Сяргей Вітэ
Сяргей Юльевіч Вітэ (па-расейску: Серге́й Ю́льевич Ви́тте) (17 (29) чэрвеня 1849, Ціфліс — 28 лютага (13 сакавіка) 1915, Петраград), дзяржаўны дзяяч Расейскай імпэрыі, граф, міністар фінансаў Расеі (1892—1903), старшыня Камітэта міністраў (з 1905 — Савета міністраў) Расейскай імпэрыі (1903—1906).
Сяргей Юльевіч Вітэ | ||||
![]() | ||||
1-ы старшыня Рады міністраў Расейскай імпэрыі | ||||
---|---|---|---|---|
19 кастрычніка 1905 — 22 красавіка 1906 | ||||
Папярэднік: | пасада заснаваная | |||
Наступнік: | Іван Гарамыкін | |||
Асабістыя зьвесткі | ||||
Нарадзіўся: |
17 (29) чэрвеня 1849[1] | |||
Памёр: |
28 лютага (13 сакавіка) 1915[2] (65 гадоў) | |||
Дзеці: | Вера Сяргееўна Нарышкіна-Вітэ[d] | |||
Бацька: | Julius von Witte[d] | |||
Маці: | Кацярына Андрэеўна Фадзеева[d] | |||
Адукацыя: | ||||
Узнагароды: |
| |||
Асноўныя дасягненьні Вітэ на дзяржаўнай службе:
- Пад кіраўніцтвам Вітэ быў складзены імпэратарскі Маніфэст 17 кастрычніка 1905, які падараваў грамадзянскія свабоды.
- Пры яго актыўным удзеле былі праведзеныя дзяржаўныя рэформы, уключаючы стварэньне Дзяржаўнай Думы, ператварэньне Дзяржаўнага савета, увядзеньне выбарчага заканадаўства і рэдагаваньне Асноўных дзяржаўных законаў Расейскай імпэрыі.
- Актыўна садзейнічаў будаўніцтву Транссыбірскай магістралі і Кітайска-Ўсходняй чыгункі.
- Правёў грашовую рэформу 1897 па ўвядзеньні залатога стандарту рубля.
- Распрацаваў праграму рэформ, рэалізаваную П. А. Сталыпіным.
- Быў прыхільнікам паскоранага разьвіцьця прамысловасьці і разьвіцьця капіталізму.
- Садзейнічаў «першай расейскай індустрыялізацыі» 1890-х гадоў.
- Правёў рэформу падаткаабкладаньня прамысловасьці.
- Садзейнічаў уводзінам дзяржаўнай «віннай манаполіі» на алькаголь.
- Выявіў выдатныя дыпляматычныя здольнасьці (Саюзны дагавор з Кітаем, заключэньне Портсмутскага міру зь Японіяй, гандлёвы дагавор з Нямеччынай, атрыманьне крэдытаў у Францыі).
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ а б death notice
- ^ а б Витте, Сергей Юльевич (рас.) // Энциклопедический словарь — СПб: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. VIа. — С. 579.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Сяргей Вітэ — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў