Стары Фальварак
вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі
Стары́ Фальва́рак[1] (таксама — Падво́рак[1]; з 1964 году — Пабе́днае[1]) — вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, на ўсход ад шашы Р36, за 6 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтру Лельчыцаў, за 73 км на захад ад чыгуначнай станцыі Ельску. Стары Фальварак уваходзіць у склад Лельчыцкага сельсавету.
Стары Фальварак | |
трансьліт. Stary Faĺvarak | |
Першыя згадкі: | XIX стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Лельчыцкі |
Сельсавет: | Лельчыцкі |
Вышыня: | 145 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 215 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2356 |
Паштовы індэкс: | 247860 |
СААТА: | 3228832016 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°49′49″ пн. ш. 28°22′24″ у. д. / 51.83028° пн. ш. 28.37333° у. д.Каардынаты: 51°49′49″ пн. ш. 28°22′24″ у. д. / 51.83028° пн. ш. 28.37333° у. д. |
± Стары Фальварак |
Гісторыя
рэдагавацьВядомы з 2-й палавіны XIX — пачатку XX стагодзьдзя як хутар Лельчыцкай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні. У 1964 годзе паселішча перайменавалі.
У красавіку 1943 году нямецкія захопнікі спалілі вёску і забілі 10 жыхароў.
Насельніцтва
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1909 год — 17 двароў, каля 70 жыхароў; 1917 год — 23 двары, 193 жыхары; 1940 год — 54 двары, 274 жыхары; 1998 год — 91 двор, 228 жыхароў; 1999 год — 239 жыхароў; 2000 год — 93 двары, 236 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 215 жыхароў
Інфраструктура
рэдагавацьПачатковая школа, клюб, крама. Дзейнічае экспэрымэнтальная база «Убарць».
Выхадцы
рэдагавацьРадзіма генэрал-маёра Дз. I. Маркоўскага.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 217
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага р-на. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл. ISBN 985-6351-13-8.