Пяст Глівіцы

польскі футбольны клюб

«Пяст» (па-польску: Piast) — польскі футбольны клюб з гораду Глівіцы. Заснаваны ў 1945 годзе. Двухразовы фіналіст Кубка Польшчы (1978, 1983).

Пяст
Поўная назва па-польску: Gliwicki Klub Sportowy "Piast" Spółka Akcyjna[1][2]
Заснаваны 1945
Горад Глівіцы, Польшча
Стадыён Пяст
Умяшчальнасьць: 10 037
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Экстракляса
 · 2022—2023 5 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
piast.gliwice.pl (пол.)

Гісторыя рэдагаваць

Клюб быў зарэгістраваны ў гарадзкой радзе 18 чэрвеня 1945 году як спартовая арганізацыя пад назвай «Пяст», у гонар выбітнай польскай каралеўскай дынастыі. Галоўнымі ініцыятарамі стварэньня клюбу былі палякі, які былі выгнаныя з Львову.

У польскай футбольнай структуры «Пяст» дэбютаваў у 1957 годзе, калі каманда пачала выступы ў Другой лізе, у якой яны правялі 35 сэзонаў. У гэты пэрыяд галоўныя посьпехі прыпалі на 1975—1983 гады. Клюб некалькі разоў амаль атрымліваў права на прасозваньне ў лігу вышэй. Акрамя таго, гульцы «Пясту» двойчы ў 1978 і 1983 гадох выходзілі ў фінал Кубка Польшчы, але двойчы і саступалі супернікам, першы раз сасноўскаму «Заглембе» зь лікам 0:2, а другім разам гданьскай «Лехіі» зь лікам 1:2. Палітычныя зьмены за час падзеньня камуністычнага рэжыму ўскладнілі арганізацыйнае і фінансавае становішча клюбу, у выніку чаго ўвесну 1993 году «Пяст» зьняў галоўную каманду з спаборніцтваў. Адраджэньне клюбу адбылося толькі ў 1997 годзе, калі глівіцкі клюб зноўку пачаў выступы ў айчынным чэмпіянаце.

24 траўня 2008 году «Пяст», пасьля 63 гадоў існаваньня, атрымаў гістарычную павышэньне ў Экстраклясу пасьля перамогі ў гасьцёх у Варшаве ў матчы супраць мясцовай «Палёніі» зь лікам 1:0[3]. 9 жніўня 2008 году «Пяст» атрымаў перамогу ў першым матчы ў эліце, стаўшы мацней за «Краковію» зь лікам 2:0. Першы сэзон клюб скончыў на 11 радку ў турнірнай табліцы. Адразу, улетку 2009 году клюб быў рэарганізаваны, то бок было створанае акцыянэрнае таварыства, дзе горад набыў 51% акцыяў, а ў клюбу застаўся 49% акцыяў. У 2008 годзе ненадоўга спонсарскае дапамогі далучыўся канцэрн Opel.

Адной з прычынай акцыянаваньня сталася неабходнасьць мадэрнізацыі стадыёну клюбу дзеля задавальненьня ліцэнзійных патрабаваньняў. Увосень сэзону 2008—2009 гадоў «Пяст» прымаў супернікаў у горадзе Вадзіслаў Сьлёнскі, на стадыёне мясцовага клюбу. У красавіку 2009 году пасьля мадэрнізацыі «Пясту» дазволілі прымаць супернікаў у родным горадзе, і першым госьцем клюбу стаў «Гурнік» Забжэ. Дзякуючы голу Марыюша Мушаліка «Пяст» атрымаў перамогу зь лікам 1:0. Нажаль у сэзоне 2009—2010 гадоў клюб заняў апошняе месца ў табліцы і выбыў у Першую лігу. Апошняя сустрэча сэзону адбылася 15 траўня 2010 году ў Глівіцах, дзе «Пяст» саступіў «Краковіі» зь лікам 0:1.

Заўзятары рэдагаваць

«Пяст» мае сяброўства з заўзятарамі барысаўскага клюбу БАТЭ з 2011 году. Сяброўства пачалося, калі беларускія заўзятары на шляху да матчу Лігі чэмпіёнаў у Капэнгагене спыніліся ў Глівіцах, дзе наведвалі матч «Пясту» супраць клюбу «ГКС Катавіцы». Затым заўзятары «Пясту» адправіліся ў Алькмаар, каб падтрымаць БАТЭ ў матчы супраць АЗ. Пасьля чарговага візыту на гульню Лігі чэмпіёнаў супраць грацкага «Штурма», сяброўства паміж заўзятараў сталася афіцыйным і абедзьве заўзятарскія суполцы рэгулярна наведваюць матчы адзін аднаго[4].

Склад рэдагаваць

Актуальны на 10 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2   Аб Арыель Мосур 2003
3   Аб Мігель Муньяс 1996
4   Аб Якуб Чарвінскі (капітан) 1991
5   Аб Томаш Гук 1994
6   ПА Міхал Храпэк 1992
7   Нап Хорхэ Фэлікс 1991
9   Нап Фабіян Пясэцкі 1995
10   Нап Каміль Вільчак 1988
11   Нап Даміян Кондзяр 1992
12   Бр Бартломей Ялёнэк 2001
14   Аб Якуб Голубэк 1991
16   ПА Патрык Дзічак 1998
17   ПА Філіп Карбовы 1997
19   Нап Міхаэль Амэяў 2000
20   ПА Гжэгаж Тамасевіч 1996
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22   Аб Томаш Моква 1993
23   ПА Шчэпан Муха 2004
24   ПА Том Гэйтлі 1989
25   Аб Пётар Лішэўскі 2004
26   Бр Францішак Плах 1992
29   Нап Марцэль Быкоўскі 2004
30   ПА Мілаш Шчапанскі 1998
31   ПА Оскар Лесьняк 2004
33   Бр Караль Шыманскі 1993
44   Нап Сяргей Крыкун 1996
77   Аб Аркадыюш Пырка 2002
79   Бр Давід Рыхта 2006
96   ПА Тыхамір Кастадынаў 1996
99   ПА Пётар Урбанскі 2004

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць