Сухапутныя войскі Рэспублікі Беларусь
Сухапутныя войскі Рэспублікі Беларусь маюць у сваім складзе пяхоту, мэханізаваныя злучэньні, ракетныя войскі й артылерыю, войскі ППА сухапутных войскаў, падразьдзяленьні сувязі, часьці й установы тылавога й тэхнічнага забесьпячэньня. Кожны род войскаў у сваім складзе мае часткі й падразьдзяленьні скарочанага складу, кадра, базы захоўваньня ўзбраеньня й тэхнікі.
Сухапутныя войскі Рэспублікі Беларусь | |
Эмблема сухапутных сілаў Рэспублікі Беларусь | |
Краіна | Беларусь |
---|---|
Падпарадкаваньне | Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь |
Уваходзіць у | Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь |
Дысьлякацыя | Беларусь |
Задачы Сухапутных войскаў
рэдагавацьЗадачы Сухапутных войскаў у мірны час:
- падтрыманьне баявога патэнцыялу, баявой и мабілізацыйнай гатовасьці органаў кіраваньня, злучэньняў, вайсковых часткаў і ўстановаў Сухапутных войскаў, якія забясьпечваюць адлюстраваньне нападу лякальнага маштабу,
- забесьпячэньне гарантаванага пераходу войскаў зь мірнага на ваенны час ва ўсталяваныя тэрміны ў мэтах выкананьня задачаў па адлюстраваньні агрэсіі суперніка,
- нясеньне баявога дзяжурства вылучанымі сіламі й сродкамі органаў кіраваньня й войскаў да вядзеньня баявых дзеяньняў і выкананьню іншых задачаў у адпаведнасьці зь іх прызначэньнем,
- стварэньне й утрыманьне запасаў узбраеньня, вайсковае тэхнікі ды матэрыяльных сродкаў у аб’ёмах, што забясьпечваюць гарантаванае рашэньне задачаў, якія стаяць перад Сухапутнымі войскамі,
- удзел у ліквідацыі наступстваў аварыяў, катастрофаў і стыхійных бедстваў,
- падтрыманьне на высокім узроўні маральна псыхалягічнага стану асабовага складу.
Задачы Сухапутных войскаў у ваенны час:
- выкананьне задачаў па пляне стратэґічнага разгортваньня Ўзброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь,
- лякалізацыя (спыненьне) магчымых ваенных канфліктаў, адлюстраваньне агрэсіі суперніка баепадрыхтаванымі ў мірны час часткамі Сухапутных войскаў, а пры неабходнасьці — з мабілізаваньнем злучэньняў і часткаў,
- адлюстраваньне нападу ў любых умовах становішча як самастойна, так і сумесна з узброенымі сіламі саюзьнікаў,
- правядзеньне сумесна з ВПС і войскамі ППА Ўзброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь (пры ўдзеле ўзброеных сілаў краінаў СНД, якія падпісалі Дамову пра калектыўную бясьпеку) абарончых і контрнаступательных апэрацыяў па разгроме агрэсара,
- нанясеньне паразы суперніку й стварэньне перадумоваў да спыненьня ваенных дзеяньняў,
- фармаваньне й падрыхтоўка рэзэрваў, папаўненьне стратаў войскаў у асабовым складзе, узбраеньні й вайсковай тэхніцы па адмысловасьцях і намэнклятуры Сухапутных войскаў.
