Солвіта Аболтыня

латвійская палітык, юрыстка

Солвіта Аболтыня (нарадзілася 19 лютага 1963 году ў Рызе, ЛатССР, зараз Латвія) — латвійскі палітык, юрыст і правазнаўца, сьпікер Саэймы Латвійскай рэспублікі ў 20102014 гадох, зь 2014 — дэпутат у складзе парлямэнцкай фракцыі Адзінства, лідэр правацэнтрысцкай латвійскай партыі «Адзінства»[1].

Солвіта Аболтыня
Solvita Āboltiņa
Сьпікер Саэймы
2 лістапада 2010 — 4 лістапада 2014
Прэзыдэнт:
Прэм’ер-міністар:
Папярэднік: Гундарс Даудзэ
Наступнік: Інара Мурніецэ
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 19 лютага 1963 (61 год)
Рыга, ЛатССР
Партыя: Новы час (2002—2011)
Адзінства (2011-2017)
Сужэнец: 1
Дзеці: 2
Адукацыя: Латвійскі ўнівэрсытэт
Узнагароды:
ордэн Крыжа зямлі Марыі 1 клясы

Біяграфія

рэдагаваць

У 1981 годзе скончыла Рыскую сярэднюю школу №5. У 1986 годзе выпусьцілася зь юрыдычнага факультэта. Мае дачку і сына. Валодае латыскай, нямецкай, ангельскай і расейскай мовамі.

Палітычная кар’ера

рэдагаваць

З 1995 году працавала ў консульскім дэпартамэнце Міністэрства замежных справаў Латвійскай рэспублікі. У 2001 годзе далучылася да правай латвійскай партыі «Новы час». На парлямэнцкіх выбарах у 2002 годзе прайшла ў Саэйму, але пазьней яна на нейкі час склала дэпутацкі мандат, пасколькі зь 2004 па 2006 год працавала міністрам юстыцыі Латвійскай рэспублікі. У 2006 годзе, на выбарах у Саэйму, прайшла як кандыдат партыі «Новы час». У 2008 годзе ўзначаліла партыю. Пазьней, перад парлмэнцкімі выбарамі 2010 году ўзначаліла наваствораны палітычны блёк Адзінства, які створыўся зь некалькіх партыяў і на выбарах перамог, набраўшы больш за 30%. Солвіта Аболтыня зьяўлялася сьпікерам Саэймы 10-ага і 11-ага скліканьняў.

З 2018 году працуе амбасадаркай Латвіі ў Італіі, Албаніі, Сан-Марына і на Мальце.