Гло́тка (па-лацінску: pharynx) — лейкападобны канал даўжынёй 11—12 см, зьвернуты ўверх шырокім канцом і сплюшчаны ў пярэднезаднім кірунку. Верхняя сьценка зрошчаныя з асновай чэрапу. Ззаду глотка прымацоўваецца да глотачнага грудочку базілярнай часткі патылічнай косткі, па баках — да пірамідаў скроневых костак, затым да мэдыяльнай пласьцінцы крылападобнага атожылка. На ўзроўні VI шыйнага пазванку глотка звужаецца й пераходзіць у стрававод.

Насаглотка, ротаглотка, гартанаглотка

Глотка зьяўляецца злучальным зьвяном паміж поласьцю носу й роту, з аднаго боку, і страваводам і горлам — з другога. Поласьці глоткі: верхняя — насавая, сярэдняя — ротавая, ніжняя — гартанная. Насавая частка (насаглотка) злучаецца з поласьцю носу праз хааны, ротавая частка з поласьцю роту злучаецца празь зяпу, гартанная частка праз уваход у гартань злучаецца з горлам.

Функцыі глоткі

рэдагаваць

Функцыі глоткі: прасоўваньне харчовага камяка з роту ў стрававод, правядзеньне паветра з носу (ці роту) у гартань. Такім чынам, у глотцы перакрыжоўваюцца дыхальныя й стрававальныя шляхі.