Злучэньні й адзінкі Сухапутных Войскаў цэнтральнага падпарадкаваньня
рэдагавацьНашыўка | Назва фарміраваньня | Месца дыслякацыі | Заўвагі |
---|---|---|---|
Цэнтральны камандны пункт УС |
г. Менск | ||
361-я асобная база аховы й абслугоўваньня Мінабароны РБ |
г. Менск | Структура: батальён аховы, 2 аўтамабільных батальёну па абслугоўваньню Мінабароны і рухомых пунктаў кіраваньня | |
465-я ракетная брыґада |
г. Асіпавічы | Тактычны / апэратыўна-тактычны ракетны комплекс «Кропка» або «Кропка-У» | |
51-я Аршанская зьмешаная артылерыйская ґрупа |
г. Асіпавічы | ||
336-я рэактыўная артылерыйская брыґада |
г. Асіпавічы | 300-мм 12-рульная РСЗА «Сьмерч» | |
188-я ґвардзейская інжынэрная брыґада |
в. Новае Пашкава | Разьмінаваньне і абсталяваньне пераправы | |
52-і асобны спэцыялізаваны пошукавы батальён |
г. Менск | Пошук і пахаваньне астанкаў ваеннаслужачых УС СССР, якія загінулі ў гады Другое сусьветнае вайны на тэрыторыі Беларусі | |
Кіналягічны цэнтар Узброеных Сілаў |
аг. Калодзішчы | ||
Узорна-паказальны аркестар УС РБ |
г. Менск |
Злучэньні й адзінкі Сухапутных Войскаў Заходняга апэратыўнага камандаваньня
рэдагавацьНашыўка | Назва фарміраваньня | Месца дыслякацыі | Заўвагі |
---|---|---|---|
6-я Кіеўска-Бэрлінская асобная мэханізаваная брыґада |
г. Горадня | ||
11-я асобная мэханізаваная брыґада |
г. Слонім | ||
111-я артылерыйская брыґада |
г. Берасьце | ||
1199-ы зьмешаны артылерыйскі полк |
г. Берасьце | ||
557-я Слуцка-Варшаўская інжынерная брыґада |
г. Горадня | ||
74-ы асобны Бэрлінскі полк сувязі |
г. Горадня | ||
815-ы цэнтар тэхнічнага абслугоўваньня |
г. Баранавічы | ||
108-ы асобны полк матэрыяльнага забесьпячэньня |
г. Навагрудак |
Злучэньні й адзінкі Сухапутных Войскаў Паўночна-заходняга апэратыўнага камандаваньня
рэдагавацьНашыўка | Назва фарміраваньня | Месца дыслякацыі | Заўвагі |
---|---|---|---|
120-я Рагачоўская асобная мэханізаваная брыґада |
г. Менск | ||
19-я ґвардзейская асобная мэханізаваная брыґада |
г. Барысаў | ||
231-я артылерыйская брыґада |
в. Бароўка | ||
427-ы рэактыўны артылерыйскі полк |
в. Бароўка | на ўзбраенні РСЗА «Ураган» | |
86-я брыґада сувязі |
аг. Калодзішчы | ||
244-ы цэнтар радыёэлектроннае выведкі |
г. Барысаў | ||
10-ы асобны батальён РЭБ-Н |
г. Барысаў | ||
7-ы інжынерны полк |
г. Барысаў | ||
60-ы асобны Баранавіцкі полк сувязі |
г. Барысаў | ||
814-ы цэнтар тэхнічнага абслугоўваньня |
г. Барысаў | ||
110-ы асобны полк матэрыяльнага забесьпячэньня |
г. Барысаў |
Тэхніка і ўзбраеньне
рэдагавацьСухапутныя войскі маюць на ўзбраеньні танкі, баявыя машыны пяхоты, бронетранспартэры, бронеаўтамабілі, артылерыю рознае магутнасьці й прызначэньня, процітанкавыя ракетныя комплексы, зэнітныя ракетныя комплексы, сродкі кіраваньня, аўтаматычную стралковую зброю.
Тып | Выява | Вытворчасьць | Прызначэньне | Колькасьць | Нататкі |
---|---|---|---|---|---|
Танкі | |||||
Т-80Б | СССР | Асноўны баявы танк | 69[1] | Лёс невядомы. На ўзброеньні ня лічацца | |
Т-72Б | СССР | Асноўны баявы танк | 446[1] | На захоўваньні яшчэ каля 910 адзінак | |
Т-72Б3 2016 | Расея | Асноўны баявы танк | 14[1] | Зразак 2016 рока | |
Баявыя машыны пяхоты | |||||
БМП-1 | СССР | Баявая машына пяхоты | 109[1] | Зьняты з узброеньня | |
БМП-2 | СССР | Баявая машына пяхоты | 875[1] | Яшчэ 275 на захоўваньні | |
БРМ-1К | СССР | Баявая выведвальная машына | 136[1] | ||
БМД-1 | СССР | Баявая машына дэсанту | 154[1] | ||
Бронетранспартэры | |||||
БТР-Д | СССР | Бронетранспартэр | 22[1] | ||
МТ-ЛБ | СССР | Бронетранспартэр | 70[1] | ||
БТР-70 | СССР | Бронетранспартэр | 39[1] | Яшчэ каля 335 на захоўваньні | |
БТР-80 | СССР | Бронетранспартэр | 153[1] | ||
Аўтамабілі | |||||
Кайман (МБТС) | Беларусь | Бронеаўтамабіль | ~30 | ||
Волат V1 | Беларусь | Бронеаўтамабіль | ~20 | ||
CS/VN3 | Кітай | Бронеаўтамабіль | ~30 | ||
Dongfeng Mengshi | Кітай | Уседарожнік | ~20 | ||
Артылерыйскія сыстэмы | |||||
2С9 «Нона-З» | СССР | 120 мм САУ | 48[1] | Самаходная. Яшчэ 6 на захоўваньні | |
2С1 «Гваздзік» | СССР | 122 мм САУ | 198[1] | Самаходная. Яшчэ 62 на захоўваньні | |
2С3 «Акацыя» | СССР | 152 мм САУ | 108[1] | Самаходная. Яшчэ 55 на захоўваньні | |
2С5 «Гіяцынт-З» | СССР | 152 мм САУ | 70[1] | Самаходная. Яшчэ 50 на захоўваньні | |
2С19 «Мста-З» | СССР | 152 мм САУ | 12[1] | Самаходная | |
2С7 «Півоня» | СССР | 203 мм САУ | н/д[1] | Самаходная. Колькасьць невядома, але 24 адзінкі было на момант распаду СССР | |
Д-30 | СССР | 122 мм гармата-гаўбіца | 48[1] | Якая буксіруецца. Яшчэ 18 на захошваньні | |
2А36 «Гіяцынт-Б» | СССР | 152 мм гармата-гаўбіца | 48[1] | Што буксіруецца. Яшчэ 2 на захоўваньні | |
2А65 «Мста-Б» | СССР | 152 мм гармата-гаўбіца | 132[1] | Якая буксіруецца. Яшчэ 4 на захоўваньні | |
2С12 «Сані» | СССР | Мінамёт | 61[1] | Транспартуемы. Яшчэ 16 на захоўваньні | |
Рэактыўныя сыстэмы залпавага агню | |||||
В200-Палянэз | Беларусь | РСЗА (301 мм) | 4[1] | ||
БМ-21 Град | Беларусь | РСЗА (122 мм) | 126[1] | Яшчэ 75 на захоўваньні | |
БМ-27 Ураган | СССР | РСЗА (220 мм) | 72[1] | Яшчэ 3 на захоўваньні | |
БМ-30 Віхраслуп | СССР | РСЗА (300 мм) | 36[1] | Яшчэ 4 на захоўваньні | |
Супрацьтанкавае ўзбраеньне | |||||
Фагот (СТРК) | СССР | СТРК | н/д[1] | ||
Мэтыс (СТРК) | СССР | СТРК | 40 | ||
Штурм-С (СТРК) | СССР | СТРК | 110 | ||
Конкурс (СТРК) | СССР | СТРК | 126 | Самаходныя | |
Тактычныя ракетныя комплексы | |||||
Кропка (тактычны ракетны комплекс) | СССР | Тактычная ракета | 36[1] | ||
Р-17 | СССР | Тактычная ракета | 60[1] | ||
Стралковая зброя | |||||
Пісталеты | |||||
ПМ | СССР | Пісталет | |||
ПБ | СССР | Пісталет бязьпалымянай стральбы | |||
ПСМ | СССР | Пісталет | |||
Аўтаматычныя вінтоўкі | |||||
АК-74 | СССР | ||||
АКС-74 | СССР | ||||
АКС-74У | СССР | ||||
Кулямёты | |||||
РПК-74 | СССР | Ручны кулямёт | |||
ПКМ | СССР | Адзіны кулямёт | |||
НСВ | СССР | Буйнакаліберны кулямёт | |||
Снайпэрскія вінтоўкі | |||||
СВД | СССР | Марксманская вінтоўка | |||
Гранатамёты | |||||
РПГ-7В | СССР | Рэактыўны супрацьтанкавы гранатамёт | |||
АГС-17 | СССР | Аўтаматычны станкавы гранатамёт | |||
ГП-25 | СССР | Падствольны гранатамёт | |||
Супрацьтанкавыя ракетныя комплэксы | |||||
Фагот | СССР | СТРК | |||
Мінамёты | |||||
2С12 | СССР |
Войскі тэрытараяльнай абароны
рэдагавацьУ лістападзе 2011 году Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка загадаў заснаваць войскі тэрытарыяльнай абароны[2], якія павінны налічваць 120 000 чалавек. Падпарадкоўвацца гэтыя войскі павінны непасрэдна кіраўнікам Абласных выканаўчых камітэтаў, якія з часу стварэньня гэтых войскаў адначасова атрымалі званьні ґенэрал-маёра. Асноўнаю задачаю вайскаў тэрытарыяльнай абароны зьяўляецца хуткае рэагаваньне на магчымае ўварваньне супэрніка й разам зь сіламі рэґулярнай арміі правесьці абарончыя й контрнаступальныя апэрацыі з мэтаю разгрому сілаў супэрніка й нанясеньня ім паразы.