Славацкі народны банк
Слава́цкі наро́дны ба́нк (СНБ) — першы славацкі эмісійны банк.
Славацкі нацыянальны банк | |
славац. Slovenská národná banka | |
Абрэвіятура | SNB (СНБ) |
---|---|
Папярэднік | Нацыянальны чэхаславацкі банк |
Наступнік | Нацыянальны чэхаславацкі банк |
Дата ўтварэньня | 4 красавіка 1939 году |
Дата спыненьня існаваньня | 26 лістапада 1945 году |
Тып | дзяржаўная арганізацыя |
Юрыдычны статус | акцыйнае таварыства |
Штаб-кватэра | Браціслава, вул. Штура, д. 2 |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Славаччына |
Кіраўнік банку | Імрых Карваш |
Віцэ-кіраўнік | Ёзэф Фундарак |
Кіроўны орган | Кіраўніцтва |
Зьвязаныя кампаніі | Фонд эканамічнай незалежнасьці |
Бюджэт | 1 000 000 Ks (1939) |
Задачы
рэдагавацьАсноўнымі задачамі СНБ былі клопат пра стабільнасьць нацыянальнае валюты, наладжваньне агульнае плацежнае сыстэмы, прадастаўленьне крэдытаў нацыянальнай эканоміцы, а таксама выключнае права выпуску банкнотаў у Славацкай Дзяржаве.
Заснаваньне
рэдагавацьСтварэньне Славацкага нацыянальнага банку (СНБ) цесна зьвязанае са зьменамі дзяржаўнага заканадаўства ў тагачаснай Чэхаславацкай Рэспубліцы. Зьяўленьне Славацкае Дзяржавы 14 сакавіка 1939 году таксама натуральна азначала патрэбнасьць стварэньня новых цэнтральных офісаў і ўстановаў, неабходных для добрага функцыянаваньня новага дзяржаўнага ўтварэньня. Да іх належаў і СНБ. Ужо 16 сакавіка 1939 году на аддзяленьне Нацыянальнага чэхаславацкага банку (НЧСБ) у Браціславе наказам Міністэрства фінансаў № 20 былі ўскладзеныя функцыі Галоўнай установы, і ў гэты ж дзень былі таксама перададзеныя ўсе філіі НЧСБ на тэрыторыі Славацкай Дзяржавы. Філіі й аддзяленьні НЧСБ былі скасаваныя (наказам Міністэрства Фінансаў № 52, 6 красавіка 1939 году), а затым узятыя пад кантроль Славацкага нацыянальнага банку, утваранага пастановай ураду № 44 ад 4 красавіка 1939 году.
Гісторыя
рэдагавацьСНБ быў створаны як новая юрыдычная асоба, якая заняла месца НЧСБ. Першапачаткова ён меў 5 офісаў — Галоўны ў Браціславе й філіі ў Банскай Бістрыцы, Нітры, Жыліне й Ружамбэрку. Пазьней, па адкрыцьці філіі ў Прэшаве (24 красавіка 1939 году), колькасьць офіцаў павялічылася да 6 і таксама да 17 аддзяленьняў. Такім чынам, СНБ працаваў ужо прама або ўскосна ў 23 банкаўскіх аддзяленьнях.
Першае паседжаньне банкавай рады (па-славацку: banková rada) адбылося 12 траўня 1939 году. Акрамя радных (Рычард Буцы, Тэадар Турчак, Ян Прохазка, Антон Мэдзерлы, Аляксандар Грнчар, Фэрдынанд Клінда, Карал Грунэбэрг, Франя Ціса), на нарадзе быў таксама міністар фінансаў Мікулаш Пружынскі. Усе чальцы банкавай рады прынялі прысягу кіраўніку банку. Асаблівае палажэньне ў радзе меў Рычард Буцы, кіраўнік райхсбанку ў Вене, і кіраўнік банку меў патрэбу прыслухоўвацца да яго пад час разьвязаньня складаных пытаньняў. На прапанову кіраўніка банку ў гэты ж дзень былі створаныя два жыцьцёва важныя камітэты банкавае рады: крэдытны камітэт (па-славацку: úverový výbor) і валютны камітэт (па-славацку: devízový výbor). Камітэты пачалі працаваць у той жа дзень.
Славацкі нацыянальны банк быў акцыйным таварыствам з пачатковым капіталам у 100 мільёнаў славацкіх кронаў, якія былі падзеленыя на іменныя акцыі па 1000 кронаў кожная. Славацкай Дзяржаве належала 6000 акцыяў (60 мільёнаў кронаў), а астатнія 4000 акцыяў (40 мільёнаў кронаў) належалі Нямецкаму дысконтнаму залатому банку (па-нямецку: Deutsche Golddiskontbank) у Бэрліне. У адпаведнасьці зь міждзяржаўным дагаворам напрыканцы 1943 году акцыі Нямецкага дысконтнага залатога банку былі рэпатрыяваныя ў Славаччыну, і кіраўнік банку атрымаў права іх свабодна прадаваць ужо ў 1944.
Па выбуху Славацкага нацыянальнага паўстаньня
рэдагавацьПасьля арышту кіраўніка Карваша сябар банкавай рады быў упаўнаважаны прадстаўляць яго. Генэральны дырэктар Славацкага гіпатэчнага і камунальнага банку Антон Мэдзерлы. Працаваў на гэтай пасадзе да 23 кастрычніка 1944 году, калі І. Карваш быў зьняты ўказам Прэзыдэнта Рэспублікі і Рудольф Кубіш, кіраўнік Татранскага банку, прызначаны кіраўніком. Новы кіраўнік адхіліў просьбу прэм’ер-міністра аб замене супрацоўнікаў філіі ў Банскай Бістрыцы, спасылаючыся на іхнюю ненадзейнасьць, на той падставе, што, паводле вынікаў рассьледаваньня камісіі СНБ, ніводзін супрацоўнік не парушаў афіцыйныя прадпісаньні. У той час была адноўленая Пастанова № 44 ад 1939 году, згодна з якой Нацыянальны банк быў ня толькі ўпаўнаважаны, але і абавязаны прадастаўляць дзяржаве пазыкі, што дазваляла атрымліваць мільярдныя пазыкі без абмежаваньняў і без кантролю з боку СНБ. Кіраўніцтва СНБ настойліва папярэджвала ўрад Славаччыны перад катастрафічнымі наступствамі інфляцыі і зьвярнула ўвагу на тое, што, робячы гэта, банк парушае ўрадавы закон № 44/1939 Славацкага законьніка.
Напрыканцы 1944 году ўзмацнілася рыхтаваньне да эвакуацыі цэнтральных органаў. Пасьля канчатковага рашэньня аб пераносе славацкага ўраду ў аўстрыйскі Крэмсмунстэр нямецкія ўраднікі (амбасадар Людзін і дырэктар райхбанку Зэнгэн (Soengen)) заклікалі кіраўніка Кубіша эвакуяваць СНБ са Славаччыны, бо «ўрад без СНБ — няпоўны ўрад». Кіраўнік Кубіш рашуча адмовіўся і пагражаў сысьці ў адстаўку і распусьціць галоўны офіс СНБ у выпадку ціску, і ў сярэдзіне сакавіка 1945 году ўрад адхіліў ад пасады віцэ-кіраўніка Ёзэфа Фундарка і прызначыў на ягонае месца Яна Балка.
На апошнім пасяджэньні дырэкцыі 28 сакавіка 1945 году паўстала пытаньне аб вывядзеньні захаваных запасаў валюты СНБ у Славаччыне. Кіраўніцтва (у адрозьненьне ад кіраўніка) была схільная да пакіданьня валюты ў Славаччыне, бо ў выпадку экспарту ў Нямеччыну «яны стануць толькі нікчэмнай друкаванай паперай». У той дзень кіраўнік Кубіш паведаміў кіраўніцтву банку пра намер эміграваць. Карэнная зьмена ягонае пазыцыі адбылася пад уплывам ваенных падзеяў і асабістых прычынаў (зьлёгку хворая жонка). На паседжаньні ўраду 29 сакавіка 1945 году было вырашана перавезьці 180 мільёнаў кронаў на патрэбы славацкага ўраду ў Крэмсмунстэры. Адначасова віцэ-кіраўнік выдаў распараджэньне перанесьці ў Шашцін 1,125 мільярда кронаў у выпадку аблогі Браціславы. Увесь перавод быў арганізаваны дырэктарам райхсбанку Зэнгэнам (Soengen) пры дапамозе чыноўнікаў СНБ. Партыя, якая захоўвалася ў 35 мабілізацыйных скрынях, была схаваная 31 сакавіка 1945 року ў народнай школе ў Шашціне. Зэнгэн з вайсковым суправаджэньнем у якасьці «ўзнагароды» ўзяў з гэтага запасу 265 мільёнаў кронаў.
Да прыбыцьця Чырвонай Арміі (ЧА) супрацоўнікі СНБ перавезьлі астатнія 860 мільёнаў кронаў на жандармскую станцыю, дзе падчас баёў былі пашкоджаныя дзевяць скрыняў, якія неадкладна выкарыстоўваліся савецкімі салдатамі ў цесным супрацоўніцтве зь мясцовым насельніцтвам і былі абрабаваныя на 335 мільёнаў кронаў. Пазьней Чырвоная Армія вярнула частку валюты Славацкаму нацыянальнаму банку.
У апошнія месяцы вайны рабаваньне скарбніцаў СНБ не было нечым незвычайным. Нямецкая камісія па эвакуацыі бязь ведама СНБ эвакуявала 32 вагоны грошай, якія належалі СНБ, зь Дзяржаўнай мынцы ў Крэмніцы. 10 красавіка 1945 году начальнік Глінкавай гвардыі Отамар Кубала забраў зь філіі ў Жыліне золата і банкнотаў вартасьцю больш за 127 мільёнаў кронаў, а на загад Вэрмахту, было выплачана яшчэ 106 мільёнаў кронаў. Пасьля заняцьця Жыліны салдаты Чырвонай Арміі занялі офіс і забралі грошы са скарбніцаў, якіх было на 178 мільёнаў кронаў. Былі тамака й новыя банкноты на пяць тысячаў кронаў агульнай сумай 660 мільёнаў кронаў, якія, аднак, яшчэ не былі законным плацежным сродкам. Яны забралі яшчэ 30 мільёнаў кронаў зь філіі ў Ружамбэрку. Дзякуючы ўмяшальніцтву Славацкай нацыянальнай рады, СНБ дамогся частковага вяртаньня канфіскаванае валюты.
Па вайне
рэдагавацьЗ вызваленьнем Славаччыны пачаўся заключны этап дзейнасьці СНБ як эмісійнай інстытуцыі, які характарызаваўся падрыхтоўкай да агульнае рэарганізацыі банку. Камісія СНР па фінансах са сваім загадам ад 16 красавіка 1945 году і яшчэ адным загадам № 437/45-VI/18 чэрвеня 1945 году стварыла Часовую ўправу СНБ (па-славацку: Dočasná správa SNB), мэтай якой было поўнае зьліцьцё Чэхаславацкага нацыянальнага банку і Славацкага нацыянальнага банку ў адзін цэнтральны банк зь сядзібай у Празе. Асноўнай задачай Часовай ўправы ў першыя паваенныя месяцы было аднаўленьне актываў банку, якія захоўваліся ў замежных банках, канфіскаваліся нямецкай і чырвонай арміямі і скрадваліся грамадзянамі. Гэтая праблема разьвязвалася цягам некалькіх гадоў, але поўнага атрыманьня ўсёй запазычанасьці так і не было дасягнута.
Адна з апошніх буйных апэрацыяў, праведзеных СНБ павінная была абкласьці гербавым зборам славацкую валюту ў чэрвені 1945 году. Мэтай гэтай акцыі быў вывад аплаты валюты (з поўдня Славаччыны), прадухіленьне ўвозу незаконна атрыманай валюты з-за мяжы, абмежаваньне пакупкі прадуктаў харчаваньня з Заходняй Славаччыны жыхарамі Маравіі, але асабліва ўвядзеньне адзінае чэхаславацкае валюты. Новую чэхаславацкую валюту абменьвалі ў Славаччыне з 29 кастрычніка па 4 лістапада 1945 году ў суадносінах 1 Ks: 1 K.
Пасьля частковага паляпшэньня ўмоваў на паўторна інтэграванай тэрыторыі паўднёвай Славаччыны былі створаныя два аддзяленьні: у Кошыцах (указ СНР № 196 ад 1 жніўня 1945 году) і ў Новых Замках (указ СНР ад 27 жніўня 1945 року № 213). У жніўні 1945 году Часовая ўправа Нацыянальнага банку Чэхаславаччыны прызначыла сяброў Часовай управы СНБ Яна Оліву й Яна Міхаліка на пасаду кіраўнікоў СНБ, якія фактычна ў нейкай ступені замянілі паўнамоцтвы кіраўніка і віцэ-кіраўніка. Апошні пункт, які стаіць за дзейнасьцю СНБ, быў зроблены Ўказам Прэзыдэнта Рэспублікі № 8. 139 Сл. з. ад 19 кастрычніка 1945 году аб пераходным рэгуляваньні праваадносінаў НЧСБ, якое ўступіла ў сілу 26 лістапада 1945 року. З гэтага дня СНБ становіцца часткай Нацыянальнага чэхаславацкага банку ў якасьці рэгіянальнага інстытуту Славаччыны.
Славацкае нацыянальнае паўстаньне
рэдагавацьНекаторыя супрацоўнікі СНБ, у тым ліку й кіраўнік, таксама прымалі актыўны ўдзел у падрыхтаваньні паўстаньня. Пасьля дамоўленасьці з прадстаўнікамі супраціву велізарныя запасы валюты былі перавезеныя ў аддзяленьне ў Банскай Бістрыцы на загад Імрыха Карваша. Гэтае аддзяленьне мела найбольш выгаднае геаграфічнае становішча (як месца эвакуацыі іншых аддзяленьняў) і на той час найлепшае бясьпечнае абсталяваньне. Выбух Славацкага нацыянальнага паўстаньня выклікаў сур’ёзныя зьмены, якія значна паралізавалі дзейнасьць філіяў. Ужо ў першыя дні паўстанцкіх дзеяньняў яны былі цалкам ізаляваныя ад галоўнага офісу, які пазбавіўся магчымасьці кіраваць імі.
Нядаўна створаная Славацкая нацыянальная рада, якая кіравала жыцьцём на тэрыторыі, падкантрольнай паўстанцам, значна, але на кароткі час перашкаддзіла працы аддзяленьняў, а значыць, ускосна і працы самога галоўнага офісу. Пастанова СНР № 17 ад 14 верасьня 1944 году даручыла філіі ў Банскай Бістрыцы часова ажыцьцяўляць усе правы і абавязкі Нацыянальнага банку. У той жа час гэтая пастанова ўстанавіла падпарадкаваньне ўсіх філіяў СНБ філіі ў Банскай Бістрыцы, што фактычна стварыла два цэнтры кіраваньня, якія працавалі незалежна адзін ад аднаго. Адразу пасьля выбуху паўстаньня, у пачатку верасьня Гестапа арыштавала Карваша.
У той час віцэ-кіраўнік Фундарак знаходзіўся на тэрыторыі паўстанцаў, што зрабіла немагчымым кіраваньне банкам на працягу некалькіх дзён. Акрамя таго, філія ў Банскай Бістрыцы сканцэнтравала большую частку грашовых рэзэрваў банкв памерам 3,25 мільярдаў кронаў, а ў Ружамбэрку — 300 мільёнаў кронаў. Больш за 3,5 мільярдаў кронаў захоўвалася ў абодвух філіях, у той час як у філіях астатняй Славаччыны было ўсяго 1,893 мільярды кронаў. Філія ў Ружамбэрку не кантактавала з галоўным офісам толькі да 6 верасьня, да акупацыі мястэчка нямецкай арміяй. За некалькі дзён ёй удалося выплаціць камандаваньню 1-й Чэхаславацкай арміі (КЧСА) 18 мільёнаў кронаў. На момант непасрэднай пагрозы Вэрмахту мястэчку на загад нацыянальнага камітэту была зладжаная эвакуацыя офісу ў Банску Бістрыцу, але з-за адсутнасьці грузавікоў было перавезена толькі 135 мільёнаў. 31 жніўня 1944 году філія у Банскай Бістрыцы выплаціла першую суму памерам 20 мільёнаў кронаў для паўстанцкай арміі. Да 26 кастрычніка яна выплаціла у якасьці ваенных плацяжоў КЧСА больш за 393 мільёнаў кронаў і, паводле загаду СНР, яшчэ 70 мільёнаў кронаў на патрэбы грамадзянскай адміністрацыі. 26 кастрычніка 1944 року будынак філіі быў акружаны арміяй, і па загаду Камісіі ўнутраных справаў са сховішчаў было вывезена больш за 313 мільёнаў кронаў, некаторыя зь якіх былі пазьней выяўленыя немцамі і вернутыя СНБ.
Аналягічна запасы каштоўных мэталаў СНБ і Дзяржаўнага манэтнага двара ў Крэмніцы былі захаваныя ў філіі ў Банскай Бістрыцы, куды яны былі перавезеныя з Крэмніцы, на загад КЧСА. З-за страху, што мэталы могуць вывезці ў Нямеччыну, Прэзыдыюм СНР прыняў рашэньне перавезьці іх са Славаччыны. Каштоўныя мэталы вагой каля 1062,255 кг (279,69659 кг золата. 569,914 кг срэбра, 113,828 76 кг іншых зьмешаных мэталаў) былі загружаныя 14 кастрычніка 1944 году ў дваццаць скрыняў і пры дапамозе рэвізораў СНБ Лудавіта Ковачыка і Юзэфа Шэўчыка паляцелі ў Маскву (Дзяржаўны банк). З гэтай сумы СНБ належала 157,30 кг грашовага золата і 34 кг прамысловага золата (вернутага ў Прагу ў 1946 року). Рэвізійная камісія, накіраваная ў абодва аддзяленьні ў пачатку лістапада, падлічыла шкоду, нанесеную падчас «надзвычайных падзеяў», на суму больш за 486 мільёнаў кронаў.
Залаты запас
рэдагавацьЗолата, якое СНБ набыў у выніку некалькіх транзакцыяў у кругабег з 1941 па 1945 гг., на загад кіраўніка банку Карваша было дэпанаванае ў швайцарскіх банках. Найбольшая сума ў 3397,78421 кг была набытая ў Райхсбанку ў Бэрліне за райхсмаркі з рахунку «Warenkonto». Гэты рахунак выкарыстоўваўся для аплаты ўзаемных паставак неваенных тавараў са Славаччыны ў Нямеччыну й наадварот. За райхсмаркі, сканцэнтраваныя на рахунку «Warenkonto», СНБ патрабаваў вольнай валюты або золата, бо рахунак быў істотна незбалансаваны на карысьць Славаччыны ва ўсе часы. Патрабаванае золата было ўнесенае Райхсбанкам у Бэрліне ад імя СНБ у Швайцарскі нацыянальны банк у Бэрне. Другой крыніцай быў Нацыянальны банк у Бэрне, у якога СНБ купіў 2310,88175 кг за швайцарскія франкі, унесеныя на рахунак у Швайцарскім нацыянальным банку ў Цюрыху ў кругабег з 1941 па 1944 г. Гэтыя франкі склалі разьлік за тавары, якія Славаччына экспартавала ў Швайцарыю. Золата, набытае за мяжой, было дапоўненае СНБ золатам, здабытым у Славаччыны (Антымонаўскія горна-мэталюргічныя прадпрыемствы, акцыянэрнае таварыства «Банска-Бістрыца») і ў 1944 г. пры дапамозе Райхсбанку ў Вене перавезенае ў Вену. З гэтае сумы Райхсбанк у Берліне пералічыў 1398,77576 кг золата на рахунак СНБ у Нацыянальным банку ў Бэрне. За шэсьць цяжкіх гадоў вайны СНБ сабраў 7107,44172 кг золата, якое было дэпазавана ў Швайцарскім нацыянальным банку ў Бэрне. Акрамя таго, паміж 1942 і 1945 гадамі СНБ атрымаў ад Банку міжнароднага разьліку плацяжоў у Базэлі 200 568 198 кг золата, унесенага на рахунак «Goldsichtkonto». Гэты артыкул быў створаны як разьлік за плату за аплату паштовае сувязі пры кантакце зь іншымі краінамі, які выстаўляецца на карысьць паштовага аддзелу Міністэрства транспарту й грамадзкіх работаў у Браціславе. У канцы 1946 году на просьбу Нацыянальнага чэхаславацкага банку Швпйцарскі нацыянальны банк у Цюрыху злучыў залаты дэпазыт СНБ з залатым дэпазытам НЧСБ у дэпазыт пад назвай «Národní banka československá - Depositum regulare».
Славацкая эканоміка
рэдагавацьЗ самага пачатку кіраўніцтва банку апынулася ў незайздроснай сытуацыі. Пасьля падзеяў канца 1938 году й пачатку 1939 року рынак капіталу Славаччыны значна пахіснуўся. Унутранапалітычнае развіцьцё ў той час выклікала вялікую нявызначанасьць сярод насельніцтва, што выяўлялася ў значным зньяцьці дэпазытаў зь фінансавых установаў, з-за чаго згубіўся неабходны фінансавы капітал з эканамічнага цыклю. Важную ролю тутака адыгралі й уцёкі жыдоўскага й чэскага капіталу. Імкнучыся падтрымліваць ліквіднасьць і адпавядаць патрабаваньням укладнікаў, фінансавыя ўстановы падтрымлівалі высокія рэшткі грашовых сродкаў і вялікія стаўкі на жыравых рахунках. Банкі баяліся любых інвэстыцыяў, адхілялі заяўкі на крэдыты. што выклікала няспраўнасьць на грашовым рынку. Іншай праблемай было завысокае назапашваньне, якое на той момант ацэньвалася ў пятую-чвэрць усяго грашовага абарачэньня. Пасьля шматлікіх захадаў СНБ сытуацыя была стабілізаваная ўвосені 1939 году.
Пасьля 14 сакавіка 1939 году таксама ўзьніклі праблемы з забесьпячэньнем прадпрыемстваў сыравінай, што магло выклікаць сур’ёзныя праблемы для славацкай эканомікі. Нястачу валюты на закуп сыравіны й тавараў Славацкі нацыянальны банк імкнуўся разьвязаць шляхам абмежаваньня экспарту тавараў у клірынгавыя краіны й заахвочваньня экспарту ў краіны, якія плацілі вольнай валютай. Валютны рэзэрв складаўся толькі з запазычанасьці славацкіх кампаніяў за мяжой, у той час як грашовы стан валютнага аддзелу быў фактычна нулявы. Зьменам гэтае сытуацыі мусілі паспрыяць валютныя шлюбы. Іхняя сутнасьць была ў злучэньні дзвюх кампаніяў з адпаведным імпартным і экспартным зваротам і сумесная гаспадарка з набытай валютай. Першая кампанія накіроўвала набытую валюту, атрыманую ад экспарту, на рахунак другой кампаніі, якая выкарыстоўвала іх для закупкі неабходнае сыравіны. Аднак, як гэта часта бывае з «валютнымі шлюбамі», узьнікалі розныя цяжкасьці. Славацкая эканоміка змагалася з гэтай сытуацыяй у асноўным за кошт уласнага экспарту. Тутака адыграла ролю й валютная прэтэнзія СНБ да Пратэктарату Багеміі і Маравіі на суму 100 мільёнаў славацкіх кронаў, якую банк набыў на падставе міжурадавага пагадненьня паміж Славаччыны й Нямеччыны. Адсутнасьць валюты працягвалася толькі да 1940 году, калі можна было назапасіць значную колькасьць валютных сродкаў. У той час СНБ рэгуляваў плацяжы з усімі суседнімі краінамі, а таксама зь Югаславіяй, Грэцыяй, Італіяй, СССР, Фінляндыяй і Швайцарыяй. Найважнейшым гандлёвым партнэрам Славаччыны пад час існаваньня СНБ была Нямеччына, у якую экспартавалася каля 70% агульнай вытворчасьці, а доля нямецкага імпарту ў Славаччыну — каля 80%. Да 1943 году Італія была другой краінай, паводле сваёй долі ў гандлі са Славаччынай, і была вельмі папулярным рынкам для славацкіх экспартэраў. Пасьля пераможнай кампаніі нямецкіх войскаў у Заходняй Эўропе Славаччына страціла доступ да замежнай і асабліва да заходнеэўрапейскай сыравіны й тавараў. Ттакім чынам, Славаччына абмяжоўвалася гандлем у Цэнтральнай Эўропе.
Крона славацкая
рэдагавацьАдной зь першых задачаў банка было ўвядзеньне славацкае валюты (vi. nar. № 45 ад 4 красавіка 1939 году) і, такім чынам, пацьверджаньне ня толькі палітычнай, але й эканамічнай незалежнасьці краіны. Паколькі друкарня не была тэхнічна абсталяваная для друку банкнотаў у Славаччыне, пасьля пагадненьня з Нацыянальным банкам Багеміі і Маравіі (НББМ) славацкія банкноты былі надрукаваны ў ягонай друкарні ў Празе.
Ужо ў 1939 годзе нарадзілася ідэя пабудаваць у Славаччыне друкарню, здольную друкаваць якасныя банкноты й іншыя каштоўныя паперы. З дапамогай СНБ «Matica slovenská» пачала сваё будаўніцтва ў 1939 годзе. СНБ замовіў і набыў друкарскую тэхніку і абсталяваньне ў Нямеччыны й Пратэктарату і, са згоды ўраду, здаваў іх у арэнду «Matica slovenská» на 20 гадоў зь пераважным правам замоваў СНБ. Гэтая купля стала магчымай дзякуючы прэтэнзіям СНБ да Нямеччыны, якія ўзьніклі ў выніку абмену райхсмарак нямецкай арміі пад час нападу на Польшчу. Згодна з пагадненьнем паміж СНБ і Нямеччынай, банк мог выкарыстаць гэтую прэтэнзію для пакупкі тавараў у Нямеччыны для ўласных патрэбаў або для патрэбаў дзяржаўных карпарацыяў.
Першыя славацкія банкноты адрозьніваліся ад арыгінальных чэхаславацкіх банкнотаў толькі надрукаваньнем напісу «Славацкая Дзяржава» (па-славацку: Slovenský štát). 12 сакавіка 1940 году быў абвешчаны конкурс славацкіх банкнотаў і створаны камітэт канчатковага карэктаваньня прапановаў (па-славацку: komitét pre definitívnu úpravu návrhov) пад старшынствам кіраўніка банку (па-славацку: guvernér) й віцэ-кіраўніка (па-славацку: viceguvernér). На прапанову кіраўніка было прызначанае журы зь пяці чалавек зь ліку прадстаўнікоў СНБ (І. Карваш, М. Колар, Я. Трнавец, Я. Цынчык) і дэлегат Таварыства славацкіх мастакоў (па-славацку: Spolok slovenských umelcov) у Браціславе ( В. Дропа). З арыгінальных 32 прапановаў былі ацэненыя й прынятыя ў якасьці ідэяў, прыдатных да далейшага абмеркаваньня, толькі чатыры.
Найм і ўмовы працы
рэдагавацьАдной з найважнейшых перадумоваў пасьпяховай дзейнасьці банку стала заняцьце кіроўных пасадаў кваліфікаванымі адмыслоўцамі. У якасьці віцэ-кіраўніка быў прызначаны доктар юрыдычных навук Юзэф Фундарак. Кіраўнік банку Імрых Карваш прызначаў на пасады кіраўнікоў дасьведчаных банкіраў, супрацоўнікаў былога аддзяленьня Нацыянальнага чэхаславацкага банку ў Браціславе. Мартын Колар, былы кіраўнік філіі ў Браціславе, стаў кіраўніком адміністрацыйнага аддзелу, Юзэф Трнавец — кіраўніком крэдытнага аддзелу, а Юліюс Пазман — валютнага аддзелу.
Пасьля свайго стварэньня СНБ прыняў на сябе 81 супрацоўніка Нацыянальны чэхаславацкі банк. У канцы 1939 году ў службах банка ўжо працавала 170 супрацоўнікаў, прычым большасьць навабранцаў была інтэграваная ў валютны аддзел. Да тых, хто шукаў працу, прымяняліся адносна строгія ўмовы. Заяўніком павінны быў быць грамадзянін Славаччыны ва ўзросьце ад 22 да 28 гадоў, псыхічна й фізычна здаровы, з добрым веданьнем славацкае мовы. У выпадку заключэньня шлюбу супрацоўнік павінны быў даць справаздачу кіраўніку банку. Калі ўрадніца выходзіла замуж, працоўныя дачыненьні зь ёю спыняліся. Пасьля прыняцьця на службу ў СНБ кожны прышлы ўраднік павінны быў прыняць устаноўленую прысягу. Служба патрабавала нашэньня прыкметна замацаванага банкаўскага значка. Усе супрацоўнікі (за выключэньнем супрацоўнікаў, непасрэдна падпарадкаваных кіраўніку банку), мелі справаздачы аб кваліфікацыі, якія запісвалі навыкі, веды, а таксама від службовай працы. якія работнік выконваў.
Арганізацыя
рэдагавацьГалоўнымі прадстаўнікамі банку былі кіраўнік (па-славацку: guvernér) і віцэ-кіраўнік (па-славацку: viceguvernér), абодва прызначаліся тэрмінам на 6 гадоў. Кіраўнік быў ключавой асобай у банку й меў шырокія паўнамоцтвы — ён удзельнічаў у пасяджэньнях ураду, склікаў і вёў агульныя сходы (па-славацку: valné zhromaždenia), банкавую раду (па-славацку: banková rada), кіраўніцтва (па-славацку: riaditeľstvo), прызначаў старшыню рэвізійнае камісіі (па-славацку: predseda revidujúceho výboru), як і ўсіх іншых супрацоўнікаў, і вызначаў іхнія абавязкі.
Структура адміністрацыйных органаў была наступнай:
- Агульны сход (па-славацку: valné zhromaždenie).
- Рэвізійны камітэт (па-славацку: revidujúci výbor).
- Банкавая рада (па-славацку: banková rada).
- Кіраўніцтва (па-славацку: riaditeľstvo)
З красавіка 1945 г. зьяўляецца Часовая ўправа СНБ (па-славацку: Dočasná správa SNB), якая пераняла частку паўнамоцтваў кіраўніка й віцэ-кіраўніка.
Арганізацыйна штаб-кватэра Славацкага нацыянальнага банку была падзеленая на 6 аддзелаў: прэзыдыюм (па-славацку: prezídium), адміністрацыйны аддзел (па-славацку: administratívny odbor), валютны аддзел (па-славацку: úverový odbor), рэвізійны аддзел (па-славацку: revízny odbor) і аддзел эканамічных дасьледаваньняў (па-славацку: odbor pre výskum konjunktúry).
Кіраўнікі банку
рэдагаваць- Імрых Карваш (красавік 1939 — кастрычнік 1944)
- Рудалф Кубіш (23 кастрычніка 1944 — канец сакавіка 1945)
Віцэ-кіраўнікі
рэдагаваць- Ёзэф Фундарак (люты 1939 — 14 сакавіка 1945)
- Ян Балка (з 14 сакавіка 1945)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Mgr. Miloš Mazúr. SLOVENSKÁ NÁRODNÁ BANKA (1939-1945) (славацк.) // ODBORNÝ BANKOVÝ ČASOPIS. — 1996. — С. 7—11.
- Národná banka Slovenska - Slovenská národná banka, Bratislava (nbs.sk)