Юльян Корсак (13 лютага 1806, Слонім — 30 жніўня 1855) — польскамоўны паэт і перакладчык. Сябра Адама Міцкевіча і Антонія Эдварда Адынца, зь якімі вёў ліставаньне.

Юльян Корсак
Юльян Корсак
Юльян Корсак
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 13 лютага 1806
Слонім
Памёр 30 жніўня 1855
Бацькі Ян Корсак[d]
Караліна Орда[d]
Жонка Юзэфа Мацкевіч
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт і перакладчык.
Мова польская мова[1][2], ангельская мова[1], француская мова[1], лацінская мова[1], італьянская мова[1] і нямецкая[1]
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Корсак.

Біяграфія рэдагаваць

 
Сядзіба Корсакаў у Страле на малюнку Напалеона Орды.

Прадстаўнік шляхецкага роду Корсакаў гербу «Ліс», сын Яна і Караліны з Ордаў[3].

Навучаўся ў Шчучынскай школе піяраў і Віленскім ўнівэрсытэце (1823—1826). У 1829 годзе жыў у Санкт-Пецярбургу. У 1830 годзе вярнуўся ў свой маёнтак Стралу (цяпер Зьдзецельскі раён). Ажаніўся зь Юзэфай Мацкевіч. Апошнія гады жыў у Наваградку.

Аўтар зборнікаў «Вершы» (1830, 2-е выд. 1836) і «Новыя вер­шы» (т. 1—2, 1840), якія зьмяшчаюць і творы беларускай тэматыкі: «Да Нёма­на», «Да І(гната) Д(амейкі)» і інш. Пад уплывам творчасьці Адама Міцкевіча засвоіў рамантычны стыль лірычнай паэзіі, у якім выкарыстоўваў клясычныя і беларускія фальклёрныя матывы. Перакладаў на поль­скую мову Піндара, Вэргіліюса, Гарацыюса, Дантэ, Фрыдрыха Шылера, Джорджа Байрана, Ўільяма Шэксьпіра.

Некаторыя вершы Юльяна Корсака («Пілігрым», «Баркарола») паклаў на музыку Станіслаў Манюшка. Уладзіслаў Сыракомля прысьвяціў Ю. Корсаку артыкул «Нататкі з дзіцячых уражаньняў» (1853).

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в г д е Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ Korsak, Julian // CONOR.SI
  3. ^ Morawiecka Z. Korsak Julian // Polski Słownik Biograficzny. T. 14. — Wrocław — Warszawa — Kraków: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1969. S. 108–110.

Літаратура рэдагаваць

  • Да Нёмана: верш // Раса нябёсаў на зямлі тутэйшай: Бел. польскамоўн. паэзія XIX ст.: (Зборнік) / Уклад., прадм. і камент. У. Мархеля. — Менск, 1998.