Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы (Сар’я)
храм | |
Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Сар’я |
Каардынаты | 55°54′54.72″ пн. ш. 27°53′13.2″ у. д. / 55.9152° пн. ш. 27.887° у. д.Каардынаты: 55°54′54.72″ пн. ш. 27°53′13.2″ у. д. / 55.9152° пн. ш. 27.887° у. д. |
Канфэсія | праваслаўе |
Эпархія | Полацкая япархія |
Архітэктурны стыль | нэаготыка |
Аўтар праекту | Густаў Шахт |
Дата заснаваньня | 1852 |
Будаваньне | 1852—1857 гады |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы | |
Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы на Вікісховішчы |
Царква́ Ўсьпе́ньня Прасьвято́й Багаро́дзіцы, раней Касьцёл Найсьвяце́йшай Па́нны Мары́і[1][2] — нэагатычны храм у вёсцы Сар’я Дрысенскага раёну Віцебскай вобласьці, адзін з найбольш выразных нэагатычных храмаў Беларусі.
Гісторыя
рэдагавацьПабудаваны ў 1852—1857 гадах у стылі нэаготыкі на сродкі пана Ігнація Лапацінскага ў памяць ягонай горача каханай жонкі Марылі, якая рана пайшла з жыцьця. Аўтар праекту — прускі архітэктар Густаў Шахт. Асноўны будаўнічы матэрыял — чырвоная цэгла.
Па задушэньні паўстаньня 1863—1864 гг., у 1865 г. касьцёл быў канфіскаваны ўладамі «па прычыне ягонай прыгажосьці» й перададзены праваслаўным.
Храм быў зачынены савецкай уладай у 1935 г., пасьля Другой сусьветнай вайны ягонае памяшканьне выкарыстоўвалася пад склад. У канцы 80-х гадоў храм быў часткова адрамантаваны.
Па прадстаўленьні Віцебскага абласнога савету народных дэпутатаў Пастановай Савету Міністраў СССР ад 27.09.1990 г. храм быў перададзены ў бясплатнае карыстаньне зарэгістраванай каталіцкай суполцы. Але з кастрычніка 1990 г. храм выкарыстоўваецца праваслаўнай суполкай у в. Сар’я.
Насупраць касьцёла на месцы фамільных могілак роду Лапацінскіх цяпер пастаўлены памятны камень.
Архітэктура
рэдагавацьКасьцёл зьяўляецца прамавугольным у пляне, мае пяцігранную апсыду і дзьве невялікія сакрысьціі. Галоўны фасад мае ступеньчатую кампазыцыю, якая складаецца з трох частак. Цэнтральную частку будынка завяршаюць дзьве шатровыя вежы, якія трымаюцца на пяцігранных рабрыстых контрфорсах. Па пэрымэтры храма сьцены ўмацаваныя 12 лапаткамі зь вежамі, а таксама завершаныя аркатурным паяском і скразной востразубчастай аркадай. Аконныя праёмы будынку стральчатыя і маюць прафіляваныя ліштвы. Асноўнае памяшканьне храма ўнутры перакрытае крыжовымі скляпеньнямі. Хоры з аркавай балюстрадай падтрымліваюцца дзьвюма калёнамі.[1]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь // склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Менск : БЕЛТА, 2009. — 684 с.: іл. ISBN 978-985-6828-35-8
- ^ Sarya // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — Warszawa, 1889. S. 328
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 212Г000253 |
Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы (Сар’я) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў