Стары Гуткоў
Стары́ Гутко́ў[1] (таксама сустракаецца — Ста́рае Гутко́ва, н.[1]) — вёска ў Слуцкім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Вясейскага сельсавету.
Стары Гуткоў | |
трансьліт. Stary Hutkoŭ | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Слуцкі |
Сельсавет: | Вясейскі |
Насельніцтва: | 78 чал. (2019) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1795 |
СААТА: | 6246813084 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°4′24″ пн. ш. 27°51′28″ у. д. / 53.07333° пн. ш. 27.85778° у. д.Каардынаты: 53°4′24″ пн. ш. 27°51′28″ у. д. / 53.07333° пн. ш. 27.85778° у. д. |
± Стары Гуткоў |
Да 30 кастрычніка 2009 году вёска ўваходзіла ў склад Амговіцкага сельсавету[2]. З 2009 па 2016 год у Сораскім сельсавеце[3].
Насельніцтва
рэдагаваць- 2009 — 89 чалавек[4]
- 2019 — 78 чалавек
Месца камуністычных рэпрэсій
рэдагавацьУ лесе каля вёскі Каліта і Старога Гуткова, каля дарогі Слуцак - Старыя Дарогі, падчас Вялікага тэрору НКВД праводзіў масавыя расстрэлы і пахаваньні. Ахвяры, верагодна, былі вязьнямі Слуцкай раённай турмы[5].
Паводле апавяданьня аднаго з жыхароў Старога Гуткова, у лес на машынах прывозілі вязьняў, якія ўдзень капалі ямы, у якія вечарам кідалі іх целы. Калі зімой 1937 году машыны перасталі хадзіць у лес, жыхары ўбачылі наступнае відовішча: з зямлі тырчалі рукі, ногі і галовы забітага. Людзі пахавалі парэшткі ахвяр[6].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ Рашэнне Мінскага абласнога савета дэпутатаў ад 30.10.2009 №219 «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Мінскай вобласці» (рас.)
- ^ РЕШЕНИЕ МИНСКОГО ОБЛАСТНОГО СОВЕТА ДЕПУТАТОВ 30 марта 2016 г. № 129 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Минской области
- ^ Статыстыка перапісу 2009 году
- ^ Чаму некаторым так хочацца есці і спаборнічаць на магілах?, Новы Час, 2020-12-16
- ^ Чаму Кузьма Чорны ўсхваляў калгаснае жыццё, калі побач знішчалі сялян?, Новы Час, 2020-12-18