Сабор Сьвятога Сімяона Стоўпніка (Берасьце)
Помнік гісторыі | |
Сабор Сьвятога Сімяона Стоўпніка
| |
Сабор Сьвятога Сімяона Стоўпніка
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Берасьце |
Каардынаты | 52°05′07.91″ пн. ш. 23°41′24.78″ у. д. / 52.0855306° пн. ш. 23.6902167° у. д.Каардынаты: 52°05′07.91″ пн. ш. 23°41′24.78″ у. д. / 52.0855306° пн. ш. 23.6902167° у. д. |
Канфэсія | праваслаўе і Беларускі экзархат |
Эпархія | Берасьцейская і Кобрынская япархія |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
Аўтар праекту | В. Палікарпаў[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Сайт | soborbrest.by |
Сабор Сьвятога Сімяона Стоўпніка | |
Сабор Сьвятога Сімяона Стоўпніка на Вікісховішчы |
Царква саборная Сьвятога Сімяона Стоўпніка — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Берасьці. Знаходзіцца на рагу гістарычных Славянскай і Шашэйнай вуліцаў[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
рэдагавацьМураваную саборную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Берасьці збудавалі ў 1865—1868 гадох паводле праекту архітэктара В. Палікарпава. У 1886 годзе будынак капітальна адрамантавалі пад наглядам акадэміка архітэктуры В. Чагіна.
За савецкім часам царква не зачынялася, у 1988 годзе яе будынак адрамантавалі. 18 жніўня 1997 году кіраўнік Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату Філарэт (Вахрамееў) асьвяціў у саборы копію крыжа Эўфрасіньні Полацкай. У 2005 годзе побач з царквой паставілі помнік Афанасію Філіповічу.
Архітэктура
рэдагавацьПрыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Будынак мае ў пляне кампазыцыю ў выглядзе цэнтрычнага крыжа: магутны кубападобны аб’ём узвышаецца на высокім філёнгавым цокалі з ружовага граніту і завяршаецца 5 купаламі-цыбулінамі, сярод якіх дамінуе вялікі 8-гранны барабан. Уваход вылучаецца кілепадобным пэрспэктыўным парталам, над якім ніша такой жа формы з выявай Сімяона Стоўпніка. Фасады праразаюцца вузкімі аркавымі аконнымі праёмамі, апярэзваюцца прафіляваным карнізам і філёнгавым парапэтам з трыкутнымі франтонамі.
Усярэдзіне сьветлавы барабан празь ветразі і 4 аркі абапіраецца на 4 магутныя пілёны. Прыдзелы, прытвор і апсыда перакрываюцца цыліндрычнымі і крыжовымі скляпеньнямі. У залю шырокім аркавымі прасьветам раскрываюцца хоры. Інтэр’ер дэкаруецца трафарэтнай арнамэнтыкай. Апсыда вылучаецца шырокім аркавымі прасьветам і драўляным іканастасам. З бабінца вядуць сходы на хоры і званіцу[1]. У царкве захоўваюцца абразы «Аплакваньне Хрыста» (аўтар Л. Грушэўскі, 1800 год), «Мроя сьвятых Кірыка і Ўліты» і «Мроя сьвятой Людмілы» (абодва 1-й чвэрці XIX стагодзьдзя)[2].
Галерэя
рэдагавацьГістарычная графіка
рэдагаваць-
Н. Орда, 30 чэрвеня 1869 г.
-
В. Гразноў, XIX ст.
-
В. Гразноў, 1885 г.
-
1885 г.
Гістарычныя здымкі
рэдагаваць-
1900 г.
-
1905 г.
-
12 сьнежня 1915 г.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1916 г.
-
1917 г.
-
1937 г.
-
1941—1944 гг.
-
1942 г.
-
1942 г.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
Уваход
-
З боку апсыды
-
Помнік каля царквы
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Карла Маркса, 84
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 89.
- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 113Г000016 |