Партэнон: розьніца паміж вэрсіямі

старажытны храм у Атэнах
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам '{{Славутасьць |Тып = Храм |Назва = Парфэнон |Арыгінальна...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 20:27, 29 сакавіка 2010

Храм
Парфэнон
Παρθενών
Парфэнон
Парфэнон
Краіна Грэцыя
Афіны Афіны[d][1]
Архітэктурны стыль Клясычны стыль
Аўтар праекту Іктын[d][2], Калікрат[2] і Фідыяс[d][2]
Будаўнік Фідый, Іктын, Калікрат
Дата заснаваньня V стагодзьдзе да н. э.[3]
Будаваньне 447 г. да н. э.—432 г. да н. э.
Рэліквіі і сьвятыні статуя Афіны Парфэнас
Статус храм
Парфэнон на Вікісховішчы

Парфэнон (па-старажытнагрэцку: грэцк. Παρθενών) — адзін з найстаражытнейшых помнікаў Элады, дажыўшы да нашых дзён, прысьвечаны багіні Афіне, якую насельніцтва Афінаў лічыла сваёй заступніцай. Парфэнон -- галоўны храм Акропалю, лічыцца вяршыняй разьвіцьця дарычнага ордэру, а шматлікія скульптуры –адным з найвялікшых дасягненьняў грэцкага мастацтва. Парфэнон зьяўляецца сымбалем антычнай культуры й прыгажосьці ўвогуле.

Гісторыя

Будаваньне Парфэнону распачалі ў Афінах, галоўным горадзе Старажытнай Грэцыі, у 447 г. да н. э., а скончылі ў 438 г. да н. э., але вонкавыя работы доўжыліся да 431 г. да н. э. На мэсцы збудаваньня калісьці стаяў іншы храм, зруйнаваны падчас вайны зь пэрсамі ў 480 г. да н. э. Пэрыкл, які прыйшоў да ўлады ў Афінах, вырашыў упрыгожыць горад грандыёзнымі пабудовамі, дзеля чаго запрасіў выславёнага архітэктара Фідыя, які больш займаўся скульптурамі, а працаваць над храмам яму дапамагалі архітэктары Іктын і Калікрат. Некаторы час у Парфэноне месцаваліся дзяржаўны скарб і архіў, потым ў 6-ым ст. н. э. быў ператвораны ў хрысьціянскую царкву прысьвечаную Дзеве Марыі, а ў раньніх 1460-х гадах – у мячэт, калі да храма быў дададзены мінарэт. Парфэнон падвяргаўся нападам шматлікіх заваёўнікаў, прыкладам, туркаў і вэнецыянцаў. У 1687 годзе Акропаль апынуўся пад аблогай італьянскага генерала Франчэска Маразыні і быў абстраляны па яго загадзе. Пад час абстрэлу была разбурана значная частка унутраных элементаў храму і зьнесены дах. У пачатку XIX ст. Томас Элджын атрымаў дазвол з боку Асманскай імпэрыі на вываз скульптур, таму значная частка з тых, што засталіся некранутымі, была зьвезена ў Брытанскі Музэй у Лёндане, частка апынулася ў парыжскім Люўры й Капэнгагэне. Зараз вядуцца бязвыніковыя перамовы пра вяртаньне гэтых каштоўнасьцяў у Грэцыю.

 
Рэстаўрацыя Парфэнона

З 1975 г. улады Грэцыі распачалі праграму па рэканструкцыі Парфэнона. Пазьней гэты праект падтрымаў Эўрапейскі Зьвяз.

Архітэктура

 
Плян Парфэнона

Парфэнон пабудаваны з мармуру і ўяўляе сабой дарыйскі пэрыптэр.

 
Прыклад мэтопы з паўднёвага боку Парфэнона

Фрыз фасада храма раней быў упрыгожаны мэтопамі з выявамі бітваў кентаўраў, амазонак і гігантаў, а франтоны - вялічэзнымі скульптурнымі групамі, пераважна ў выглядзе алімпійскіх багоў і багінь, якія амаль не захаваліся да нашых дзён. Таксама калісьці храм меў фрыз з выявай урачыстага шэсьця ў гонар Вялікіх Панафінэй, сьвята-ушанаваньня багіні Афіны, якая зьмяшчала высечаныя фігуры 365 людзей і 226 жывёл. Кожная фігура была ўнікальнай. Парфэнон пабудаваны з выкарыстаньнем дарычнага ордэру. 46 велічных калон, якія атацаюць храм разьмешчаны на неаднолькавай адлегласьці. Гэты прыём быў выкарыстаны каб, каб узмацніць адчуваньне дынамікі каланады. У храме меўся асобы пакой, дзе дзяўчыны ткалі сьвятую адзежупэплас – у якасьці падарунка Афіне. Сьпярша Парфэнонам называлі толькі гэты пакой, але з цягам часу назва перайшла да ўсяго храма.

Афіна Парфэнас

 
Копія Афіны Парфэнас

У храме знаходзілася 12-мятровая статуя Афіны Парфэнас, аўтарам якой быў Фідый. Статую пакрывалі найтанчэйшыя залатыя плястынкі. Мяркуюць, што яна была зьнішчана падчас чарговага пажару ў Парфэноне ў 5-м ст. н. э., таму статуя вядомая толькі дзякуючы апісаньням (Паўсанія й Плінія Старэйшага), выявам на вазах, манэтах і упрыгожваньнях, а таксама дзякуючы копіям, але ёсьць зьвесткі пра яе ў Канстантынопале ў 10 ст. н. э.

Сучасныя копіі

  • Паўнамаштабная копія Парфэнона ў Нэшвіле.
  • Копія Парфэнона ў парке Tobu World Square ў маштабе 1:25.

Вонкавыя спасылкі

Артыкул пра Парфэнон на сайце "1001 цуд сьвету"
Артыкул пра зьвезеныя скульптуры  (анг.)
Віртуальнае падарожжа па Парфэнону  (анг.)

  1. ^ а б archINFORM (ням.) — 1994.
  2. ^ а б в г д е Structurae (анг.)Ratingen: 1998.
  3. ^ а б в г https://web.archive.org/web/20130918073307/http://odysseus.culture.gr/h/2/eh251.jsp?obj_id=912