Калікрат
Калікра́т (па-старажытнагрэцку: Καλλικράτης; каля 470 году да н. э. — 420 год да н. э.) — старажытнагрэцкі архітэктар сярэдзіны V стагодзьдзя да н. э., які працаваў у Атэнах. Браў удзел ў ажыцяўленьні архітэктурнай праграмы Пэрыкла. Пабудаваў па праекце Іктына Партэнон (437—438 год да н. э.). Калікрат лічыцца таксама архітэктарам храма Нікі Аптэрас (427—424 да н. э.) — падабенства гэтага храма з храмам на рацэ Іліс (разбураны ў 1778 годзе) непадалёк ад Атэнаў дазволіла прыпісаць апошні Калікрату. Акрамя таго, Калікрат у 443—442 да н. э. скончыў збудаваньне Доўгіх сьценаў, якія абаранілі дарогу з Атэнаў у Пірэй.
Калікрат | |
Імя пры нараджэньні | Καλλικράτης |
---|---|
Дата нараджэньня | каля 470 да н. э. |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 420 да н. э. |
Месца сьмерці | |
Занятак | архітэктура |
Працы | Партэнон, Храм Нікі Аптэрас |
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Калікрат. Вялікая савецкая энцыкляпэдыя