьцёл Божага Провіду
Краіна Беларусь
Вёска Слабодка
Каардынаты 55°41′09.7″ пн. ш. 27°11′01.14″ у. д. / 55.686028° пн. ш. 27.18365° у. д. / 55.686028; 27.18365Каардынаты: 55°41′09.7″ пн. ш. 27°11′01.14″ у. д. / 55.686028° пн. ш. 27.18365° у. д. / 55.686028; 27.18365
Канфэсія Каталіцкая царква і каталіцтва
Эпархія Віцебская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль нэараманскі стыль і нэаготыка
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Божага Провіду на мапе Беларусі
Касьцёл Божага Провіду
Касьцёл Божага Провіду
Касьцёл Божага Провіду
Касьцёл Божага Провіду на Вікісховішчы

Касьцёл Божага Провіду — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Слабодцы. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка. Дзейнічае. Твор архітэктуры нэараманскага стылю. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларуси.

Гісторыя рэдагаваць

 
Касьцёл з боку Вялікай вуліцы, да 1939 г.

Мураваны касьцёл у Слабодцы збудавалі ў 1903 годзе.

Архітэктура рэдагаваць

Помнік архітэктуры нэараманскага стылю. Гэта 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з апсыдай, трансэптам і закрысьціямі. Галоўны фасад утвараюць дзьве высокія 5-ярусныя вежы з вострымі шатровымі вярхамі і параўнальна невялікая фасадная роўніца цэнтральнага нэфа паміж імі. Сьцены падзяляюцца гарызантальна паўцыркульнымі, лучковымі і круглымі аконнымі праёмамі зь вітражамі (каляровае шкло захавалася часткова), вэртыкальна — прыступкавыми контрфорсамі, якія на бакавых фасадах злучаюцца з дэкаратыўнымі аркбутанамі. Над галоўным уваходам і на фасадных роўніцах трансэпта разьмяшчаюцца вялікія вокны-ружы. Уваходы маюць выгляд аднатыпных парталаў з паўцыркульнымі праёмамі.

У інтэр'еры цыліндрычныя скляпеньні з распалубкамі, Хоры ў верхняй частцы нартэкса. У плястычнай аздобе шырока выкарыстоўваюцца ордэрныя элемэнты раманскай архітэктуры: аркатурныя паясы, нішы, калёнкі з капітэлямі расьлінных формаў. Сьцены і скляпеньні алтарнай часткі дэкаруюцца арнамэнтам. Аўтэнтычная аздоба інтэр’еру не захавалася.

Мастацкую каштоўнасьць маюць жалезныя акоўкі ўсіх вонкавых дзьвярэй касьцёла, выкананыя мясцовым кавалём. Кампазыцыі аковак складаюцца з сымэтрычна ўкладзеных з бакоў завесаў (царгаў) сьпіралепадобных пышных расьлінных сьцёблаў, што заканчваюцца то 4-лістымі кветкамі, то пальметападобным лістком. Пры кампазыцыйным адзінстве аковак усіх дзьвярэй дэталі не паўтараюцца, што сьведчыць пра вольную імправізацыю майстра ў кожным выпадку. Арыгінальную, багатую формай і складаную малюнкам кампазыцыю маюць акоўкі дзьвярэй цэнтральнага ўваходу. Яны выглядаюць як пышныя букеты з арнамэнтальных элемэнтаў, што паўтараюцца ў кампазыцыях дэкору бакавых дзьвярэй[1].

Галерэя рэдагаваць

Гістарычныя здымкі рэдагаваць

Сучасныя здымкі рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі. — Менск, 2001.

Літаратура рэдагаваць

  • Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; маст. І. Бокі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  212Г000212