Клецак (футбольны клюб)

беларускі футбольны клюб

«Клецак» — беларускі футбольны клюб з гораду Клецку. З 2014 году выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Клецак
Заснаваны 2014
Горад Клецак, Беларусь
Стадыён Гарадзкі
Умяшчальнасьць: 1000
Чэмпіянат Другая ліга
 · 2022 9 месца (Менскі дывізіён)

Гісторыя рэдагаваць

У 1992—1994 клецкі клюб гуляў у Другой лізе пад назвамі «Хімік», «Вікторыя» і «Рада». Пазьней стаў браць удзел у чэмпіянаце Менскай вобласьці пад назвамі «Камунальнік» і «Дарожнік». У 2008 годзе ў Другую лігу быў заяўлены асобны клюб «Клечаск», у той час «Клецак» працягваў выступаць у абласным першынстве.

У 2014 годзе, ужо пасьля таго як «Клечаск» спыніў існаваньне, «Клецак» перайшоў у Другую лігу. Спачатку каманда камплектавалася пераважна мясцовымі футбалістамі. У сэзоне 2014 году «Клецак» заняў 14-е месца. У сэзоне 2015 году ў склад каманды было запрошана больш іншагародніх гульцоў, у выніку «Клецак» здолеў заняць трэцяе месца ў групе і выйсьці ў фінальны этап, дзе атрымаў шостае выніковае месца.

У 2016 годзе галоўным трэнэрам «Клецку» быў прызначаны Мікалай Бранфілаў, які раней ачольваў сталічнае «Тарпэда» і запрасіў у каманду шэраг былых тарпэдаўцаў. Каманда пасьпяхова пачала сэзон, але пазьней апусьцілася ў сярэдзіну турнірнай табліцы. Тым ня менш, пасьпяховы фініш, у тым ліку перамогі ў двух апошніх турах над беспасярэднымі канкурэнтамі, як то «Асіпавічамі» і «Маладэчна-ДЮСШ-4», дазволіў камандзе заняць выніковае трэцяе месца і атрымаць месца ў Першай лізе. У лютым 2017 году стала вядома, што «Клецак» адмовіўся ад выступу ў Першай лізе[1]. У сакавіку клюб пацьвердзіў свой удзел у Другой лізе ў сэзоне 2017 году[2]. «Клецак» пасьпяхова пачаў новы сэзон, апынуўшыся сярод лідэраў, пазьней доўгі час утрымліваў другі радок, аднак няўдалы фініш адкінуў каманду на чацьвертае месца.

У сэзоне 2018 году каманду ачоліў малады трэнэр Міхаіл Дземянцей. Большу частку сэзону каманда знаходзілася ўнізе турнірнай табліцы, пазьней вынікі сталі паляпшацца, аднак у выніку «Клецак» завяршыў турнір на 12-м радку. У сэзоне 2019 году «Клецак» ужо быў адным з аўтсайдэраў, праз каманду прайшло шмат гульцоў, большасьць зь якіх не затрымлівалася. Некалькі разоў «Клецак» меў намер зьняцца з чэмпіянату, аднак у выніку дагуляў да фінішу, дзе стаў 14-м пры 15 удзельніках.

У пачатку 2020 году «Клецак» адмовіўся ад удзелу ў Другой лізе, правёў сэзон у чэмпіянаце Менскай вобласьці, дзе стаў пераможцам. У 2021 годзе ў выніку аб’яднаньня Другой лігі з чэмпіянатамі абласьцей «Клецак» зноў далучыўся да Другой лігі.

Статыстыка рэдагаваць

Чэмпіянат і Кубак Беларусі рэдагаваць

Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт Кубак
2014 Другая — Б 7 22 8 4 10 36–56 28 1/128
Другая — за 13 месца 14 2 1 0 1 4–8
2015 Другая — Б 3 18 12 2 4 45–21 38 1/64
Другая — фінальны этап 6 14 5 2 7 14–19 17
2016 Другая 3   24 13 6 5 68–34 45 1/32
2017 Другая 4 26 16 3 7 74–37 51 1/64
2018 Другая 12 28 9 4 15 37–54 31 1/16
2019 Другая 14 28 4 7 17 34–92 19 1/16
2021 Другая — Менскі (поўдзень) 5 20 10 4 6 36–51 34 1/64
Другая — за 9 месца 10 1 0 0 1 4–11
2022 Другая — Менскі (поўдзень) 5 14 5 3 6 30–35 18 1/128
Другая — за 9 месца 9 2 1 0 1 4–4
2023 Другая — Менскі (поўдзень) 1/128

Галоўныя трэнэры рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць