Бераставічанка
рака ў Беларусі
Бераставіча́нка — рака Беларусі, правы прыток ракі Сьвіслачы (басэйн Нёману). Цячэ ў Бераставіцкім раёне Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 16 км. Плошча вадазбору 138 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,6‰.
Бераставічанка | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | в. Бераставічаны |
Вусьце | Сьвіслач |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Гарадзенская вобласьць |
Даўжыня | 16 км |
Плошча басэйну | 138 км² |
Нахіл воднай паверхні | 2,6 ‰ |
На рацэ стаяць мястэчка Вялікая Бераставіца і гістарычнае мястэчка Алекшыцы.
Пачынаецца на паўднёва-ўсходняй ускраіне вёскі Бераставічанаў, упадае ў Сьвіслач непадалёку ад вёскі Галынкі. Каля мястэчка Вялікай Бераставіцы ўтварылася сажалка (плошча 0,05 км²)[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 66.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1