Газета Слонімская
Нэўтральнасьць гэтага артыкула аспрэчваецца.
|
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Гэты артыкул не адпавядае стандартам вікі-фарматаваньня й якасьці Вікіпэдыі. Вы можаце дапамагчы праекту даданьнем дарэчных ўнутраных спасылак альбо паляпшэньнем разьметкі артыкула. |
«Газета Слонімская» — пэрыядычнае выданьне ў Слоніме (Гарадзенская вобласьць, Беларусь).
Газета Слонімская | |
Тып | газэта |
---|---|
Фармат | 40 старонак, фармат А3 |
Галоўны рэдактар | Віктар Валадашчук |
Заснаваная | 1997 |
Палітыка | незалежная |
Мова | беларуская, расейская |
Афіцыйны сайт | gs.by |
Выходныя зьвесткі
рэдагаваць32-палосны тыднёвік фармату А3 з 8-палосным укладышам газэты «Отдушина» агульным аб’ёмам 40 палос і тыражом (студзень 2013) 5050 асобнікаў.
Гісторыя
рэдагаваць«Газета Слонімская» — найстарэйшае незалежнае пэрыядычнае выданьне ў Слоніме (Гарадзенская вобласьць, Беларусь). Першапачаткова «ГС» выйшла 25 сьнежня 1938 году. Яе выдаўцамі былі беларускі паэт Сяргей Новік-Пяюн і ягоная жонка Людміла. Газэта выдавалася на польскай мове, бо дазвол рабіць беларускае выданьне Новікі не атрымалі ад уладаў. «Газета Слонімская» была незалежным выданьнем, адлюстроўвала грамадзкае й культурнае жыцьцё Слоніма й Слонімскага раёну. На пачатку 1939 году «ГС» спыніла існаваньне з прычыны забароны яе ўладамі й арышту выдаўца Сяргея Новіка-Пеюна.
«Газета Слонімская» была адноўлена ў 1997 годзе як грамадзка-палітычнае незалежнае выданьне. Яе заснавальнікам і галоўным рэдактарам зьяўляецца Віктар Валадашчук. Мова выданьня — беларуская й расейская. Першы нумар адроджанай «ГС» выйшаў 24 красавіка 1997 году накладам 3000 паасобнікаў. Зь цягам часу наклад узрос да 12 500 паасобнікаў. Павялічылася й тэрыторыя распаўсюджаньня газэты, на якой пражывае прыкладна 250 тысяч чалавек. «ГС» пачалі чытаць ня толькі ў Слонімскім, але й Зьдзецельскім, Зэльвенскім, Мастоўскім, Ваўкавыскім, Наваградзкім раёнах Гарадзеншчыны ды іншых рэгіёнах рэспублікі. У пачатку 2006 году, калі сярод іншых незалежных выданьняў Беларусі «Газета Слонімская» была выдалена з падпісных каталёгаў «Белпошты» і сыстэмы распаўсюджваньня праз шапікі «Белсаюздруку», наклад упаў да 7000 паасобнікаў.
Сёньняшні дзень
рэдагавацьСёньня «Газета Слонімская» выходзіць на 40 старонках разам з рэклямнай газэтай «Отдушина» накладам больш за 5000 паасобнікаў. Газэта друкуецца ў колеры й чорна-белым фармаце А-3. Асноўнымі прынцыпамі «ГС» зьяўляюцца апэратыўнасьць, праўдзівасьць, прынцыповасьць у адлюстраваньні жыцьця рэгіёну. Газэта асьвятляе палітычныя, грамадзкія й культурныя падзеі, удзяляе ўвагу гісторыі роднага краю, спартыўнаму, рэлігійнаму й літаратурнаму жыцьцю. Акрамя папяровай, газэта мае й электронную вэрсію.
Уваходзіць у склад «Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы „Аб’яднаныя Масмедыі(be)“».
9 лістапада 2020 году дома ў заснавальніка газэты Ганны Валадашчук і ў рэдакцыі «Газеты Слонімскай» правялі ператрус, забралі кампутары, паралізавалі працу[1]. Нумар «Газеты Слонімскай» 11 лістапада не выйшаў у сьвет[1]. Ганна Валадашчук пакінула Беларусь праз пагрозу крымінальнага перасьледу[2].
18 лістапада 2020 году Ганна Валадашчук паведаміла, што ва ўмовах гвалту выдаваць газэту стала немагчыма, таму «Газета Слонімская» прыпыніла свой выхад на паўгода[3][4]. На думку старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэя Бастунца, ператрус «Газеты Слонімскай» пацьвярджае ціск уладаў на рэгіянальную прэсу[4].
Штотыднёвік не выходзіў з восені 2020 году і плянаваў аднавіць выхад[5]. Міністэрства інфармацыі ўнесла «Газету Слонімскую» й «Отдушину» ў рэестар друкаваных выданьняў, аднак друкарні ў Берасьці, Пінску й Гародні адмовіліся друкаваць недзяржаўныя газэты, напрыклад дырэктар Гарадзенскае друкарні Віталь Барцэвіч спаслаўся на «шчыльны графік» і «загружанасьць вытворчасьці»[5]. Тым ня менш рэдакцыя вырашыла працягнуць абнаўляць сайт[5].
Асноўныя рубрыкі й разьдзелы газэты
рэдагаваць- Слонім
- Наш край
- Беларусь. Падзеі. Факты. Камэнтары
- Увесь сьвет
- Спорт
- Рэкляма
- Праграма тэлебачаньня
- Наша хатка
- Літаратура
- Спадчына
- Слонімскі гарнізон (вайсковая старонка)
- Праменьчык (дзіцячая старонка)
Журналісты ў штаце
рэдагаваць- Мікола Канановіч, намесьнік галоўнага рэдактара
- Жанна Плешко, вядучы рэдактар стылістычны
- Яўген Валадашчук, карэспандэнт
- Кацярына Янушэвіч, карэспандэнт
- Тацьцяна Плахетка, карэспандэнт
- Уладзімер Шумель, карэспандэнт
Аўтары
рэдагаваць- Ганна Валадашчук, начальнік рэклямнай службы
- Руслан Корнеў, спартыўны аглядальнік
- Аляксандр Захаранка, спартыўны аглядальнік
- Язэп Палубятка, рэгіянальны карэспандэнт
- Леанарда Юргілевіч, рэгіянальны карэспандэнт
Узнагароды
рэдагаваць- Дыплём БАЖ «За адданасць прафесіі»
- Ляўрэат прэміі Герда Буцэрыуса «Свабодная прэса Усходняй Эўропы» 2008 году
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б На этой неделе не вышла «Газета Слонімская» (рас.) // Брестская газета : газэта. — 2020. — № 46 (935). — С. 24.
- ^ Радыё Свабода
- ^ “Газета Слонімская” прыпыніла свой выхад на паўгода (бел.). Беларуская асацыяцыя журналістаў (2020-11-18). Праверана 2020-11-20 г. Архіўная копія ад 2020-11-20 г.
- ^ а б Алесь Петрович. (2020-11-30) Обыск у издателя: как власти Беларуси давят на независимую прессу в регионах (рас.). Нямецкая хваля. Праверана 2020-12-04 г. Архіўная копія ад 2020-12-02 г.
- ^ а б в Друкарні адмовіліся друкаваць недзяржаўную "Газету Слонімскую" (бел.). Эўрапейскае радыё для Беларусі (2021-06-04). Праверана 2021-06-04 г. Архіўная копія ад 2021-06-04 г.