Арыель Мосур

польскі футбаліст

А́рыель Мо́сур (па-польску: Ariel Mosór; нар. 19 лютага 2003 году) — польскі футбаліст, абаронца клюбу «Ракаў».

Арыель Мосур
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 19 лютага 2003(2003-02-19) (21 год)
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Ракаў
Нумар 2
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2019—2020
2020—2021
2021—2024
2024—
Легія 2
Легія
Пяст
Ракаў
34 (2)
2 (0)
90 (2)
1 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
15 верасьня 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Не зважаючы на тое, што гулец нарадзіўся ў Катавіцах, фактычна ў футбол прыйшоў праз Варшаву. Спачатку гулец навучаўся ў акадэміі сталічнай «Уніі», а ў 2018 годзе далучыўся да варшаўскай «Легіі»[1]. Дэбютаваў у Экстраклясе 15 ліпеня 2020 году ў матчы супраць «Лехіі»[2][3]. 9 чэрвеня 2021 году далучыўся да клюбу «Пяст», склаўшы дамову на тры гады. У новым клюбе стаў атрымліваць больш часу на гульнявой пляцоўцы. За гульцом доўгі час пільна сачылі ў штабе чанстахоўскага «Ракаву». У выніку, у канцы жніўня 2024 году абаронца афіцыйна далучыўся да складу гэтага клюбу[4].

Дасягненьні

рэдагаваць

«Легія»:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць