Савігін
Савігін, Саўгін — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Соўгін (Жаўгін).
Савігін лац. Savigin / Savihin | |
Sawkin | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Savas + Ginn Savas + суфікс -кін (-kin) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Саўгін, Соўгін, Жаўгін |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Савігін» |
Паходжаньне
рэдагавацьСаўкін (Sawkin) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова саў- (імёны ліцьвінаў Савіла, Савігайла, Саўгут; германскія імёны Savilo, Savigello, Savegot) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага sauil, старагерманскага sowila 'сонца'[2], а аснова -гін- (-ген-, -кін-) (імёны ліцьвінаў Гендрута, Кімунд, Менгін; германскія імёны Genedrudis, Ginmund, Mennigen) — ад гоцкага gin- 'пачатак'[3] (гоцкае *ginnan, германскае *gennan 'пачынаць'[4]). Апроч таго, у германскіх імёнах адзначаецца суфікс-пашыральнік -кін (-кен)[5]. Такім парадкам, імя Савігін азначае «зачатак сонца»[6].
Германскае паходжаньне імя Сяўгіна сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Совикгину чоловекъ (22 чэрвеня 1415 году[8] паводле выпісу 9 чэрвеня 1614 году)[9]; людеи… Совигиновичъ[10], а Ратовту… Совъкгин[11] (1440—1492 гады); земли пустое тяглое у в Ошменскомъ повете на имя Совкгиновъщины… Совкгиновъщина (29 і 30 верасьня 1507 году)[12]; на бояриню Виленьского повета Янушковую Совкгиновича (22 сакавіка 1525 году)[13]; Юръи Совкгиновичъ (1567 год)[14]; одно Савъкгинами… продка нашого Совикгина… того Савикгина… тот Савикгинъ (9 чэрвеня 1614 году)[15]; Лаврин Солгин, Ян Солгин (1655 год)[16]; Hieronim Sowgin… Piotr Jurewicz Sowgin[17], Heliasz Żawgin[18] (1667 год); ia Jan Jurewicz Sawgin — kanonik Smoleński (7 жніўня 1690 году)[19]; Jan Sowgin (19 жніўня 1754 году[20], 18 лютага 1769 году[21], 6 лютага 1786 году[22]); Tadeusz Sowgin (11 лютага 1784 году[23], 6 лютага 1786 году[24], 10 лютага 1791 году[25]).
Носьбіты
рэдагаваць- Савігін — літоўскі баярын, які ў 1415 годзе атрымаў наданьне ад вялікага князя Вітаўта[26]
Саўгіны і Соўгіны — літоўскія шляхецкія роды[27].
У XVI ст. існавала гаспадарскае сяло Саўгінавічы (Савгиновичи) у Жамойцкім старостве[28].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Harrison H. Surnames of the United Kingdom: A Concise Etymological Dictionary. Vol. 2. — London, 1918. P. 137.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ G // Köbler G. Gotisches Wörterbuch. 4. Aufl, 2014.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 356.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 25 .
- ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 163.
- ^ Saviščevas E. Polityka nadań wielkich książąt litewskich na Żmudzi w pierwszej połowie XV wieku // Prace historyczne 141, z. 2 (2014). S. 495.
- ^ Jablonskis K. Nauji Vytauto laikotarpio aktai // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 383.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 21.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 32.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 8 (1499—1514). — Vilnius, 1995. P. 221.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 224 (4) (1522—1530). — Vilnius, 1997. P. 158.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 738.
- ^ Jablonskis K. Nauji Vytauto laikotarpio aktai // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 382.
- ^ Памятники истории Восточной Европы. Источники 15-17 вв. Том 4. (Monumena Historica Res Gestas Europae Orientalis Illustrantia). Крестоприводная книга шляхты Великого княжества Литовского 1655 г. — Москва — Варшава, 1999. С. 64.
- ^ Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 5. — Warszawa, 2016. S. 302.
- ^ Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 6. — Warszawa, 2016. S. 394.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 11. — Вильна, 1880. С. 261.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 109.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 236.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 422.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 371.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 416—417, 423.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 469.
- ^ Saviščevas E. Polityka nadań wielkich książąt litewskich na Żmudzi w pierwszej połowie XV wieku // Prace historyczne 141, z. 2 (2014). S. 504.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на С, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 285.
Літаратура
рэдагаваць- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)