«Со́нца Перамо́гі» — зборнік патрыятычных песень, запісаны колішнімі чальцамі Белага легіёну, распаўсюджваецца бясплатна празь сеціва.

Сонца Перамогі
Зборнік Белага легіёну
Выдадзены 28 чэрвеня 2020 году
Жанр Рок супраць камунізму
Фолькавы рок
Патрыятычны рок
Вайсковыя песьні
Працягласьць 50:28

Стварэньне рэдагаваць

Ініцыятарамі збору сродкаў на альбом сталі Сяргей Бульба й Зьміцер Сасноўскі. Плянавалася, што праект пабачыць сьвет да 2 лютага 2020 году й будзе прэзэнтаваны на фэьсце «Ўзаемна» на гонар дня нараджэньня Кастуся Каліноўскага, спачатку ў альбоме таксама плянавалася толькі 12 песень, аднак у зборнік увайшло 19 песень, 2 зь якіх пазначаныя як дадатак («Шыхт зважай» і «Гімн Белага легіёна (2003 год)»). На запіс запрашаліся добраахвотнікі для сьпеваў і гры на інструмэнтах, прынялі ўдзел шмат якія прафэсійныя музыкі, акрамя саміх легіянераў.

У паведамленьні пра збор сродкаў ініцыятары ідэі таксама адзначылі:

Менавіта ў наш час патрэбны моцныя эмацыйныя, натхнёныя, баявыя патрыятычныя сьпевы. Вось зараз, калі грызем адзін аднога на глебе беларусы-ліцьвіны-лацінка-выбары… Мы перад выбарам, альбо страціць гэтую хоць і недасканалую, але нашую дзяржаву, альбо згуртавацца вакол Айчыны і на ўвесь свет сказаць — мы гатовыя яе бараніць!

Выданьне рэдагаваць

Складанка распаўсюджваецца празь сеціва. У рэлізе было паведамлена:

Белы Легіён адраджаецца. І ўжо не як закрытая баявая арганізацыя, а як нацыянальная субкультура парамілітары. Адзін зь яе элемэнтаў — баявая патрыятычная музыка. Спампоўвайце, слухайце.

Зьмест рэдагаваць

НазваАўтар(ы) Працягласьць
1. «Мы на маршы»  невядомы легіянер 02:59
2. «Нёман»  Анатоль Астрэйка, Несьцер Сакалоўскі 02:56
3. «Воіны Ранку»  Сяргей Міхалок, пераклад Зьміцер Сасноўскі 03:51
4. «Марш Белага Легіёну/Трымайся Маці»  невядомы легіянер, 1993 год 02:14
5. «Сонца нам дапаможа»  Лявон Вольскі, Зьміцер Вайцюшкевіч 01:52
6. «За Радзіму, за герояў»  ХІХ ст., пераклад Алесь Чумакоў, Зьміцер Сасноўскі 02:31
7. «Гімн Белага Легіёну»  Алесь Мікус 02:07
8. «Воран»  Алена Забаронак 03:43
9. «Развітанне/Бывай мой родны кут»  У. Лойка, М. Іваноў 01:45
10. «Армейская сям’я»  Сяргей Макей 02:40
11. «Мы выйдзем шчыльнымі радамі»  Уладзімер Тэраўскі, Макар Краўцоў 01:42
12. «Літвін»  Стары Ольса 03:16
13. «Спеў Тодара»  Тодар Кашкурэвіч 03:23
14. «Пагоня»  Максім Багдановіч, Мікола Шчаглоў 04:03
15. «Чакай, Матуля»  Сяргей Макей, Ніна Захарэвіч 02:49
16. «У гушчарах»  Мікола Куліковіч-Шчаглоў, Натальля Арсеньнева 02:09
17. «Я сын таго краю»  Алесь Змагар, Андрэй Мельнікаў 01:39
18. «Шыхт зважай»  вэрсія невядомага легіянера, жывы гук 01:45
19. «Гімн Белага легіёна (2003 год)»  Алесь Мікус 02:55
50:28

Цікаўкі рэдагаваць

Вонкавя спасылкі рэдагаваць

У СМІ рэдагаваць