РКК-74

(Перанакіравана з «РПК-74»)

5,45-мм ручны кулямёт Калашнікава, РКК-74 (Азначнік ГРАК — 6П18) — ручны кулямёт, распрацаваны для замены ў войсках кулямёта РКК пад набой 7,62×39 мм у рамках сыстэмы пальное зброі пад малаімпульсны набой 5,45×39 мм. Прыняты на ўзбраеньне ўзброеных сілаў СССР у 1974 годзе разам з аўтаматам АК-74. У 1993 годзе, пасьля стварэньня аўтамата АК-74М, на Іжэўскім машынабудаўнічым заводзе й Вятска-палянскім машынабудаўнічым заводзе «Молат», прытрымліваючыся прынцыпу ўніфікацыі, правялі адпаведную дапрацоўку РКК-74 да ўзроўню РКК-74М[1]. Таксама для экспарту на ґрунце РКК-74М распрацаваны варыянт РКК-201 пад набой 5,56×45 мм, што выкарыстоўвае набойнікі ад аўтамата АК-101 таго ж калібру, і РКК-203 пад набой 7,62×39 мм.[2]

РКК-74

Тып ручны кулямёт
Краіна паходжаньня СССР
Расея
Гісторыя выкарыстаньня
Пэрыяд выкарыстаньня 1974 — дагэтуль
Выкарыстаньне Краіны-эксплюатанты
Войны Грамадзянская вайна ў Анголе
Аўганска-савецкая вайна
Узброеныя канфлікты на постсавецкай прасторы
Грамадзянская вайна ў Сырыі
Гісторыя вытворчасьці
Канструктар Міхаіл Калашнікаў
Дата стварэньня 1974 рок
Вытворца Вяцка-палянскі машынабудаўнічы завод «Молат»
Вытворчасьць 1974 — дагэтуль
Мадыфікацыі гл. Варыянты й мадэрнізацыі
Характарыстыкі
Вага (без набояў / наладкаваны)
РКК-74: 5,0 / 5,46 кг
РККС-74: 5,15 / 5,61 кг
РКК-74Н: - / 7,76 кг
РККС-74Н: - / 7,91 кг
Плястмасавы набойнік: 0,3 / - кг
Даўжыня РКК-74: 1060 мм
(з разгарнутым / згарнутым прыкладам)
РККС-74: 1060 / 845 мм
РКК-74М: 1065 / 857 мм
Даўжыня ствала 590 мм

Патрон 5,45×39 мм
5,56×45 мм (РКК-201)
7,62×39 мм (РКК-203)
Прынцып дзеяньня адвод парахавых газаў, паваротная засаўка
Хуткастрэльнасьць ~600 стр/хв
Пачатковая
хуткасьць кулі:
900 м/с
745 м/с (РКК-203)
Прыцэльная
далёкасьць
1000 мм
Найбольшая
далёкасьць
3150 (палёт кулі)
Від боясілкаваньня скрынчаты сэктарны набойнік на 30 набояў (можна выкарыстоўваць набойнікі на 45 набояў ад РКК-74)
Прыцэл адкрыты, мацаваньне для аптычнага не прадугледжанае (апроч АК-74М, АК-74Н, АКС-74Н)

Гісторыя стварэньня

рэдагаваць

Напрыканцы 60-х рокаў сталі больш настойліва вылучацца патрабаваньні да распрацоўкі набоя і, адпаведна, зброі калібру ў межах 5,45-5,6 мм. Да гэтага часу ЗША ўжо ўзялі на ўзбраеньне 5,56-мм аўтаматычную вінтоўку распрацоўкі Стоўнэра — М16А1. Ад кулі паменшанага калібру чакалася атрыманьне шэрагу перавагаў перад куляю трохлінейнага калібру: павышэньне пачатковае хуткасьці, насьцільнасьці траекторыі яе палёту, дакладнасьці й кучнасьці аўтаматычнага агню, а адпаведнае зьмяншэньне масы набоя давала магчымасьць істотна павялічыць пераносны запас боекамплекта. Савецкія распрацоўшчыкі набояў, мусіць, ня без «аглядкі» на 5,56-мм набой амэрыканцаў вялі працу вакол блізкае да гэтага дыямэтра кулі. Іжэўскія збраяры выраблялі балістычную зброю для ўсебаковых выпрабаваньняў новага набоя.[3]

Не чакаючы поўнае адпрацоўкі набоя паменшанага калібру, ГРАК абвяшчае конкурс і выдае канструктарам заводаў і КБ тэхнічнае заданьне на праектаваньне аўтаматаў з паменшаным калібрам.

