Індурка

рака ў Беларусі

Інду́рка — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Сьвіслачы (басэйн Нёману). Цячэ ў Гарадзенскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 20 км. Плошча вадазбору 85 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,4‰.

Рака
Індурка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Старадубавай
Вусьце Сьвіслач
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гарадзенскі раён
Даўжыня 20 км
Плошча басэйну 85 км²
Нахіл воднай паверхні 3,4 ‰

На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Індура.

Пачынаецца каля вёскі Старадубавай на схілах Гарадзенскага ўзвышша, упадае ў Сьвіслач на ўсходзе ад вёскі Баброўнікаў. На працягу 3,8 км мае каналізаванае рэчышча (ад вёскі Луцкаўлянаў да вёскі Рагачоў). Каля вёскі Луцкаўлянаў стварылі сажалку (плошча 0,34 км²)[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 185.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1