Северскаданецк
Северскаданецк[2] (па-ўкраінску: Сіверськодонецьк), да 2024 году Севераданецк (па-ўкраінску: Сєвєродонецьк) — места абласнога значэньня ў Луганскай вобласьці Украіны. Разьмешчанае на Данбасе паміж рэкамі Северскі Данец і Баравая, за 124 км ад абласнога цэнтру — Луганску. Мескай радзе падпарадкаваныя 4 пасёлкі мескага тыпу, 3 вёскі і 3 паселішчы.
Северскаданецк | |||||
укр. Сіверськодонецьк | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1934 | ||||
Места з: | 1958 | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Луганская | ||||
Раён: | Северскаданецкі | ||||
Тэрытарыяльная грамада: | Северскаданецкая меская грамада | ||||
Мэр: | Валянцін Казакоў | ||||
Плошча: | 42,1 км² | ||||
Вышыня: | 51 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | ▼ 103 479 чал. (2019)[1] | ||||
шчыльнасьць: | 2457,93 чал./км² (2019) | ||||
нацыянальны склад: | украінцы – 59%, расейцы – 38.7%, беларусы – 0.6%, іншыя – 1.7% | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 6452 (645) | ||||
Паштовыя індэксы: | 93400—93480 | ||||
КОАТУУ: | 4412900000 | ||||
Нумарны знак: | BB, НВ / 13 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°56′53″ пн. ш. 38°29′36″ у. д. / 48.94806° пн. ш. 38.49333° у. д.Каардынаты: 48°56′53″ пн. ш. 38°29′36″ у. д. / 48.94806° пн. ш. 38.49333° у. д. | ||||
Северскаданецк | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.sed-rada.gov.ua/ |
Гісторыя
рэдагавацьСевераданецк быў заснаваны ў 1934 року ў межах места Лісічанск у зьвязку з будаўніцтвам Лісічанскага хімічнага камбінату і першапачаткова зваўся Лісхімбуд[3].
Ад ракі Северскі Данец (па-ўкраінску: Сіверський Донець), якая ў XIX і да сярэдзіны XX стагодзьдзя мела назву рас. Сѣверный Донецъ (пазьней рас. Северный Донец)[4], места атрымала расейскую назву Северодонецк.
Украінская назва мае досыць заблытаную гісторыю. У Загадзе Прэзыдыюму Вярхоўнай Рады Ўкраінскай ССР ад 27 студзеня 1950 року «Пра перайменаваньне пасёлка мескага тыпу Лісхімбуд Лісічанскага раёну Варашылаўградзкай вобласьці» назва места была пазначаная як Сєвєродонецьк. Аднак такое напісаньне ва ўкраінскай мове памылковае, і ў шматлікіх крыніцах (слоўніках, мапах і афіцыйных дакумэнтах) замацавалася выпраўленае напісаньне, аднак яно не было афіцыйна прынятае.
Згодна зь § 108 дзейнага правапісу[5] назва места павінна гучаць як Сіверськодонецьк, што адпавядае этымалёгіі (ад украінскай назвы ракі укр. Сіверський Донець). Гэтая назва ўвайшла ў энцыкляпэдыі і даведнікі савецкіх часоў («Савецкая энцыкляпэдыя гісторыі Ўкраіны» ды інш.), а таксама ў Энцыкляпэдыю ўкраіназнаўства. У сучасных друкаваных выданьнях сустракаецца таксама варыянты Сіверодонецьк[6], Сєверодонецьк.
У самім месьце да сярэдзіны 1990-х пераважна выкарыстоўвалася напісаньне Сєверодонецьк, хоць сустракаліся Северодонецьк і Сєвєродонецьк. У 1995 року быў зацьверджаны герб места, на якім назва напісана як Сєвєродонецьк. Пасьля гэтага пачаў шырока выкарыстоўвацца менавіта такі варыянт. 11 красавіка 2008 року ў «Ведамасьцях Вярхоўнай Рады Ўкраіны» было апублікаванае пацьверджаньне першаснай афіцыйнай формы назвы, прынятай Прэзыдыюмам Вярхоўнай Рады Ўкраінскай ССР 27 студзеня 1950. Адгэтуль места ў афіцыйных дакумэнтах называецца Сєвєродонецьк.
Пад час прэзыдэнцкай кампаніі 28 лістапада 2004 року ў Севераданецку адбыўся сход прадстаўнікоў мясцовага самакіраваньня(uk), арганізаваны Партыяй рэгіёнаў. Сярод іншага дэлегаты вылучылі ідэю аддзяленьня ўсходніх і паўднёвых рэгіёнаў у асобнае дзяржаўнае ўтварэньне ў адказ на Аранжавую рэвалюцыю. Праект атрымаў у народзе глумліва-зьневажальную назву-абрэвіятуру «Паўднёва-Ўсходняя Ўкраінская Аўтаномная Рэспубліка». Пазьней тагачасны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Януковіч адмовіўся ад ідэі і публічна выказаў падтрымку саборнасьці Ўкраіны.
