Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля (Опса)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
| |
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Опса |
Каардынаты | 55°32′30″ пн. ш. 26°49′32″ у. д. / 55.54167° пн. ш. 26.82556° у. д.Каардынаты: 55°32′30″ пн. ш. 26°49′32″ у. д. / 55.54167° пн. ш. 26.82556° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Віцебская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | нэаготыка |
Дата заснаваньня | 1887 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля | |
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля на Вікісховішчы |
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля — помнік архітэктуры другой паловы XIX стагодзьдзя ў Опсе. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычным Рынку. Дзее. Твор архітэктуры нэаготыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершы касьцёл у Опсе збудавалі каля 1500 году. Наступны драўляны касьцёл збудавалі ў 1768 годзе.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Опса апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1886 годзе драўляны будынак касьцёла згарэў. У 1887 годзе з фундацыі Ядвігі Цеханоўскай скочылася будаваньне новага муравага касьцёла.
Найноўшы час
рэдагавацьУ 1949 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл, будынак якога перарабілі пад сховішча. У 1990 годзе будынак касьцёла вярнулі каталікам.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры нэаготыкі. Галоўны фасад аздабляецца парталам з вімпэргам, невялікім акном-ружай, аркатурай, паскам у выглядзе парэбрыка. Вежа з шатровым завяршэньнем выступае за роўніцу фасада. Алтарная частка завяршаецца гранёнай апсыдай, сымэтрычна зь яе бакоў разьмяшчаюцца нізкія закрысьціі.
Вакол касьцельнага цьвітнара агароджа з цэглы і бутавага каменю. Побач знаходзіцца будынак плябаніі, узьведзены адначасна з касьцёлам[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі. — Менск, 2001.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; маст. І. Бокі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 213Г000207 |