Окра

рака ў Беларусі

О́кра, Старарудня́нскі канал — рака ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці, левы прыток ракі Дняпра. Даўжыня 31 км. Плошча вадазбору 293 км². Выдатак вады ў вусьці 1,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6‰.

Рака
Окра
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Кірава
Вусьце Дняпро
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гомельская вобласьць
Даўжыня 31 км
Сярэднегадавы сьцёк 1,2 м³/с
Плошча басэйну 293 км²
Нахіл воднай паверхні 0,6 ‰

Асноўны прыток — рака Рудзенка (леваруч).

Пачынаецца каля паўднёвай ускраіны вёскі Кірава, вусьце за 3 км на захад ад вёскі Баравуха. Цячэ Прыдняпроўскай нізінай.

Даліна на вялікім працягу адкрытая, трапэцападобная, шырынёй ад 0,3 км да 2,5 км. Абалона двухбаковая, лугавая, у нізкай плыні забалочаная (шырыня 150—350 м). Рэчышча каналізаванае на працягу 14,5 км (ад вытоку да вусьця ракі Рудзенка), на астатнім працягу зьвілістае; шырыня ракі ў межань 5—15 м. Берагі ўмерана стромкія, у нізкай плыні абрывістыя, вышынёй 0,5—1,5 м[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 276

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 276
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с, 40 л. ил.