Фонд эканамічнай незалежнасьці (Славаччына)

славацкі фонд

Фо́нд эканамі́чнай незале́жнасьці (па-славацку: Fond hospodárskej samostatnosti) — славацкі фонд, які быў створаны, каб падтрымаць эканоміку тады яшчэ нядаўна ўтворанае Першае Славацкае Рэспублікі.

Фонд эканамічнай незалежнасьці
Fond hospodárskej samostatnosti
Дата ўтварэньня 11 ліпеня 1939 году
Дата спыненьня існаваньня 1945 рок
Тып дзяржаўная арганізацыя
Юрыдычны статус фонд
Мэта падтрымка эканомікі Славаччыны
Дзейнічае ў рэгіёнах Славаччына
Матчына кампанія Славацкі нацыянальны банк

Стварэньне

рэдагаваць

Намагаючыся дапамагчы эканоміцы Славацкае Дзяржавы, быў абвешчаны збор на т. зв. залаты скарб (па-славацку: zlatý poklad). Верагодна першы штуршок да арганізацыі збору ўжо ў першыя месяцы 1939 году дала Цэнтральная ўправа Славацкае лігі ў Браціславе (па-славацку: Ústredná správa Slovenskej ligy v Bratislave). Каб падтрымаць эканоміку і ажывіць гандаль, яна прапанавала стварыць «Нацыянальны фонд» (па-славацку: Národný fond), у які буйныя кампаніі, дробныя прадпрымальнікі, дзяржаўная адміністрацыя й грамадзяне павінныя былі б зрабіць уклад. Такім чынам, на першым этапе кампанія мусіла сабраць мільён кронаў, а збор павінны быў зьдзяйсьняцца цягам трох этапаў.

Урад Славацкае Рэспублікі, натхнёны гэтай прапановай, пасьля кансультацыяў зь міністэрствамі й абмеркаваньня са Славацкім нацыянальным банкам 11 ліпеня 1939 году ухваліў стварэньне «Фонду эканамічнае незалежнасьці», у які (у адрозьненьне ад першапачатковай прапановы) грамадзяне маглі б добраахвотна ўносіць каштоўныя мэталы , каштоўнасьці й грашовыя сродкі. Аднак ёсьць дакумэнты, якія даказваюць, што першыя ўклады ў фонд паступілі ў СНБ у траўні. Паводле гэтага рашэньня, міністэрствы і кампэтэнтныя органы былі абавязаныя перадаць у фонд усе залатыя вырабы, ювэлірныя вырабы й іншыя каштоўнасьці, якія ім належаць.

Фондам кіраваў СНБ, і міністар фінансаў меў права маніпуляваць рэсурсамі фонду. Матэрыяльныя ахвяраваньні сартаваліся й захоўваліся ў Галоўным офісе СНБ (па-славацку: Hlavnom ústave SNB), дзе іх ацэньвала адмысловая камісія экспэртаў (па-славацку: komisia odborníkov). Кожны ахвярадаўца, які зрабіў уклад ня менш за 100 кронаў, атрымліваў сталёвы пярсьцёнак з надпісам «Славацкая Дзяржава дзякуе» (па-славацку: Slovenský štát ďakuje). Пярсьцёнкі былі вырабленыя ў Дзяржаўнай мынцы ў Крэмніцы.

Існавала таксама прапаганда збору сродкаў. У верасьні 1939 году СНБ наведаў прэм’ер-міністар Войцех Тука ў суправаджэньні чальцоў ураду, каб зрабіць ахвяраваньні ў фонд. Гэтая падзея была зьнятая й выкарыстаная для прасоўваньня ў кінатэатрах. Збор ажыцьцяўляўся ў тры этапы: першы этап скончыўся 31 кастрычніка 1940 году, другі працягваўся да 31 ліпеня 1944 году, а апошні, трэці этап, быў абвешчаны 1 жніўня 1944 року. Частка атрыманых такім чынам сродкаў была выкарыстаная ў пагашэньні дзяржаўнай пазыкі, а астатняе накіроўвалася ў дзяржаўны рэзэрв. Дзякуючы гэтым зборам СНБ сабраў больш за 7 тонаў золата.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць