Одла
рака ў Беларусі
Одла — рака ў Беларусі і Польшчы, левы прыток ракі Сьвіслачы (басэйн Нёману). Цячэ ў Гарадзенскім і Бераставіцкім раёнах Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 18 км. Плошча вадазбору 94 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,1‰[1].
Одла лац. Odła | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Малой Зубрыцы |
Вусьце | Сьвіслач |
Краіны басэйну | Беларусь, Польшча |
Вобласьці | Гарадзенская вобласьць |
Даўжыня | 18 км |
Плошча басэйну | 94 км² |
На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Адэльск.
Пачынаецца ў Польшчы, каля вёскі Малой Зубрыцы. Перасякае дзяржаўную граніцу каля хутару Мінкаўцаў Гарадзенскага раёну, упадае ў Сьвіслач за 3 км на ўсход ад вёскі Пачобутаў Бераставіцкага раёну.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. С. 41.
Літаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — 598 с.