По (па-француску: Pau, па-аксытанску: Pau, па-басконску: Pau) — горад ў Францыі, адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнту Атлянтычныя Пірэнэі ў рэгіёне Новая Аквітанія (да 1 студзеня 2016 — у рэгіёне Аквітанія). Цэнтар гістарычнай вобласьці Бэарн. Насельніцтва гораду складае 77 575 чалавек, паводле дадзеных на 2013 год. Горны курорт і цэнтар зімовых відаў спорту.

По
франц. Pau
Герб По


Краіна: Францыя
Рэгіён: Новая Аквітанія
Дэпартамэнт: Атлянтычныя Пірэнэі
Кіраўнік: Франсуа Байру[d]
Плошча:
  • 31,51 км²[1]
Вышыня: 215 м н. у. м.
Насельніцтва:
Паштовы індэкс: 64000
Геаграфічныя каардынаты: 43°18′3″ пн. ш. 0°22′12″ з. д. / 43.30083° пн. ш. 0.37° з. д. / 43.30083; -0.37Каардынаты: 43°18′3″ пн. ш. 0°22′12″ з. д. / 43.30083° пн. ш. 0.37° з. д. / 43.30083; -0.37
По на мапе Францыі
По
По
По
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.pau.fr

Геаграфія

рэдагаваць

По разьмешчаны на краю плято, якое ўзвышаецца на 40 мэтраў над ручаем По, які спускаецца са схілаў Пірэнэяў. З галоўнай вуліцы гораду — бульвару Пірэнэяў даўжынёй 1600 мэтраў — адкрываецца від на засьнежаныя горныя вяршыні. На эмблеме гораду намалявана знакамітая вяршыня Пік дзю Мідзі д’Асо.

Гісторыя

рэдагаваць

По быў заснаваны ў XI стагодзьдзі. Назва азначае на мясцовым дыялекце «загарадзь». У XVI стагодзьдзі замак По стаў улюблёнай рэзыдэнцыяй манархаў Навары з дому Альбрэ; тут нарадзіўся будучы кароль Генрых IV (як, зрэшты, і заснавальнік швэдзкай дынастыі Бэрнадотаў — Карл XIV Юган).

У XX стагодзьдзі адбывалася індустрыялізацыя, што спрыяала ўзьнікненьню ў горадзе прадпрыемстваў аэракасьмічнай і газаздабыўной прамысловасьці. З 1901 году ў По штогод праводзяцца аўтагонкі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць