Сарэйка (Сарака, Сарка, Зарык, Шарэйка, Шарка, Жарэйка), Сярэйка (Серака) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Saricho
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Сар + суфікс з элемэнтам -к- (-k-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Сарака, Сарка, Зарык, Сярэйка, Серака, Шарэйка, Шарка, Жарэйка
Вытворныя формы Сірэйка
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Сарэйка»

Паходжаньне

рэдагаваць

Сарыка, Сарака або Серэка (Saricho, Saracho, Serecho[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -сар- (-сер-) (імёны ліцьвінаў Сарвід, Саргоўд, Сарман; германскія імёны Sarvidis, Saregaud, Saraman) паходзіць ад гоцкага і германскага sarwa 'зброя'[3].

У Чэхіі бытавала імя Шарка (Šárka)[4].

У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Жарэйка (Żarejko), Шарка (Szarko) і Шаркевіч (Szarkiewicz)[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: des Schalauers Sarecka (1276 год)[6]; пан Шареико (16 студзеня 1437 году)[7]; kmethones… Szyerkowycz (9 ліпеня 1489 году)[8]; homines… Siereyko Juszkowicz (3 ліпеня 1505 году)[9]; Ян Сореика[10], Олехно Сореикович[11], Юцъ Сареиковичъ[12] (1528 год); намъ Семашъко Серейковичъ (9 траўня 1540 году)[13]; села Серейковичовъ (1554 год)[14]; у Полоцъку… Харка а Микиты Шарковичъ нивы… Шарковичовъ Харкова а Микитина (1 красавіка 1558 году)[15]; Onacz Sarko (2 траўня 1558 году)[16]; Sarejko (1565 год)[17]; Бартошъ Сарковичъ… Андрей Сарковичъ… Матей Сарковичъ (1567 год)[18]; панъ Бальцеръ Серейко (13 студзеня 1671 году)[19]; Kaz Zaryk (1688 год)[20]; et Casimiri Serakiewicz — civitatis iuratorum (15 сьнежня 1712 году)[21]; Szarkiewiczowa Albina (XIX ст.)[22].

Носьбіты

рэдагаваць
  • Ян Сарэйка — упіцкі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
  • Алехна Сарэйкавіч — эйрагольскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Юц Сарэйкавіч — шоўдзенскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Рыгор Сьцяпанавіч Саракевіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1580 годзе[23]
  • Станіслаў, Казімер, Баляслаў, Паўліна, Стэфанія, Алена, Юзэфа, Лукаш, Браніслаў, Ян, Павал і Юзэф Жарэйкі (Żorejko) — уладальнікі гаспадарак у Каменным Лузе каля Шумску на 1933 год[24]

Шарэйкі (Szarejko) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[25].

У 1585 годзе ўпаміналася мясцовасьць Шаркавічы (gruntu… Szarkowyczow) у Лідзкім павеце[26].

На 1904 год існавала сядзіба Шаркі ў Бельскім павеце, а таксама вёскі Лонскія Шаркі і Шарыкаўшчына (Шарыкоўшчына) у Парэцкім павеце Смаленскай губэрні[27].

На 1909 год існаваў хутар Шарэйкава ў Слуцкім павеце Менскай губэрні[28].

На гістарычнай Браслаўшчыне існуе мястэчка Шаркоўшчына, у гістарычнай Прусіі — Заркаў. Назву Шарэйкі маюць вёскі на гістарычных Амсьціслаўшчыне і Мазыршчыне.

  1. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 195.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1301.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  4. ^ Archiv český: čili, Staré písemné památky české i moravské, sebrané z archivů domácích i cizích. Dil. XXX. — Praha, 1913. S. XIII.
  5. ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 308, 377.
  6. ^ Dukavičienė I. XIII amžiaus prūsų asmenvardžiai prūsų registre // Acta linguistica Lithuanica. T. 72, 2015. P. 235.
  7. ^ Полехов С. В. Наследники Витовта. — М., 2015. С. 625.
  8. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 421.
  9. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 25 (1387—1546). — Vilnius, 1998. P. 156.
  10. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 101.
  11. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 161.
  12. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 166.
  13. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 96.
  14. ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 8. — Вильна, 1870. С. 49.
  15. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 37 (1552—1561). — Vilnius, 2011. P. 301.
  16. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 53.
  17. ^ Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. 6, cz. 3: Podlasie (województwo). — Warszawa, 1910. S. 234.
  18. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 878.
  19. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 246.
  20. ^ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 357.
  21. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 9. — Вильна, 1878. С. 312.
  22. ^ Сакалоўская А. Кальварыя. — Менск, 1997. С. 156.
  23. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 69.
  24. ^ Ryszard Sys, Właściciele gospodarstw rolnych w woj. wileńskim w latach 1928—1939, publikacje «Pisarza hipotecznego zawarte w Dzienniku Województwa Wileńskiego za lata 1928—1939»
  25. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 806.
  26. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 320.
  27. ^ Список населенных мест Смоленской губернии. — Смоленск, 1904. С. 83, 293, 298.
  28. ^ Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 217.