Сухі Востраў (Гомельская вобласьць)

Сухі́ Во́страў[1] — пасёлак у Беларусі, на рацэ Окра. Уваходзіць у склад Пірэвіцкага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 4 чал. (2004). Знаходзіцца за 20 км на паўднёвы ўсход ад места Жлобін, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Салтанаўка (лінія Жлобін — Гомель), за 79 км ад Гомелю. На ўсходзе мяжуе зь лесам.

Сухі Востраў
Першыя згадкі: XX ст.
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жлобінскі
Сельсавет: Пірэвіцкі
Насельніцтва: 4 чал. (2004)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2334
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°47′0″ пн. ш. 30°10′8″ у. д. / 52.78333° пн. ш. 30.16889° у. д. / 52.78333; 30.16889Каардынаты: 52°47′0″ пн. ш. 30°10′8″ у. д. / 52.78333° пн. ш. 30.16889° у. д. / 52.78333; 30.16889
Сухі Востраў на мапе Беларусі ±
Сухі Востраў
Сухі Востраў
Сухі Востраў
Сухі Востраў
Сухі Востраў
Сухі Востраў

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, а затым аўтамабільнай дарозе Бабруйск — Гомель. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.

Гісторыя

рэдагаваць

Заснаваны ў пачатку XX стагодзьдзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1931 годзе арганізаваны калгас. У часе Вялікай Айчыннай вайны 7 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 году ў складзе саўгасу «Скепнянскі» (цэнтар — вёска Скепня).

Насельніцтва

рэдагаваць
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.

Літаратура

рэдагаваць