Скаловія

гістарычная вобласьць

Скаловія (ням. Scalowia; лет. Skalva) — пруская зямля канца XIII — пачатку XIV стагодзьдзяў, населеная племенем скалваў або скаловаў (Scalowite).

Землі скальваў на сучаснай мапе

Знаходзілася на ўсходзе Прусіі, ляжала па абодвух берагах ніжняй плыні ракі Нёману, ад яго ўтокі да ўтокі ракі Мітувы — у басэйне ракі Прэголі і па беразе Куршаўскай затокі, у ніжняй плыні ракі Юры. Цэнтрам Скаловіі, відаць, быў Рагніт (цяперашняя расейскай афіцыйная назва — Неман[1][2][3])

Назва ёсьць, магчыма, азначэньнем лесу, часам яе таксама выводзяць ад згубленай назвы ракі Скальве-Скальва або да лет. skalauti — блукаць[4]. Адзначаная таксама форма Scalwo[5]. Прымаючы ва ўвагу археалягічныя матэрыялы, скальвы былі найболей блізкія і, відавочна, роднасныя куршам. І тыя, і іншыя пазьней увайшлі ў склад летувіскай і латыскай народнасьцяў[6].

  1. ^ Łowmiański H. Studja nad początkami społeczeństwa i państwa litewskiego. — Wilno, 1931—1932. T. I—II., II. S. 22.
  2. ^ Harmjanz H. Volkskunde und Siedlungsgeschichte Altpreussens. — Berlin, 1942. S. 121.
  3. ^ Powierski J. Skalowia // SSS. — Wroclaw, 1975, T. 5, cz. 1. S. 192—193, 193.
  4. ^ Wilinski K. Walki polsko-pruskie w X—ХIII w. — Lodz, 1984. S. 182.
  5. ^ Pierson W. Altpreussische Namen-Kodex // Zeitschrift fur preussische Geschichte und Landeskunde. Jg. X. — Berlin, 1873. S. 714.
  6. ^ Финно-угры и балты в эпоху Средневековья / Отв. ред. В. В. Седов. — М., 1987. С. 409, 419.