М. Т. Калашнікаў са сваёю ґрупаю вырашылі стварыць аўтамат на базе АКМ. Доўгія і зацятыя пошукі апраўдалі сябе. Пастановаю ЦК КПСС і РМ СССР ад 18.03.74 р. № 049 5,45-мм аўтамат АК-74 і ручны кулямёт РКК-74 былі прынятыя на ўзбраеньне.

Апісаньне й будова

рэдагаваць

Нягледзячы на высокую ступень уніфікацыі з аўтаматам АК-74, канструкцыя кулямёта мае істотныя адрозненьні, абумоўленыя спэцыфікаю ўжываньня ручнога кулямёта як лёгкае зброі агнявое падтрымкі.[3]

У РКК-74 даўжэйшая, у параўнаньні з аўтаматам, руля і, адпаведна, большая прыцэльная лінія для забесьпячэньня большае далёкасьці эфэктыўнае стральбы. Далёкасьць эфэктыўнае стральбы прыкладна на 200 мэтраў больш за далёкасьць АК-74 і прыкладна на 400 мэтраў больш за далёкасьць АКС-74У/АК-105. Масыўная руля і ўзмоцнены ўкладыш рульнае скрынкі дазваляе весьці агонь з кулямёта ў інтэнсіўным рэжыме. Так, з РКК-74 дапускаецца бесперапынны агонь да 200 стрэлаў супраць 150 стрэлаў для аўтамата.

На дульнай часткі рулі РКК замацаваныя няздымныя сошкі са сталаю вышынёю лініі агню. Форма прыклада запазычаная ў кулямёта РКД.

Праз напружаны, у параўнаньні з аўтаматам, рэжым стральбы (сярэдняя даўжыня чаргі 57 стрэлаў) для памяншэньня демэскуючага дульнага полымя, замест тормаза-кампэнсатара на дульную частку кулямётнае рулі ўсталёўваецца шчылінны полымятушыльнік.

Для ўліку, напрыклад, ветравога зносу кулі ці вынасу кропкі прыцэльваньня па франтальна рухомай цэлі на прыцэльнай ліштве РКК-74 ёсьць мэханізм ўвядзеньня бакавых паправак.

Штатныя кулямётныя набойнікі павышанае ёмістасьці (45 набояў) пасьпяхова выкарыстоўваюцца і ў камплекце з аўтаматам.

Для стральбы з кулямёта ўжываюцца 5,45 мм набоі са звычайнаю (ПС), трасавальнаю (Т), падвышанай прабіўнасьці (ПП) і бранябойнаю (БП) кулямі, а пры замене полымятушыльніка утулкай безнабойнае стральбы - безнабойныя (Х).

Прынцып дзеяньня

рэдагаваць

Аўтаматычнае дзеяньне кулямёта заснаванае на выкарыстаньні энэрґіі парахавых ґазаў, што адводзяцца ад канала рулі да ґазавага поршня засаўное рамы.[4]

Пры стрэле частка парахавых ґазаў, якія выходзяць за куляю, накіроўваюцца праз адтуліну ў сьценцы рулі ў ґазавую камэру, дзе націскаюць на пярэднюю сьценку ґазавага поршня й адкідаюць поршань і засаўную раму з засаўкаю ў задняе становішча. Пры адыходзе назад засаўка адкрывае канал рулі, вымае з набойніка набойніцу і выкідвае яе вонкі, а засаўная рама сьціскае зваротную спружыну й напяцае цынгель. У пярэдняе становішча засаўная рама з засаўкаю вяртаецца пад дзеяньнем зваротнага мэханізма, засаўка пры гэтым пасылае чарговы набой з набойніка ў патроньнік і закрывае канал рулі, а засаўная рама выводзіць выступ (шаптала) аўтаспуску з-пад напяцьця аўтаспуску цынгеля.

Замыканьне засаўкі ажыцьцяўляецца яго паваротам управа й заходам баявых выступаў засаўкі за баявыя ўпоры рульнае скрынкі. Калі перамыкач усталяваны на аўтаматычны агонь, то стральба будзе працягвацца датуль, пакуль націснуты спускавы гачок і ў набойніке ёсьць набоі. Калі перамыкач усталяваны на адзіночны агонь, то пры націску на спускавы гачок адбудзецца толькі адзін стрэл; для вытворчасьці наступнага стрэлу неабходна адпусьціць спускавы гачок і зноў націснуць на яго.

Варыянты й мадэрнізацыі

рэдагаваць
  • РКК-74 (Азначнік ГРАК — 6П18) — базавы варыянт пад набой 5,45×39 мм;
    • РКК-74П (Азначнік ГРАК — 6П18П) — РКК-74 з аптычным прыцэлам 1П29;
    • РКК-74Н (Азначнік ГРАК — 6П18Н1) — РКК-74 з начным прыцэлам НСПУ (1ПН34);
    • РКК-74Н2 (Азначнік ГРАК — 6П18Н2) — РКК-74 з начным прыцэлам НСПУМ (1ПН58);
  • РККС-74 (Азначнік ГРАК — 6П19) — варыянт са згарнутым прыкладам пад набой 5,45×39 мм;
    • РККС-74П (Азначнік ГРАК — 6П19П) — РККС-74 з аптычным прыцэлам 1П29;
    • РККС-74Н (Азначнік ГРАК — 6П19Н1) — РККС-74 з начным прыцэлам НСПУ;
    • РККС-74Н2 (Азначнік ГРАК — 6П19Н2) — РККС-74 з начным прыцэлам НСПУМ;
    • РККС-74Н3 (Азначнік ГРАК — 6П19Н3) — РККС-74 з начным прыцэлам без падсьвятленьня НСПУ-3 (1ПН51);
  • РКК-74М (Азначнік ГРАК — 6П39) — мадэрнізаваны варыянт, мае такі шэраг адрозьненьняў:[1]
  1. аналяґічна АК-74М, цаўё і рульная накладка ґазавае трубкі выкананыя з ударатрывалага шкланапоўненага рэактапляста АГ-4В. Мэталічныя дэталі таксама абароненыя ад карозіі адмысловым пакрыцьцём.
  2. павялічаны рэсурс рулі пры стральбе новым на момант мадэрнізацыі набоям 7Н10 з куляю павышанае прабіўнасьці (заяўлены рэсурс рулі — да 50 тысячаў стрэлаў)
  3. узмоцненая рульная скрынка і яе вечка. На левай сьценцы рульнае скрынкі ёсьць ліштва для ўсталёўкі начнога або аптычнага прыцэла
  4. ўпор накіравальнага стрыжня зваротнае спружыны забясьпечаны ўпорам, што утаплюецца (для прадухілення зрыву вечка рульнае скрынкі пры ўдарах і скалынаньнях)
  5. кулямёт забясьпечаны складаным налева плястмасавым прыкладам, фіксуецца ў баявым становішчы кнопкаваю зашчапкаю
  • РКК-200:
    • РКК-201 (Азначнік ГРАК — 6П55) — экспартны варыянт пад набой 5,56×45 мм;
    • РКК-203 (Азначнік ГРАК — 6П8М) — экспартны варыянт пад набой 7,62×39 мм.

Характэрыстыкі

рэдагаваць

Дзейнасьць эфэктыўнае стральбы складае:

  • па адзіночных наземных мэтах — 600 м;
  • па паветраных мэтах — 500 м;
  • па ґрупавых наземных мэтах — 1000 м.

Далёкасьць прамога стрэлу:

  • па грудной постаці — 460 м;
  • па беглай постаці — 640 м.

Разборка й зборка

рэдагаваць

Няпоўная разборка кулямёта праводзіцца для чысткі, змазкі й агляду ў такім парадку:

  1. Адлучыць набойнік;
  2. Праверыць, ці няма набоя ў патроньніку, для чаго адпусьціць засьцерагальнік уніз, паставіўшы яго ў становішча «АВ» (аўтаматычны) ці «ОД» (адзінкавы агонь), адвесьці за дзяржальню засаўную раму назад, агледзіць патроньнік, адпусьціць дзяржальню засаўное рамы і спусьціць цынгель з баявога напяцьця;
  3. Выняць пянал з прыладамі з гнязда прыклада (апроч кулямётаў са згарнутымі прыкладамі);
  4. Адлучыць шомпал;
  5. Адлучыць полымятушыльнік;
  6. Адлучыць вечку рульнае скрынкі;
  7. Адлучыць зваротны мэханізм;
  8. Адлучыць засаўную раму з засаўкаю ад рульнае скрынкі;
  9. Адлучыць засаўку ад засаўное рамы;
  10. Адлучыць ґазавую трубку з рульнаю накладкаю.

Зборка пасьля нябоўнае разборкі адбываецца ў зваротным парадку.

Поўная разборка ладзіцца для чысткі пры моцным забруджваньні, пасьля знаходжаньня кулямёта пад дажджом ці ў сьнезе, пры пераходзе на новую змазку або рамонце ў такім парадку:

  1. Адбываецца няпоўная разборка;
  2. Разабраць набойнік;
  3. Разабраць зваротны мэханізм;
  4. Разабраць засаўку;
  5. Разабраць ударна-спускавы мэханізм;
  6. Адлучыць цаўё.

Зборка пасьля поўнае разборкі ажыцьцяўляецца ў адваротным парадку.

 
Супрацоўнік ААП «Сатурн» з РКК-74М
 
Супрацоўнік ААП «Сатурн» з РКК-74М

У зброевай прэсе нярэдка згадваецца, што РКК па сваіх эксплюатацыйна-тэхнічных характарыстыках і эфэктыўнасьці дэ-факта не адносіцца да клясы кулямётаў, а зьяўляецца аўтаматычнаю вінтоўкаю на двуногах. Прыйсьці да такое высновы дазваляюць такія канструктыўныя асаблівасьці, зразку боесілкаваньня з набойніка параўнальна невялікае ёмістасьці замест характэрнага для сучасных ручных кулямётаў істужачнага, няздымная руля без прымусовага астуджэньня, што зьяўляецца неабходнасьцю для жывучасьці пры стральбе доўгімі чэргамі, і г.д. У варыянце РПК-74М ґарантыйны рэсурс складае 20-25 000 стрэлаў, а рэсурс рулі — 50 000 стрэлаў.[5] На практыцы РКК нярэдка выкарыстоўваўся менавіта як аўтаматычная вінтоўка для стральбы з рук.[6]}}

Падобна свайму папярэдніку, РКК-74 значна саступае па агнявой магутнасьці замежным дробнакалібэрым ручным кулямётам (напрыклад, вельмі пашыраны ў сьвеце FN Minimi), паколькі ня мае зьменнае рулі, страляе з зачыненае засаўкі і мае набойнікі абмежаванае ёмістасьці. Яго асноўныя перавагі: уніфікацыя з базавым аўтаматам, невялікая вага і параўнальна невысокі кошт.

Варта адзначыць, што РКК (і РКК-74) не адзіны такога роду кулямёт, у розных краінах у розны час ствараліся й ужываліся/ужываюцца розныя аналяґічныя ручныя кулямёты заснаваныя на раней створаных аўтаматах, напрыклад: амэрыканскі M16 HBAR на ґрунце M16, нямецкі HK MG36 на ґрунце HK G36 і HK M27 JAR на ґрунце HK 416, брытанскі L86A2 LSW на ґрунце L85A2 (зроблены на замову фірмаю Heckler & Koch для брытанскай арміі), кітайскі QBB-95 на ґрунце QBZ-95, ізраільскі IMI Galil ARM на ґрунце IMI Galil, аўстрыйскі Steyr AUG HBAR на ґрунце Steyr AUG, і гюд. Аднак варта заўважыць, што M27 JAR і Steyr AUG HBAR маюць заменныя у адрозненьні ад РКК-74 рулі.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  • КУ-21 — альтэрнатыўны РКК-74, экспэрыментальны савецкі кулямёт з камбінаванаю падачаю набояў.
  • Сьпіс кулямётаў

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  РКК-74сховішча мультымэдыйных матэрыялаў