Барнавул

места ў Алтайскім краі Расеі
(Перанакіравана з «Барнаул»)

Барнаву́л (па-расейску: Барнаул) — места Алтайскага краю Расеі і ягоны адміністрацыйны цэнтар. Насельніцтва 631,1 тыс. чал. (2021). Заснаваны ў 1730-х гадах.

Барнавул
рас. Барнаул
Барнавул
Герб Барнавулу Сьцяг Барнавулу
Дата заснаваньня: 1730
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Алтайскі край
Кіраўнік: Людміла Зубовіч[d] і Сяргей Дугін[d]
Плошча: 321 км²
Вышыня: 180 м н. у. м.
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+6
Тэлефонны код: 3852
Паштовы індэкс: 656000–656999
Нумарны знак: 22
Геаграфічныя каардынаты: 53°21′24″ пн. ш. 83°47′14″ у. д. / 53.35667° пн. ш. 83.78722° у. д. / 53.35667; 83.78722Каардынаты: 53°21′24″ пн. ш. 83°47′14″ у. д. / 53.35667° пн. ш. 83.78722° у. д. / 53.35667; 83.78722
Барнавул на мапе Расеі
Барнавул
Барнавул
Барнавул
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.barnaul.org

Буйны прамысловы, культурны і адукацыйны цэнтар Сібіры: 9 дзяржаўных ВНУ, 5 тэатраў, музэі, помнікі архітэктуры XVIII—XX стагодзьдзяў.

Горад разьмешчаны ў лесастэпавай зоне Заходне-Сібірскай раўніны, на паўночным усходзе Прыобскага плято, у верхнім цячэньні Обі на яе левым беразе, у месцы ўпадзеньня ракі Барнавулкі ў Об. Адлегласьць да Масквы — 3419 км. Найбліжэйшы буйны горад — Новасібірск (193 км).

У Барнавуле пражывае больш за 100 нацыянальнасьцяў, аднак горад зьяўляецца монанацыянальным, бо 89,4% насельніцтва складаюць расейцы. Наступныя паводле колькасьці нацыянальнасьці — немцы (4,8 %), украінцы (2,9 %), армяне (0,4 %), беларусы (0,3 %); усе астатнія — 2,2%.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць