Рэсьпіраторная інфэкцыя
Рэсьпіраторная інфэкцыя — заражэньне вірусам (адэнавірус, грып, парагрып і рэсьпіраторна-сэнтыцыяльны) і бактэрыяй (пнэўмакок, стафілякок і стрэптакок) паветрана-кропельным шляхам (кашаль і чых).
Рэсьпіраторная інфэкцыя | |
Сынонімы | Вострая рэсьпіраторная інфэкцыя (ВРІ) |
---|---|
Спэцыяльнасьць | інфэкталёгія |
Сымптомы | ліхаманка, дрыжыкі і боль у цягліцах |
Ускладненьні | запаленьне лёгкіх, запаленьне мозга |
Звычайна праяўляецца | кашаль, насмарк |
Віды | грып, парагрып |
Прычыны | заражэньне мікробамі і вірусам |
Фактары рызыкі | дотык да бруднай паверхні, карыес зубоў |
Прафіляктыка | праветрываньне жытла, мыцьцё рук з мылам |
Лекі | ампіцылін, амаксыцылін |
Рэсьпіраторная інфэкцыя ў Вікісховішчы |
Выклікае ліхаманку і атручаньне. Паражае верхнія дыхальныя шляхі: нос, глотку, гартань і дырху. У дзяцей падчас эпідэміі ўзьнікае запаленьне дыхнікаў і лёгкіх. Сярод вірусаў вылучаюць вірусы грыпу і парагрыпу, адэнавірусы, каранавірусы, рынавірусы і рэавірусы[1].
Папярэджаньне
рэдагавацьЗаражэньне прадухіляецца праз пазьбяганьне набліжэньня на адлегласьць мэтру да людзей з гарачкай і кашлем, уніканьне дотыкаў да рота і носа, пазьбяганьне шматлюдных месцаў, штодзённае шматразовае мыцьцё рук вадой з мылам, штодзённае праветрываньне жылых памяшканьняў, выкарыстаньне масак пры стасунках з хворымі, працяглы начны сон, устойлівы расклад прыёму багатай на вітаміны ежы і штодзённае разьмінаньне. Таксама карысна пазьбягаць пасіўнага тытунепаленьня і рабіць прышчэпку[1].
Чыньнікі
рэдагавацьЗаражэньню спрыяе набліжэньне да хворых на адлегласьць мэтру і дотык да брудных паверхняў. Таксама шкодзіць наяўнасьць пастаяннага ачага заражэньня ў выглядзе карыесу зубоў, адэноідаў у насаглотцы і танзіліту. Адмоўна ўплывае аслабленая імунная сыстэма ў выніку стрэсу, нястачы вітамінаў і штучнага выкормліваньня ў грудным узросьце[1].
Праявы
рэдагавацьХвароба выяўляецца праз высокую тэмпэратуру, чханьне, кашаль, насмарк, дрыжыкі і боль у цягліцах[2].
Беларусь
рэдагавацьШтогод ад хваробы церпяць каля 1/3 насельніцтва Беларусі[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Сьвятлана Барысенка. Вірусы карыстаюцца адсутнасьцю прафіляктыкі // Зьвязда : газэта. — 3 верасьня 2013. — № 164 (27529). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
- ^ Супраць грыпу // Зьвязда : газэта. — 4 лістапада 2009. — № 209 (26567). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
- ^ Сьвятлана Барысенка. Мыйце рукі і «разгружайцеся» // Зьвязда : газэта. — 20 студзеня 2012. — № 12 (27127). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Сьвятлана Барысенка, Вольга Шаўко. Па шляхах дыхальных вірусаў (часткі: 1, 2, 3, 4) // Зьвязда : газэта. — 21, 24-26 лістапада 2009. — ISSN 1990-763x.
Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |