Лаймдата Страўюма
Лаймдата Страўюма (па-латыску: Laimdota Straujuma; (нар. 24 лютага 1951 году) — латвійскі эканаміст, дзяржаўны і палітычны дзеяч, міністар земляробства Латвіі ў 2011—2014 гадох. Прэм'ер-міністар Латвіі (2014-2016).
Лаймдата Страўюма | |
па-латыску: Laimdota Straujuma | |
![]() | |
Прэм'ер-міністар Латвіі | |
---|---|
22 студзеня 2014 — 11 лютага 2016 | |
Прэзыдэнт | Андрыс Бэрзіньш
Раймандс Вэёніс |
Папярэднік | Валдзіс Дамброўскіс |
Наступнік | Марыс Кучынскіс |
Міністар земляробства | |
25 кастрычніка 2011 — 22 студзеня 2014 | |
Прэзыдэнт | Андрыс Бэрзіньш |
Папярэднік | Яніс Дуклаўс |
Наступнік | Яніс Дуклаўс |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася | 24 лютага 1951 (74 гады) |
Партыя | Адзінства |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзілася 24 лютага 1951 году ў латгальскае вёсцы.
Адукацыя
рэдагавацьЗ 1968 па 1973 вучылася ў Латвійскім унівэрсытэце на фізыка-матэматычным факульцеце. У 1987 годзе скончыла асьпірантуру інстытуту эканоміцы пры Латвійскай акадэміі навук.
Кар’ера
рэдагавацьПрацавала з 1999 па 2000 год намесьнікам дзяржсакратара ў міністэрстве аховы навакольнага асяродзьдзя і сельскай гаспадаркі, а з 2000 па 2006 працавала дзяржаўным сакратаром у міністэрстве сельскай гаспадаркі. З 2002 па 2007 была сябрам савета Іпатэчнага і зямельнага банка Латвіі. З 2007 па 2010 працавала дзяржсакратаром у міністэрстве земляробства Латвіі. 25 кастрычніка 2011 году прызначана міністрам земляробства Латвіі. У 2014 годзе далучылася да партыі Адзінства. 22 студзеня 2014 прызначана Соймам прэм’ер-міністрам Латвіі. 7 сьнежня 2015 году падала ў адстаўку, а значыць, і распусьціла за сабой урад.
Узнагароды
рэдагавацьКрыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьЛаймдата Страўюма — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Папярэднік Валдзіс Дамброўскіс |
Прэм'ер-міністар Латвіі 22 студзеня 2014 — 11 лютага 2016 |
Наступнік Марыс Кучынскіс |
Папярэднік Яніс Дуклаўс |
Міністар земляробства Латвіі 25 кастрычніка 2011 — 22 студзеня 2014 |
Наступнік Яніс Дуклаўс |