Спаса-Прэабражэнская царква (Даўбені)

храм у вёсцы Даўбені
Славутасьць
Спаса-Прэабражэнская царква
Краіна Беларусь
Вёска Дазбені
Каардынаты 54°3′2.53″ пн. ш. 26°36′35.22″ у. д. / 54.0507028° пн. ш. 26.6097833° у. д. / 54.0507028; 26.6097833Каардынаты: 54°3′2.53″ пн. ш. 26°36′35.22″ у. д. / 54.0507028° пн. ш. 26.6097833° у. д. / 54.0507028; 26.6097833
Канфэсія праваслаўе
Эпархія Маладэчанская 
Тып будынка царква
Архітэктурны стыль псэўдарускі стыль[d]
Дата заснаваньня 1869
Стан адноўленая
Спаса-Прэабражэнская царква на мапе Беларусі
Спаса-Прэабражэнская царква
Спаса-Прэабражэнская царква
Спаса-Прэабражэнская царква
Спаса-Прэабражэнская царква на Вікісховішчы

Спаса-Прэабражэнская царква — праваслаўны храм у вёсцы Даўбені Валожынскага раёну Менскай вобласьці, асьвечаная ў гонар Перамяненьня Гасподняга.,

Гісторыя

рэдагаваць

На заходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1869 годзе па тыпавым праекце з бутавага каменю. Адрэстаўрыраваная ў канцы 20 стагодзьдзя.

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік архітэктуры сынадальнага накірунку рэтраспектыўна-расейскага стылю. Будынак чатырохчасткавай аб’ёмна-прасторавай кампазыцыі: трох’ярусная вежа-званіца (васьмярык на 2 чацьверыках), невялікая трапезная, кубападобная малітоўная заля, паўцыркульная апсіда. Фасады падзелены адзінарнымі і здвоенымі лучковымі аконнымі праёмамі. Архітэктура фасадаў заснавана на спалучэньні бутавай муроўкі і атынкаваных элемэнтаў дэкору (вуглавыя лапаткі, карнізы, плоскасныя ліштвы аконных праёмаў).

Літаратура

рэдагаваць
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць