Сант’яга-дэ-Кампастэля
Сант’я́ґа-дэ-Кампастэ́ля (па-гішпанску: Santiago de Compostela) — горад у паўночна-заходняй Гішпаніі, сталіца аўтаномнае супольнасьці Галісія. Насельніцтва на 2003 год — 93 000 жыхароў. У катэдральным саборы гораду пахаваныя мошчы аднаго з 12 апосталаў Хрыста — Якава (гішп. Santiago el Mayor). Паводле легенды сьвяты Якаў, хрысьціцель і патрон усяе Гішпаніі, прайшоў пешкі ўсю дарогу на Пірэнэйскі паўвостраў. Таму больш за 1000 гадоў існуе каталіцкі шлях-прошча — шлях сьвятога Якава, які вядзе ў сталіцу Галісіі. Гэты шлях ня раз быў тэмай сюжэтаў літаратуры і кінамастацтва.
Сант’яга-дэ-Кампастэля | |||||
гішп. Santiago de Compostela | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1834 | ||||
Краіна: | Гішпанія | ||||
Аўтаномная супольнасьць: | Галісія | ||||
Правінцыя: | Ля-Каруньня | ||||
Кіраўнік: | Goretti Sanmartín Rei[d] | ||||
Плошча: | 220 км² | ||||
Вышыня: | 260 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2012) | |||||
колькасьць: | 95 671 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 434,87 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 981 | ||||
Паштовы індэкс: | 15700 | ||||
Нумарны знак: | C | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 42°53′0″ пн. ш. 8°32′0″ з. д. / 42.88333° пн. ш. 8.53333° з. д.Каардынаты: 42°53′0″ пн. ш. 8°32′0″ з. д. / 42.88333° пн. ш. 8.53333° з. д. | ||||
Сант’яга-дэ-Кампастэля | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.santiagodecompostela.org/ |
У царкве Санта-Дамінга-дэ-Банаваль пахаваная гішпанская паэтка Расалія дэ Кастра.
Гісторыя
рэдагавацьПаводле легенды, у катэдральным саборы гораду пахаваны рэшткі апостала Якава. Таму горад з эпохі раньняга Сярэднявечча зьяўляецца трэцяй сьвятыняй каталіцкага сьвету, пасьля Ерусаліму й Рыму[1], цэнтрам каталіцкага арцыбіскупства і пілігрымкі і канчатковым пунктам маршруту Шлях Сьвятога Якава, які ахопліваў усю тэрыторыю Эўропы, і які даў гораду мянушку «хрысьціянскай Мэкі».
Сваім значэньнем для каталіцкай Эўропы горад перш за ўсё абавязаны здабыцьцю мошчаў сьв. Якава. Як лічаць вернікі, пасьля пакутніцкай сьмерці апостала ў 44 годзе ягоныя астанкі былі пакладзены ў лодку й пушчаныя па хвалях Міжземнага мора. Цудоўным чынам гэтая лодка прыплыла ў Гішпанію, дзе сьвяты прапаведваў раней, і была выкінутая на бераг у вусьце ракі там, дзе зьявіцца пазьней горад.
У 813 годзе, як згадвае царкоўнае паданьне, манах-пустэльнік Пэлаё, які жыў у гэтай мясцовасьці, ідучы за нейкай пуцяводнай зоркай, выявіў гэты каўчэг з мошчамі, якія заставаліся нятленнымі. У 896—899 гадох кароль Альфонс III выдаў указ, і на месцы знаходкі над мошчамі была пабудавана невялікая царква. Сьвяты Якаў стаў заступнікам Гішпаніі й Рэканкісты.
11 жніўня 997 году горад быў узяты маўрам аль-Мансурам, які разбураў усё, што траплялася на ягоным шляху, пачынаючы з гораду Візэў, адпраўнога пункту ягонага паходу. Кавалерыя зьдзейсьніла кідок па сушы, а пяхота была перакінутая морам з Сэтубалу ў Апорта. Прыбыўшы ў Сант’яга-дэ-Кампастэлю, аль-Мансур падышоў да парэшткаў апостала Якава, дзе знайшоў старога сьвятара Сан-Пэдра дэ Мэсонса, вядомага сваёй пабожнасьцю. Пагутарыўшы зь ім, мусульманскі правадыр пакінуў мошчы сьвятога некранутымі.
Гарады-сябры
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Н. Н. Непомнящий, А. Ю. Низовский. Испания, которую мы не знали. Исторический путеводитель. М., 2006, с. 122
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьСант’яга-дэ-Кампастэля — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў