Ленінскі сельсавет (Чачэрскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Ле́нінскі сельсаветадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чачэрскага раёну Гомельскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — пасёлак Вазьнясенскі.

Гісторыя

рэдагаваць

8 сьнежня 1926 году створаны Сярэднемалыніцкі сельсавет у складзе Чачэрскага раёну Гомельскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году, з 20 лютага 1938 году — Гомельскай вобласьці).

У 1930 годзе сельсавет перайменаваны ў Ленінскі.

Станам на 1 студзеня 1947 году адміністрацыйны цэнтар сельсавету знаходзіўся ў вёсцы Бердыж.

16 ліпеня 1954 году сельсавету перададзены населеныя пункты скасаваных Новазарэцкага і Новамалыніцкага сельсаветаў.

25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Буда-Кашалёўскага раёну[1].

6 студзеня 1965 году сельсавет перададзены ў склад адноўленага Чачэрскага раёну[2].

7 кастрычніка 1977 году адміністрацыйны цэнтар сельсавету перанесены ў вёску Сябровічы[3], а ў 1990-я гады — у пасёлак Вазьнясенскі.

Населеныя пункты

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць