Стэфан Зан

удзельнік паўстаньня 1830—1831 гадоў

Стэфан Зан (таксама Стэфан Зань) (па-польску: Stefan Zan (Zań); 1803, в. Ішкальдзь[2], Наваградзкі павет, Гарадзенская губэрня — 23 траўня 1859, Нантэр, Францыя) — удзельнік паўстаньня 1830—1831 гадоў, тавянчык, малодшы брат Тамаша Зана.

Стэфан Зан
Stefan Zan (Zań)
180323 траўня 1859(1859-05-23)
Стэфан Зан на літаграфіі Ахіла Дэвэрыя[a]
Месца нараджэньня
Месца сьмерці
Род войскаў кавалерыя
Гады службы 1831
Званьне падпаручнік
Камандаваў партызанскі атрад, атрады рэгулярнай арміі
Бітвы/войны Паўстаньне 1830—1831 гадоў
Узнагароды
Ордэн Virtuti Militari
Ордэн Virtuti Militari

Біяграфія рэдагаваць

Паходжаньне рэдагаваць

Сапраўднае прозьвішча самога Стэфана і яго продкаў вымаўлялася мякка — «Зань»[3][4]. У часе вучобы брата Стэфана Тамаша Зана ў Віленскім унівэрсытэце вымаўленьне зь невядомых прычын пацьвярдзела і ў такім выглядзе замацавалася ў літаратуры[5], імаверна, па звычайным недаглядзе аднаго з службоўцаў канцылярыі[4].

Дзед Стэфана Зана — таксама Тамаш — быў бурмістрам у Радашкавічах, дзе меў зямельныя надзелы і арандаваў непадалёк адсюль маёнтак Селішча. Продкі Стэфана Зана па матчынай лініі жылі ва Ўзьдзе і былі перайшоўшымі з праваслаўя ўніятамі[6].

Бацька Стэфана — Караль Зан — атрымаў у спадчыну ўладаньні ў Радашкавічах. Удзельнічаў у паўстаньні Тадэвуша Касьцюшкі і пасьля яго здушэньня вярнуўся дамоў, але з пачаткам рэпрэсіяў у дачыненьні да паўстанцаў уцякае пад Каралявец[5].

Жыцьцяпіс рэдагаваць

З 30 красавіка 1831 г. далучыўся да лістападаўскага паўстаньня ў якасьці шэраговага, дзейнічаў на Падольлі, з 4 кастрычніка 1831 году падпаручнік 1 палка кракаўскай коньніцы[2]. 5 ліпеня 1831 году быў узнагароджаны Срэбным Крыжам ордэну Virtuti Militari[2]. 5 кастрычніка 1831 году адышоў у складзе корпусу Мацея Рыбінскага ў Прусію[2]. У жніўні 1832 году прыбыў у Францыю, сябраваў з Адамам Міцкевічам, быў тавянчыкам[2]. З 10 сьнежня 1832 году сябра Таварыства Літоўскае і зямель Рускіх, пачаткова належаў да закладу ў Буржэ, у 1833 перабраўся ў Парыж[2]. У кастрычніку 1851 жыў у Баціньёле[2]. Памёр у Нантэры[2].

Літаратура рэдагаваць

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ На літаграфіі менавіта Стэфан Зан, часта памылкова асоба на літаграфіі асацыюецца з Тамашам Занам, старэйшым братам Стэфана[1].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Straszewicz J., Les Poloneis et les Poloneises de la Revolution du 29. XI. 1830, Paris 1832
  2. ^ а б в г д е ё ж Удзельнікі паўстання 1830–1831 гг. на Беларусі: Біябібліяграфічны слоўнік / В. В. Гарбачова. — Мн.: БДУ, 2004. — 400 с. — C. 148 — ISBN 985-485-144-3.)
  3. ^ Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік / Беларус. Энцыкл. / Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Барыс Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 434—435. — 671 с.
  4. ^ а б Марціновіч А. А. Пакутнік за свабоду — «архіпрамяністы» Тамаш Зан // У часе прасветленыя твары: Гіст. эсэ, нарысы. — Мн.: Полымя, 1999. — С. 292. — ISBN 985-07-0297-4
  5. ^ а б Філаматы і філарэты / Укладанне, пераклад польскамоўных твораў, прадмова, біяграфічныя даведкі пра аўтараў і каментарыі К. Цьвіркі,. — Мн.: 1998. — С. 197. — 400 с. — (Беларускі кнігазбор).
  6. ^ Цьвірка, К. Вечны выгнаннік і пілігрым. Жыццё і творчасць Тамаша Зана. — 1994. — № 2. — С. 17—24.