Уснарка

рака ў Беларусі

Усна́рка (па-польску: Usnarka) — рака ў Сакольскім павеце Польшчы і Бераставіцкім раёне Беларусі, левы прыток Сьвіслачы (басэйн Нёмана). Даўжыня 12 км. Плошча вадазбору 86 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,4‰.

Рака
Уснарка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Грыбаўшчына
Вусьце Сьвіслач
Краіны басэйну Польшча, Беларусь
Вобласьці Гарадзенская вобласьць
Даўжыня 12 км
Плошча басэйну 86 км²
Нахіл воднай паверхні 3,4 ‰

Пачынаецца ў Польшчы, каля вёскі Грыбаўшчына. Перасякае дзяржаўную граніцу за 1,4 км на паўночны захад ад вёскі Руснакі, цячэ па паўднёвых схілах Гарадзенскага ўзвышша (даўжыня ў граніцах Беларусі — 7 км). Упадае ў Сьвіслач за 1,6 км на паўночны ўсход вёскі Ігнатавічы Бераставіцкага раёну. Пойма ў нізоўі забалочаная.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1