Андрыс Бэрзіньш

Андрыс Бэрзіньш (па-латыску: Andris Berzins; нарадзіўся 10 сьнежня 1944 году, Нітаўрэ) — латвійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Прэзыдэнт Латвіі (2011—2015). Прадпрымальнік. Мільянэр.

Андрыс Бэрзіньш
Flickr - Saeima - 10.Saeimas deputāts Andris Bērziņš (ievēlēts no Vidzemes apgabala).jpg
8-ы прэзыдэнт Латвіі
8 ліпеня 2011 — 8 ліпеня 2015
Папярэднік: Валдзіс Затлэрс
Наступнік: Раймандс Вэёніс
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 10 сьнежня 1944 (78 гадоў)
Нітаўрэ, Нітаўрская воласьць, Рыскі павет, Латвійская ССР, СССР
Партыя: КПСС
Саюз зялёных і хрысьціянаў
Сужэнец: Дацэ Сэйсума[d]
Адукацыя: Рыскі тэхнічны інстытут
Латыскі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Узнагароды:
Ордэн сьвятога Оляфа ордэн Караля Таміслава ордэн Перамогі імя сьвятога Юр’я Ордэн Крыжа зямлі Марыі кавалер Вялікага крыжа ордэна сьвятога Уляфа Вялікі крыж ордэна Трох зорак Ордэн Трох Зорак ордэн Віестура Крыж Прызнаньня ордэн князя Яраслава Мудрага IV ступені ордэн Белага арла Ордэн За выбітныя заслугі
Імянная агнястрэльная зброя

БіяграфіяРэдагаваць

АдукацыяРэдагаваць

У 1958 годзе — скончыў Нітаўрскую сярэднюю школу. У 1971 годзе — скончыў Рыскі політэхнічны інстытут па спэцыяльнасьці «радыёінжынэр». У 1988 годзе — скончыў Латвійскі дзяржаўны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «плянаваньне прамысловасьці».

Кар’ера ў савецкі пэрыядРэдагаваць

З 1970 году — інжынэр, пасьля — дырэктар прадпрыемства «Электрон». Быў у КПСС[1].

З 1988 году — намесьнік Міністра побытавых паслугаў Латвійскае ССР. Узначальваў Раду народных дэпутатаў і выканаўчы камітэт Вальміерскага раёну. У 1990 годзе быў абраны ў Вярхоўную раду Латвіі, працаваў у фракцыі Народнага фронту Латвіі. 4 траўня 1990 году галасаваў за аднаўленьне незалежнасьці.

Кар’ера ў незалежнай ЛатвііРэдагаваць

У 1993 годзе ўзначаліў фонд прыватызацыі пры Банку Латвіі. У 1993—2004 гадах — прэзыдэнт АТ Latvijas Unibanka. Са сьнежня 2006 году па красавік 2009 году — старшыня рады Latvenergo. У 2006—2010 гадах на грамадзкіх пачатках працаваў прэзыдэнтам Гандлёва-прамысловае палаты.

Працаваў дараднікам прэзыдэнта Skandinaviska Enskilda Bank, AS Unibanka[2]

Пасьля сыходу на пэнсію Бэрзіньш вярнуўся ў актыўную палітыку. У 2005 годзе ён стаў кандыдатам у дэпутаты думы Рыгі ад Саюзу зялёных і сялянаў (СЗС)[3]. З 2 лістапада 2010 году — дэпутат Сойму Латвіі 10-га скліканьня і сябра фракцыі СЗС. З 4 лістапада 2010 году — чалец, а з 8 лістапада — старшыня камітэта па эканамічнай, сельскагаспадарчай, экаляґічнай і рэґіянальнай палітыцы Сойму. З 4 лістапада 2010 году — чалец Камісіі па запытах Сойму. З 17 сакавіка 2011 году па 25 траўня 2011 году — чалец Парлямэнцкай камісіі па расьсьледаваньні ў сувязі зь меркаванаю незаконнаю дзейнасьцю па паглынаньні і рэструктурызацыі АТ Parex Bank.

Дзейнасьць падчас прэзыдэнцкай гонкіРэдагаваць

2 чэрвеня 2011 году ўдзельнічаў у прэзыдэнцкіх выбарах і атрымаў у другім туры перамогу, набраўшы 53 дэпутацкія галасы супраць 43, пададзеных за Затлэрса[4]. Афіцыйна ўступіў на пасаду 8 ліпеня 2011 году[5][6].

УзнагародыРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

ЛітаратураРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Андрыс Бэрзіньшсховішча мультымэдыйных матэрыялаў