Урад Славацкай Рэспублікі (1939)

Урад Славацкай Рэспублікі з 14 сакавіка 1939 году[b] да 27 кастрычніка 1939 року[c] (да прыняцьця Канстытуцыі 21 ліпеня 1939 году: урад Славацкае Дзяржавы, неафіцыйна чацьвёрты ўрад Ёзэфа Ціса (па-славацку: štvrtá vláda Jozefa Tisa) — першы ўрад Славацкае Дзяржавы, які быў ператвораны пасьля абраньня Ёзэфа Ціса прэзыдэнтам Славаччыны.

Урад Славацкай Рэспублікі
Vláda Slovenskej republiky
Папярэднік Урад Славацкай Краіны
Наступнік Урад Славацкай Рэспублікі (1939—1944)
Дата ўтварэньня 14 сакавіка 1939 году
Дата спыненьня існаваньня 27 кастрычніка 1939 року
Штаб-кватэра Браціслава
Месцазнаходжаньне Славаччына
Старшыня ўраду Ёзэф Ціса
Намесьнік старшыні ўраду Войцех Тука
Колькасьць супрацоўнікаў 10 сяброў (з 18 красавіка 9 чальцоў)[a]
Асабовы склад ураду[d]
Пасада Імя Здымак Пачатак працы Канец працы
Старшыня ўраду Ёзэф Ціса   15 сакавіка 1939 году 27 кастрычніка 1939 году
Намесьнік старшыні ўраду Войцех Тука   14 сакавіка 1939 року 27 кастрычніка 1939 году
Міністар замежных справаў Фэрдынанд Дзюрчанскі 14 сакавіка 1939 году 29 ліпеня 1940 року
Міністар унутраных справаў Караль Сідар   14 сакавіка 1939 году 18 красавіка 1939 году
Ёзэф Ціса   18 красавіка 1939 року 27 кастрычніка 1939 году
Міністар нацыянальнай абароны Фэрдынанд Чатлаш   14 сакавіка 1939 году 5 верасьня 1944
Міністар фінансаў Мікулаш Пружынскі   14 сакавіка 1939 8 траўня 1945
Міністар юстыцыі Ґэйза Фрыц   14 сакавіка 1939 5 верасьня 1944
Міністар эканомікі Ґэйза Мэдрыцкі   14 сакавіка 1939 8 траўня 1945
Міністар транспарту й грамадзкіх работаў Юліюс Стана   14 сакавіка 1939 5 верасьня 1944
Міністар школьніцтва й народнай асьветы Ёзэф Сівак   14 сакавіка 1939 5 верасьня 1944
  1. ^ З 18 красавіка да 27 кастрычніка 1939 старшыня ўраду Ёзэф Ціса таксама выконваў абавязкі міністра ўнутраных справаў.
  2. ^ Tesnopisecká správa o 1. schôdzke slovenského snemu, ktorá sa začala v Bratislave v utorok dňa 14. marca 1939 ako 3. schôdzka a 2. zasedanie snemu slovenskej krajiny.[1]
  3. ^ Tesnopisecká správa o 12. zasadnutí snemu Slovenskej republiky v Bratislave vo štvrtok 26. októbra 1939.[2]
  4. ^ Сьпіс складзены на аснове артыкула „Slovenská republika“ ў кнізе Dejinách Slovenského národného povstania 1944 (5. zv., 1984)[3] a Komentovaných prameňov k dejinám Slovenska 1939 - 1945 (2015) od historika Martina Pekára.[4] Урад быў заменены прадстаўніцтвам Сойму Славацкае Дзяржавы 14 сакавіка 1939 году, аднак асобныя міністэрствы былі акрэсьленыя на падставе ўраднага рашэньня ч. 4/1939 Славацкага законьніка з 15 сакавіка 1939 году пра лад і функцыі міністэрстваў Славацкае Дзяржавы. Некаторыя міністры выконвалі свае функцыі цягам усяго існаваньня Славацкае Рэспублікі, такім чынам будучы ў складах усіх урадаў («Dejiny SNP» ліча пэрсанальныя зьмены ва ўрадзе Войцеха Тукі, выкананыя па Зальцубрскіх перамовах у ліпені 1940 году як фармаваньне новага ўраду). «Dejiny SNP» за канчатковую дату апошняга ўраду ўважаецца красавік 1945 року, калі 4 красавіка сябры ўраду й іншыя палітыкі-прыхільнікі рэжыму пакінулі землі Славацкае Рэспублікі, а 30 красавіка Чывоная армія захапіла ўжо ўсю Славаччыну. Пэкар заняпад апошняга ўраду датуе 8 траўня 1945 року, калі старшыня ўраду Штэфан Ціса й іншыя чальцы ўраду прынялі жорсткія захады ў аўстрыйскім Крэмсьмюнстэры „ад імя славацкага ўраду ў выгнаньні“ (па-ангельску: “on behalf of the Slovakian Government in fugitive”), фармальна капітуляваўшы (глядзіце Kapitulačný akt vlády Štefana Tisa).
  1. ^ [Snem Slovenskej republiky 1939—1945 : Stenoprotokoly : 1. schůze : Úterý 14. března 1939] // Společná česko-slovenská digitální parlamentní knihovna. — Praha: Poslanecká sněmovna Parlamentu České republiky, 2012.
  2. ^ [Snem Slovenskej republiky 1939—1945 : Stenoprotokoly : 12. schůze : Čtvrtek 26. října 1939] // Společná česko-slovenská digitální parlamentní knihovna. — Praha: Poslanecká sněmovna Parlamentu České republiky, 2012.
  3. ^ Plevza, V. a kolektív Slovenská republika // . — Bratislava: Nakladateľstvo Pravda, 1984. — С. 487. — (5. zväzok, Encyklopédia odboja a SNP).
  4. ^ Pekár, M. Ústavný zákon č. 185/1939 Sl. z. zo dňa 21. júla 1939 o ústave Slovenskej republiky // Komentované pramene k dejinám Slovenska 1939 - 1945. — 1.. — Košice: Univerzita Pavla Jozefa Šafárika v Košiciach, Filozofická fakulta, 2015. — С. 26. — ISBN 978-80-8152-268-0, pozn. 47