Прафэсійная футбольная ліга Аргентыны
Прафэсі́йная футбо́льная лі́га (па-гішпанску: Liga Profesional de Fútbol) — прафэсінае спаборніцтва для наймацнейшых футбольных клюбаў Аргентыны, якое мае статус першараднага футбольнага спаборніцтва Аргентыны. Арганізацыяй турніру займаецца Аргентынская футбольная асацыяцыя.
Прафэсійная футбольная ліга | |
Краіна | Аргентына |
---|---|
Канфэдэрацыя | КОНМЭБОЛ |
Заснаваная | 1891 |
Колькасьць камандаў | 28 |
Вылет у | Прымэра Насьяналь |
Узровень ў пірамідзе | Узровень 1 |
Хатнія кубкі | Кубак Аргентыны |
Міжнародныя кубкі |
Кубак Лібэртадорэс Паўднёваамэрыканскі кубак |
Дзейны чэмпіён | Бока Хуніёрс — 35-ы тытул (2022) |
Найбольш пасьпяховы клюб | Рывэр Плэйт — 37 тытулаў |
Сэзон 2023 году |
Першы розыгрыш спаборніцтва ладзіўся ў 1891 годзе[1]. Такім чынам, Аргентына сталася першай краінай у сьвеце па-за межамі Вялікабрытаніі, дзе зьявілася футбольная ліга[2]. У першыя гады ўдзел бралі толькі каманды з Буэнас-Айрэса і ягоных прадмесьцяў, а таксама зь Ля-Платы і Расарыё[3]. Клюб зь іншых гарадоў далучыліся да розыгрышу чэмпіянату пазьней. У 1931 годзе ліга набыла прафэсійны статус, калі 18 клюбаў выйшлі з аматарскіх ліг і стварылі ўласны прафэсійны чэмпіянат. З тых часоў сэзон доўжыцца год у розных фарматах. Па стварэньню лігі дамінавалі ў ёй прадстаўнікі гэтак званай Вялікай пяцёркі — «Рывэр Плэйт», «Бока Хуніёрс», «Індэпэнд’ентэ», «Расінг» і «Сан-Лярэнса». На сёньня самымі пасьпяховымі ёсьць два сталічныя клюбы «Рывэр Плэйт» і «Бока Хуніёрс», якія паводле колькасьці здабытых чэмпіёнстваў значна апярэджваюць іншыя клюбы.
Ліга вызнаецца адной з наймацнейшых у сьвеце[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Iwanczuk, Jorge (1992). [«Historia del Fútbol Amateur en la Argentina»]. Autores Editores. — ISBN 9504343848.
- ^ «Salvation army». The Guardian.
- ^ «Argentina — 1ra. División 1894».
- ^ «The Strongest League in the World 2015» IFFHS.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйная старонка (анг.)