Стасеўка (Магілёўская вобласьць)
Ста́сеўка[1] — вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласьці. Стасеўка ўваходзіць у склад Вішнёўскага сельсавету.
Стасеўка | |
трансьліт. Stasieŭka | |
Першыя згадкі: | XIX стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Бабруйскі |
Сельсавет: | Вішнёўскі |
Насельніцтва: | 254 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 225 |
Паштовы індэкс: | 213832 |
СААТА: | 7208812061 |
Нумарны знак: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°58′29″ пн. ш. 29°19′30″ у. д. / 52.97472° пн. ш. 29.325° у. д.Каардынаты: 52°58′29″ пн. ш. 29°19′30″ у. д. / 52.97472° пн. ш. 29.325° у. д. |
± Стасеўка | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьУ 1844 годзе вёска, 25 двароў, 213 жыхароў, у складзе памешчыцкага маёнтку Каралеўская Слабада Бабруйскага павету Менскай губэрні. У 1909 годзе налічвалася 909 жыхароў, 110 гаспадарак. У 1913 годзе адчыненая земская школа. У 1930 годзе арганізаваны калгас «На варце», меліся кузьня ды млын. У 1986 годзе цэнтар калгасу імя Фрунзэ. Ёсьць майстэрні па рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі, цэх па вырабе кошыкаў ды мётлаў, лесапільня, сярэдняя школа, фельчарска-акушэрскі пункт, бібліятэка, аддзяленьне сувязі, ветучастак, 2 крамы. Дом культуры, АТС, КБО.
Каля ўсходняй ускраіны вёскі знаходзіцца Стасеўскае радовішча пяскоў (пэрспэктыўныя запасы 27,3 млн м³).
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 254 жыхары
- 2007 год — 338 жыхароў, 157 двароў[2]
- 1999 год — 387 жыхароў
Пляніроўка
рэдагавацьПляніроўка вёскі квартальная: дзьве галоўныя вуліцы арыентаваныя шыротна, уздоўж ракі, забудаваны двухбакова пераважна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Славутасьці
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 76
- ^ Стасеўка // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2008. — 728 с. ISBN 978-985-11-0409-9. С. 207.
- ^ Ксяндзоў У. П. Стасеўка. // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыкл. — Менск, 1993. — С. 588.
Літаратура
рэдагаваць- Ц. Дзерах. Арганізатары калгаснага прыліву. // Большэвіцкі друк : часопіс ЦК КП(б)Б. — 1934, жнівень—верасень. — № 16—17. — С. 32—34.
- Стасеўка, Вішнёўскі сельсавет (№ 427 ) / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў(гал. рэд.) і інш. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі : энцыкляпэдыя. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 1986. — Т. Магілёўская вобласьць. — С. 123.
- Ксензов В. П. Палеолит и мезолит Белорусского Поднепровья / Науч. ред. Н. Н. Гурина. — Менск: Навука і тэхніка, 1988. — 131 с. — 1000 ас. — ISBN 5-343-00194-7
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьСтасеўка (Магілёўская вобласьць) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў