Старыя Малынічы

вёска ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Стары́я Малы́нічы[1]вёска ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласьці, уваходзіць у склад Ленінскага сельсавету.

Старыя Малынічы
трансьліт. Staryja Malyničy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Чачэрскі
Сельсавет: Ленінскі
Насельніцтва: 26 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2332
Паштовы індэкс: 247151
СААТА: 3256822066
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°51′16″ пн. ш. 30°53′40″ у. д. / 52.85444° пн. ш. 30.89444° у. д. / 52.85444; 30.89444Каардынаты: 52°51′16″ пн. ш. 30°53′40″ у. д. / 52.85444° пн. ш. 30.89444° у. д. / 52.85444; 30.89444
Старыя Малынічы на мапе Беларусі ±
Старыя Малынічы
Старыя Малынічы
Старыя Малынічы
Старыя Малынічы
Старыя Малынічы
Старыя Малынічы

Гісторыя

рэдагаваць

У 1704 годзе згадваецца як вёска ў Рэчыцкім павеце ВКЛ[2]. У сярэдзіне ХІХ ст. перасяленцы зь вёскі заснавалі непадалёку Новыя Малынічы, а в. Малынічы стала звацца Старыя Малынічы.

У 1765 годзе на попісе Рэчыцкага павету ставалі з Малынічаў Маліноўскія, Грушэцкія, Марачэўскія, Чарняўскія, Шымкевічы, Кучынскія; таксама валодалі і Шэлюты (папісаліся зь іншага маёнтку — Бердыжу).

У 1690 з Малынічаў падымнае плацілі яшчэ менш, Чарняўскі, «з учасьнікамі» Беразецкім і Марачэўскім, Чарняўскі і Шэлюта.

У 1676 з Малынічаў плацілі падымнае: Шэлюта з Грушэцкім (1 дым) і Чарняўскі з Марачэўскім (1 дым).

Яшчэ раней частка Малынічаў перайшла да Шэлютаў, двойчы ў пасаг, у пачатку і ў сярэдзіне ХVII ст. (маёнтак быў нададзены ў 1556 роду, які меў прозьвішча Пятровічы-Малыніцкія (выгасьлі)). Яшчэ адна частка трапіла да Бісьпінгаў (Бішпінгаў), ад якіх да трапіў да Марачэўскіх, у пасаг у 1665, ад іх да Чарняўскіх, потым да Кучынскіх і Грушэцкіх.[3]

У сярэдзіне ХVIII — пачатку ХІХ стст. Малынічы складаліся з чатырох маёнткаў: Даманскіх, Маліноўскіх, Марачэўскіх, Шалютаў. Даманскія валодалі 321 дзес., Маліноўскія 359 дзес., Марачэўскія 155 дзес. Каля аколіцы Бердыж было некалькі невялікіх маёнткаў: Антушэвічаў (105 дзес.), Гарбатоўскіх (195 дзес.), Міцкевічаў (167 дзес.), Шалютаў (два маёнткі: адзін разам з Малынічамі 360 дзес., другі — 187 дзес.)[4]

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2010 год — 26 чалавек
  • 1999 год — 46 чалавек
  • Кузьма Фядотавіч Падлужны (нар. 1870 г., Чэрыкаўскі павет Магілёўскай губэрні) — сьвятар, беларус. З 1913—1914 гг. — настаяцель Петра-Паўлаўскай царквы в. Малынічы Рагачоўскага павету Магілёўскай губэрні (цяпер в. Старыя Малынічы Чачэрскага раёну Гомельскай вобласьці). Арыштаваны 27 верасьня 1929 г. у в. Хонава (Вялікае Хонава; цяпер Магілёўскі раён). Асуджаны 15 сьнежня 1929 калегіяй АДПУ за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў высылкі ў Паўночны край. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 16 кастрычніка 1992 пракуратурай Магілёўскай вобласьці. Асабовая справа № 15202 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.[5]
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 321
  2. ^ НГАБ у Менску, ф. 1736, воп. 1, спр. 3, с. 197
  3. ^ Уладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта (6 лістапада 2006) Re: Сініцкі / Sinicki / Синицкий Шляхецкі форум. Згуртаваньне Беларускай ШляхтыПраверана 28 жніўня 2011 г.
  4. ^ Каталіцтва ва ўсходняй Гомельшчыне. Краязнаўчы сайт Гомеля і Гомельшчыны (2008). Праверана 28 жніўня 2011 г.
  5. ^ Леанід Марякоў ПАДЛУЖНЫ (ПОДЛУЖНЫЙ) Кузьма Фядотавіч Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II. Рэпрэсаваныя грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Праверана 28 жніўня 2011 г.