Увесну 2014 году Севераданецк апынуўся ў зоне дзеяньня сэпаратысцкіх баевікоў і расейскіх наймітаў на ўсходзе Ўкраіны, у выніку чаго гэты горад, а таксама іншыя часткі поўдня й цэнтру Луганскае вобласьці быў захоплены баевікамі самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі. Горад стаў адным з найбольш паўночных раёнаў, кантраляваных баевікамі, але станам на 22 ліпеня гэтага ж году ў горадзе быў адноўлены канстытуцыйны лад Украіны ў рамках антытэрарыстычнай апэрацыі ў вобласьці[7].
19 верасьня 2024 году Вярхоўная Рада Ўкраіны пераіменавала места Севераданецк на Северскаданецк у межах дэрусыфікацыі.[2]
Насельніцтва
рэдагаваць1939 | 1959 | 1970 | 1979 | 1989 | 2001 | 2017 |
---|---|---|---|---|---|---|
5240 | 33 180 | 90 036 | 113 041 | 131 376 | 119 940 | 106 188 |
Эканоміка
рэдагавацьСевераданецк — цэнтар хімічнай прамысловасьці.
Пералік прамысловых прадпрыемстваў Севераданецку |
---|
|
Транспарт
рэдагавацьСевераданецк мае даволі разгалінаванае транспартнае злучэньне зь іншымі местамі Ўкраіны: аэрапорт, чыгунка, міжгароднія аўтобусы. У самім месьце дзейнічае разгалінаваная сетка ўнутры — і прымескіх транспартных маршрутаў тралейбусаў, аўтобусаў, маршрутных таксі.
Адукацыя і навука
рэдагавацьВНУ: Інстытут падвышэньня кваліфікацыі, падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі кадраў (з 1967), Севераданецкая філія Міжрэгіянальнай акадэміі кіраваньня пэрсаналам (з 1997), Севераданецкі тэхналягічны інстытут, Севераданецкая філія Кіеўскага эканамічнага інстытуту мэнэджмэнту.
Чатыры ПТВ, вышэйшая прафэсійная вучэльня, музычная вучэльня, хіміка-мэханічны тэхнікум.
20 сярэдніх школаў, дзіцячыя мастацкая і 2 музычныя школы, гуманітарна-эстэтычная гімназія, 3 профільныя ліцэі, 16 дашкольных установаў.
Ураджэнцы і жыхары
рэдагаваць- Васіль Волга — старшыня Ўсеўкраінскай грамадзкай арганізацыі «Грамадзкі кантроль», у 2004 року быў адным з кандыдатаў у прэзыдэнты.
- Сьняжана Анопка — супэрмадэль, займае 13-е месца сярод найдаражэйшых мадэляў плянэты[8].
- Ёсіп Курлат — паэт, дзіцячы пісьменьнік, перакладнік.
- Алена Лукаш — украінскі юрыст, палітык.
Спорт
рэдагавацьФутбольны клюб «Хімік». Жаночыя валейбольны клюб «Севераданчанка» — адна з наймацнейшых камандаў жаночага чэмпіянату, чэмпіён 2009 року.
Дзейнічае лядовы палац.
Заўвагі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Чисельність наявного населення України на 1 січня 2019 року — Державний комітет статистики України
- ^ а б Парламент ухвалив рішення про перейменування 10 міст 4 районів та більше 300 сіл та селищ в Україні
- ^ Указ Президії Верховної Ради Української РСР від 27 січня 1950 року «Про перейменування селища міського типу Лисхімстрой Лисичанського району Ворошиловградської області»(недаступная спасылка)
- ^ • Донец (Северный) (ЕСБЄ)
- Донецъ Сѣверный // П. П. Семёнов-Тян-Шанский. Географическо-статистическій словарь Россійской Имперіи. Т. II: Дабанъ — Кяхтинское градоначальство. — Санктпетербургъ, 1865. — с. 110.
- Сѣверный Донецъ считался границею Московскаго государства отъ Орды(недаступная спасылка) // П. П. Семёнов-Тян-Шанский. Географическо-статистическій словарь Россійской Имперіи. Т. III: СПб, 1867. — с. 99.
- Про зони санітарної охорони каналу Північний Донець — Донбас, Червонооскільського, резервних — Артемівського, Горлівського, Волинцівського та Верхньо-Кальміуського водоймищ і річок Північний Донець та Оскіл. Рада Міністрів Української РСР. Постанова від 7 жовтня 1959 р. № 1578
- ^ [1]
- ^ https://web.archive.org/web/20071226222005/http://www.pravda.com.ua/news/2007/11/14/66859.htm
- ^ Наступная перамога: украінскія сілавікі вызвалілі Севераданецк // Белсат. — 2014.
- ^ Українські моделі завойовують світовий подіум (укр.) Новинар Праверана 2008-05-08 г. Архіўная копія ад 2013-06-23 г.
Літаратура
рэдагаваць- Енциклопедія українознавства(uk) : Словникова частина : [в 11 т.] / Наукове товариство імені Шевченка ; гол. ред. проф., д-р В. Кубійович(uk). — Париж — Нью-Йорк: Молоде життя, 1955—1995. — ISBN 5-7707-4049-3
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйная бачына Севераданецку
- Севераданецкі інфармацыйны каталёг — мескія арганізацыі, прамысловасьць, культура й інш.
- Украінская геральдыка. Севераданецк